Наперад – да сваёй мары!. 21.by

Наперад – да сваёй мары!

11.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4002.jpg

 Сонечна, урачыста і хвалююча было на плошчы ля будынка райвыканкама вечарам 9 чэрвеня: усе чакалі галоўных герояў свята – выпускнікоў. І вось паказалася калона святочна апранутых хлопцаў і дзяўчат, якія ішлі са сваімі класнымі кіраўнікамі і кіраўніцтвам навучальных устаноў на апошнюю школьную лінейку – на раённае свята “Выпускнік-2018”. 


Іх віталі старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, намеснікі старшыні райвыканкама, начальнік і намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ігар Куіс і Алена Данілюк, спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама, педагогі, бацькі і сваякі выпускнікоў, жыхары райцэнтра і іншыя госці свята. 
Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь былі ўдастоены Ганна Суліма, выпускніца ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, неаднаразовая пераможца навукова-даследчых конкурсаў; Дар’я Левашэня, выпуск-
ніца ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, пераможца другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па АБЖ і фінансавай граматнасці, Валерыя Ерамчук, выпускніца ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, пераможца конкурсу аратарскага майстэрства рэспубліканскай прававой алімпіяды “Феміда-2018”; Сяргей Тарчыла, выпускнік ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, актыўны ўдзельнік спартыўнага жыцця школы.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, якому было дадзена першае слова, павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы, адказным момантам у жыцці кожнага з іх. “Гэта важны рубеж у жыцці кожнага чалавека, гэта вынік шматгадовай працы, – казаў Аляксандр Барысавіч. – Засталіся ў мінулым школьныя гады, у гэты час вы атрымалі якасныя веды, развілі творчыя здольнасці, навучыліся адстойваць свае погляды і перакананні, любіць родную зямлю”. Аляксандр Барысавіч выказаў упэўненасць, што выпускнікі з гонарам пераадолеюць усе перашкоды, што дарога ведаў, якою яны ішлі ўсе гэтыя гады, прывядзе іх да новых і дзіўных адкрыццяў, а энергія і талент паслужаць на дабрабыт нашай дзяржавы. Асаблівыя словы па-дзякі былі выказаны ў адрас педагогаў і бацькоў, якія штодзень напаўнялі жыццё кожнага дзіцяці сэнсам, дапамагалі стаць адукаванымі людзьмі. Здароўя моцнага і цярплівасці жадаў ён ім, а выпускнікам – светлай дарогі на шляху да самастойнага жыцця, упэўненасці ў сваіх сілах, шчасця, удачы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. “Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым, імкніцеся стаць лепшымі”, – рэзюмаваў старшыня райвыканкама. 

Такім жа аптымізмам, упэўненасцю, што ўсё ў выпускнікоў атрымаецца была напоўнена прамова начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ігара Куіса. “Сёння мы праводзім вас, выпускнікі, – стваральнікі будучыні, у свет навукі і абранай прафесіі. Гэты дзень знамянуе пачатак новага жыццёвага шляху. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на ўсебаковую падтрымку моладзі, сёння створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі і запатрабаваных прафесій, – казаў Ігар Мікалаевіч. – Шчыра спадзяюся, што атрыманыя веды, энергія і творчы патэнцыял, настойлівасць і мэтанакіраванасць дазволяць вам не толькі абраць правільны жыццёвы шлях, а і напоўніць яго сэн-сам на стварэнне дабрабыту роднай Беларусі. Радуе, што ўжо сёння многія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю і многія з вас дасягнулі высокіх рэзультатаў у вучобе, спорце, творчасці і грамадскай рабоце. Менавіта з вамі мы звязваем далейшае развіццё і дабрабыт нашага рэгіёна, вобласці, краіны”. Дзякаваў ён педагогам і бацькам, а выпускнікам жадаў светлых ідэй і высокага палёту, каб кожны з іх у сваім сэрцы назаўсёды захаваў гонар і любоў да роднай зямлі, да накопленага вопыту папярэдніх пакаленняў. 

Сёлета ў нашым раёне 456 школьнікаў атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, 15 з іх – атрымалі атэстаты асобага ўзору. 
Залатымі медалямі ўзнагароджаны з рук старшыні райвыканкама Аляксандра Грыцука: Арцём Шут, Максім Канановіч, Кірыл Суражаў, Улада Піліпцэвіч, Таццяна Дубойская – выпускнікі ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”; Аліна Анішчык, Дзмітрый Шыманчык, Караліна Галоўчык – выпускнікі Косаўскай СШ; Кацярына Фядковіч, выпускніца Целяханскай СШ; Арцём Волчак, Анастасія Ляўчук – выпускнікі СШ №1 г. Івацэвічы; Ангеліна Савянок, выпускніца Быценскай СШ; Вераніка Власавец, выпускніца Яглевіцкай СШ; Максім Ціток, выпускнік Запалянскага дзіцячага садка-сярэдняй школы. Сярэбраным медалём узнагароджана Анастасія Пузік, выпускніца Косаўскай СШ. 




Стала традыцыяй – агульнае фота на памяць выпускнікоў са старшынёй райвыканкама. І вось слова ў адказ атрымліваюць выпускнікі. Ад іх імя выступала, ледзь стрымліваючы эмоцыі і дрыжыкі ў голасе, Улада Піліпцэвіч, выпускніца ліцэя Івацэвіцкага раёна. Шчыра і пранікнёна дзяўчына дзякавала настаўнікам, бацькам, бабулям і дзядулям, блізкім сэрцу дзядзькам і цёткам і абяцала ад імя ўсіх выпускнікоў ісці па жыцці з чыстым сэрцам і адкрытай душой. 




Ад імя бацькоў эмацыянальна і пранікнёна віншавала дзяцей Наталля Каліноўская, якая з душой гаварыла на роднай мове, успамінаючы выпускнікоў маленькімі і адзнаючы іх сённяшнюю стаць, прыгажосць і даросласць. Наталля Васільеўна  жадала моцы духу і веры ў сваю мару, каб дзеці не здраджвалі сваім ідэалам, сумленню, а ўзброіліся дабрынёй, якая патрэбна ўсім. Дзякавала яна шчыра і настаўнікам.
Верылася, што сапраўды ўсё атрымаецца ў нашых выпускнікоў. Песні, тэатралізаваныя нумары ў падарунак ад школьнікаў… І вось ён апошні школьны вальс. Пяшчотныя гукі і ўсмешлівыя твары з доляй зразумелага хвалявання і адказнага старання нагадвалі кожнаму свой школьны вальс. 
І на гэты раз ляцелі ў неба рознакаляровыя, як і мары, паветраныя шары нашых выпускнікоў. Настаўнікі і бацькі адпусцілі сваіх любімых дзяцей у дарослае жыццё. Няхай яно будзе светлым і прыгожым, як самі выпускнікі ў гэты шчаслівы дзень.
Валянціна БОБРЫК. Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Сонечна, урачыста і хвалююча было на плошчы ля будынка райвыканкама вечарам 9 чэрвеня: усе чакалі галоўных герояў свята – выпускнікоў. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика