«Па дзіцячых вершах Ларысы Геніюш праехаліся катком…»
18.02.2019
—
Разное
|
Не маючы магчымасці бачыцца з унукамі, якія жылі ў Беластоку, Ларыса Геніюш пісала ім цёплыя лісты з вершамі ды малюнкамі. Толькі цяпер, дзякуючы Глебу Лабадзенку, унікальная спадчына пабачыла свет – без цэнзарскіх нажніцаў. Зборнік паэзіі «Унукам», які ўключае ў сябе 91 верш (52 з якіх друкуюцца ўпершыню), быў прэзентаваны ў Горадні. Папярэдняя прэзентацыя прайшла ў Беластоку, таму ў Беларусі гэтую можна лічыць першай. У горад над Нёмнам завітаў унук Ларысы Антонаўны Міхась Геніюш (гаспадар прыватнай ветэрынарнай клінікі ў Беластоку) ды ўкладальнік кнігі Глеб Лабадзенка.
Міхась Геніюш, унук паэткі За 25 гадоў Ларысу Геніюш толькі аднойчы выпусцілі да ўнукаўСёння цяжка сабе ўявіць, як выглядала камунікацыя паміж Ларысай Геніюш і яе ўнукамі, адарванымі адно ад аднаго мяжой паміж БССР і ПНР. Малюнкі Ларысы Геніюш, якія яна дасылала ўнукам у Беласток разам з вершамі У хаце Ларысы Антонаўны ў Зэльве тэлефону не было. Яна ішла на пошту, пісала цыдулку, у якой замаўляла размову. Адпаведная цыдулка прыходзіла сваякам у Беластоку – скажам, размова будзе праз 4 дні. І размова гэтая трывала… 15 хвілін! І тое, яе ўвесь час перарывала тэлефаністка, маўляў, трэба сканчаць, час выходзіць. Што заставалася? Лісты. Лісты і малюнкі ўнукаў да «Бабы Ларысы» Лісты і малюнкі ўнукаў да «Бабы Ларысы»
Кніга дзіцячых вершаў і малюнкаў «Унукам» Вершы калечыў зайздроснік з выдавецтваМаці спадара Міхася старанна захоўвала гэтую перапіску. Так архіў і дачакаўся Глеба Лабадзенку, які ўжо не ўпершыню выдае цалкам невядомыя альбо пакалечаныя савецкай цэнзурай творы класікаў: «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя» Быкава, «Ладдзя роспачы» Караткевіча, а зараз яшчэ і Геніюш. Але што можна правіць і выразаць у дзіцячых вершах? Дзе там палітыка ці «антысаветчына»? Аўтограф-сесія Міхася Геніюша Аўтограф-сесія Міхася Геніюша
За часамі СССР выйшла ўсяго дзве дзіцячыя кнігі Ларысы Антонаўны: «Казкі для Міхаські» і «Добрай раніцы, Алесь» (абедзве прысвечаныя ўнукам – Міхасю і Алесю). І першую, і другую рэдагаваў дзіцячы паэт Авяр’ян Дзеружынскі, прозвішча якога наўрад ці зараз нехта ўзгадае. Як апынулася, менавіта ён бязлітасна рэзаў і перакройваў творы паэткі. Са словаў Лабадзенкі, жонка Барадуліна, якая працавала разам з Дзеружынскім у выдавецтве, была ўпэўненая, што рабіў ён тое праз зайздрасць. Падчас прэзентацыі ў Горадні Гастэла, Даватар, Мінай і …Каліноўскі
Часам, глыбокія гістарычныя і палітычныя сэнсы ў Геніюш хаваюцца і ў вобразах жывёлаў. Напрыклад, у вершы пра казулю і мядзведзя. Апошні прапануе сваёй абранніцы мёд, але тая збягае ад «духаты чужой бярлогі» – метафара максімальна зразумелая і тады, і зараз. У іншым вершы воўк прапануе зубру «па-воўчы выць»… і г.д. Усё гэта раней бязлітасна знішчалася і пабачыла свет толькі зараз – у зборніку «Унукам». Наступныя прэзентацыі зборніка ўжо неўзабаве пройдуць у Менску ды іншых гарадах Беларусі. АК, фота Васіль Малчанаў/
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не маючы магчымасці бачыцца з унукамі, якія жылі ў Беластоку, Ларыса Геніюш пісала ім цёплыя лісты з вершамі ды малюнкамі. Толькі...
|
|