На трасе Орша — Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі. 21.by

На трасе Орша — Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі

14.11.2018 14:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: скрыншот з відэа vk.com/mogilev_auto_club

Раніцай 14 лістапада на трасе Орша — Магілёў здарыліся шматлікія ДТЗ. На відэароліках, якія з'явілася у vk.com/mogilev_auto_club, можна пабачыць, што ў кюветах апынуліся аўтобус (пасажыры нібыта не пацярпелі) і фура. Сведкі кажуць і пра легкавікі. Прычына здарэнняў — складаныя ўмовы надвор'я — мокры снег і дождж. Сведкі сцвярджаюць, што ў большасці з транспартных сродкаў, якія трапілі ў ДТЗ — летняя гума.

Падобныя здарэнні адбыліся раніцай у сераду і ў іншых рэгіёнах краіны. У Смаргонскім раёне ў кювеце апынулася маршрутка, у бальніцу трапілі двое мужчын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: скрыншот з відэа vk.com/mogilev_auto_club Раніцай 14 лістапада на трасе Орша — Магілёў здарыліся шматлікія ДТЗ. На відэароліках, якія з'явілася у vk.com/mogilev_auto_club, можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика