Ёсць тысяча!. 21.by

Ёсць тысяча!

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жніво-2018

Калі пацікавіцца ў хлебаробаў, які зараз дзень тыдня, наўрад ці хто адкажа на гэта пытанне не задумаўшыся. А прычына гэтаму простая: усе дні зліліся ў адну суцэльную працоўную вахту пад агульнай назваю “жніво”.


Эфектыўна прайшлі выхадныя для вадзіцеля ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандра Пятрэнкі — у яго ў заліку ўжо значыцца больш за тысячу тон перавезенага на МАЗе збожжа. Гэта падзея не засталася незаўважанай райкамам прафсаюза АПК: Аляксандр за сваё працоўнае дасягненне ў прысутнасці членаў калектыву быў адзначаны Падзячным лістом, а яго аўтамабіль  цяпер упрыгожваюць вымпел пераможцы і спецыяльны знак “Лідар працоўнага спаборніцтва”. Даспадобы маладому   працаўніку прыйшлася і кепка з прафсаюзнаю эмблемай.

Асабістае дасягненне — гэта выдатна, прыемна і праяўленая прафесійнай суполкай увага, аднак часу займацца самалюбаваннем у Аляксандра няма — ніва чакаць не можа. Ну а адпачыць можна і пасля таго, як ураджай будзе ўпарадкаваны.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жніво-2018 Калі пацікавіцца ў хлебаробаў, які зараз дзень тыдня, наўрад ці хто адкажа на гэта пытанне не задумаўшыся. А прычына гэтаму простая: усе дні зліліся ў адну...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика