Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП. 21.by

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП

16.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 мая інфармацыйна-прапагандысцкая группа, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам камбіната хлебапрадуктаў.

Сяргей Мікалаевіч засяродзіў увагу прысутных на ключавых  аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу нашай краіны.

IMG_3071.JPG

Аб занятасці дзяцей на канікулах, іх бяспецы расказаў загадчык сектара арганізацыйнай і кадравай работы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Казімір Цярэшка.

Прадметам размовы ўрача-нарколага цэнтральнай раённай бальніцы Ірыны Турноўскай было курэнне цыгарэт, якое шкодзіць здароўю людзей і спосабы пазбаўлення ад гэтай дрэннай звычкі.

IMG_3064.JPG

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзяніс Крыштопенка праінфармаваў завадчан аб будаўніча-рамонтных работах, якія будуць выкананы ў горадзе ў сувязі з правядзеннем тут абласных “Дажынак”.

IMG_3103.JPG

З залы паступілі пытанні, якія тычыліся аздараўлення дзяцей, камунальнага абслугоўвання, забароны купання ў непрызначаных для гэтага вадаёмах і іншыя. Тлумачэнні далі спецыялісты адпаведных службаў.

IMG_3093.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 мая інфармацыйна-прапагандысцкая группа, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам камбіната...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика