21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парку быць!..

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

... не кампанiяй, а асяроддзем для развiцця высокiх тэхналогiй

Iнтэлектуальны патэнцыял — гэта наш сур’ёзны нацыянальны рэсурс. У беларускiм грамадстве даўно наспела патрэба ў стварэннi такiх умоў, пры якiх найноўшыя перадавыя распрацоўкi i тэхналогii аператыўна ўкаранялiся б у вытворчасць i ператваралiся ў тавар, якi б карыстаўся попытам не толькi ў сваёй краiне, але i на сусветным рынку. З падпiсаннем Прэзiдэнтам Дэкрэта аб стварэннi Парка высокiх тэхналогiй (ПВТ) нарэшце акрэслiлiся падыходы для практычнай рэалiзацыi праекта, iдэя якога абмяркоўвалася больш як год. Што ж будзе ўяўляць з сябе гэты Парк, якi ўжо зараз называюць «беларускай сiлiконавай далiнай»? За падрабязнасцямi мы звярнулiся да аднаго з аўтараў iдэi стварэння ПВТ, дырэктара адмiнiстрацыi Парка высокiх тэхналогiй Валерыя ЦАПКАЛЫ.




— Вядома, што структурна Парк будзе арганiзоўвацца, грунтуючыся на прынцыпе экстэрытарыяльнасцi, аднак пры гэтым плануецца стварэнне так званага «базавага ядра». Што яно будзе сабой уяўляць i дзе размяшчацца?

— Любое прадпрыемства, дзе б на тэрыторыi краiны яно нi знаходзiлася, можа стаць рэзiдэнтам Парка i карыстацца адпаведнымi прэферэнцыямi i падатковымi стымуламi, прапiсанымi ў Дэкрэце № 12. У гэтым i заключаецца прынцып экстэрытарыяльнасцi. Размяшчэнне на тэрыторыi самога Парка («базавага ядра») дае рэзiдэнтам яшчэ адну дадатковую льготу — жыллёвую. Калi мы гаворым «Парк высокiх тэхналогiй», усё роўна маем на ўвазе пэўнае месца, дзе будуць размяшчацца кампанii i фiрмы-вытворцы, развiтая iнфраструктура, жылы фонд i г.д. «Базавае ядро» i будзе такiм месцам, своеасаблiвай вiзiтоўкай. Размяшчацца яно будзе ў мiкрараёне Уручча на 50 гектарах, што прымыкаюць да аб’екта незавершанага будаўнiцтва — Iнстытута фiзiкi, якi таксама пяройдзе Парку.

— Хто можа стаць рэзiдэнтам ПТВ?

— Гэта могуць быць i дробныя, i буйныя прадпрыемствы, i нават iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя займаюцца выключна тымi вiдамi дзейнасцi, што прапiсаны ў Дэкрэце. Усе iншыя заяўкi, якiя датычацца накiрункаў, не агавораных у Дэкрэце, напрыклад лазерных, касмiчных, нанатэхналогiй, будуць разглядацца на Назiральным савеце. I ў выпадку, калi яны будуць прызнаны высокiмi тэхналогiямi, гэтыя накiрункi таксама можна будзе распрацоўваць у Парку.

— Напрыклад, калектыў распрацоўшчыкаў пэўнага прадпрыемства традыцыйнай вытворчасцi прапануе Парку цiкавы праект, становiцца яго рэзiдэнтам i ўвесь свой творчы патэнцыял скiроўвае менавiта на гэты праект. Цi не нанясе такое развiццё высокiх тэхналогiй урон традыцыйным прадпрыемствам краiны?

— Нi ў якiм разе. Парк зацiкаўлены ў развiццi высокiх тэхналогiй у цэлым. ПВТ не з’яўляецца гаспадарчым суб’ектам, ён не атрымлiвае прыбытак. Парк — не кампанiя, а асяроддзе для развiцця высокiх тэхналогiй з усiм комплексам iнфраструктуры, падатковымi льготамi i прэферэнцыямi. Дзе знайсцi грошы для рэалiзацыi свайго праекта — гэта праблема самога рэзiдэнта. Падкрэслю, Парк грошы даваць не будзе. Рэзiдэнты самастойна павiнны шукаць заказчыкаў i клiентаў.

— Наколькi гэта сёння рэальна?

— Абсалютна рэальна. Не трэба разглядаць Парк як дойную карову. У перспектыве, калi ў Парка назапасяцца сродкi, мы плануем увесцi так званае венчурнае фiнансаванне. Спецыяльны фонд будзе прадастаўляць крэдыты i пазыкi не пад асноўныя фонды, не пад залогавы кошт, як адбываецца зараз, а пад iнавацыйную iдэю. Пакуль для гэтага няма нi сродкаў, нi заканадаўчай базы (яе мы плануем распрацаваць разам з Нацбанкам). Магчыма, дзесьцi праз год мы выйдзем на венчурнае фiнансаванне, тады i можна будзе звяртацца ў Парк за фiнансавай падтрымкай.

— Хто ўвойдзе ў склад Назiральнага савета i ў чым будзе заключацца яго роля?

— Узначалiць яго кiраўнiк Нацыянальнай акадэмii навук М. Мяснiковiч, яго намеснiкам будзе старшыня ВАКа А. Рубiнаў. Гэты орган прызваны вызначаць адпаведнасць рэзiдэнтаў тым вiдам дзейнасцi, якiмi яны будуць займацца ў Парку. Акрамя таго, як я ўжо казаў вышэй, Савет будзе разглядаць прапановы па тых накiрунках дзейнасцi, што не агавораны ў Дэкрэце. I, натуральна, Назiральны савет будзе садзейнiчаць функцыянаванню Парка.

— Колькi ўжо сёння жадаючых стаць рэзiдэнтамi ПВТ?

— Пакуль што мы заявы не збiраем — займаемся афармленнем дакументаў. Рэгiстрацыя ПВТ як юрыдычнай асобы пачнецца пасля таго, як прэзiдэнт падпiша статут Парка. I з таго моманту пачнецца прыём заявак. Гэтага можна чакаць ужо месяцы праз тры.

— Той, хто стане рэзiдэнтам Парка, атрымае важкiя льготы i прэферэнцыi. Цi праяўляюць зацiкаўленасць нашы былыя суайчыннiкi, хто падаўся за мяжу ў пошуках лепшай долi?

— Так. Многiя з тых, хто раней з’ехаў з Беларусi, сёння зноў вяртаюцца сюды. На самай справе спецыялiсты, тыя, хто рэальна разумее патэнцыял ПВТ i магчымасцi, якiя ён прадастаўляе, абавязкова захочуць гэтым шанцам скарыстацца. Да нас звяртаюцца нашы суайчыннiкi з Канады, ЗША, нават з Карэi, з Германii.

— Адна з галоўных задач ПВТ — укараненне перадавых тэхналогiй у традыцыйных галiнах нашай эканомiкi. Як гэта будзе адбывацца на практыцы?

— Даволi проста. Па аналогii з тым, як сёння функцыянуе «Электронная Беларусь», толькi яна працуе ў адносiнах да дзяржаўных органаў. Напрыклад, прадпрыемства вырашыла стварыць сваю аўтаматызаваную сiстэму кiравання. Яно робiць заяўку ў ПВТ, агаворвае, колькi плануе асвоiць сродкаў, якiя спецыялiсты будуць задзейнiчаны, складае план па зацверджанаму ўзору. Усё гэта разглядае адмiнiстрацыя Парка, экспертны i Назiральны Саветы. Праект зацвярджаецца, i пачынаецца яго рэалiзацыя з выкарыстаннем усiх iльгот, прадугледжаных Дэкрэтам.

— Цi плануецца ў далейшым акрамя iнфармацыйных рабiць упор на развiццё iншых перспектыўных накiрункаў (бiялагiчныя, нанатэхналогii)?

— Вобразна кажучы, дзверы Парка для iх нiколi не будуць зачынены — для гэтага i iснуе Назiральны савет, каб «фiльтраваць» высокатэхналагiчныя прапановы. Пакуль што мы ўзялi iнфармацыйныя тэхналогii, аднак у далейшым не будзем абмяжоўвацца толькi iмi. Спецыфiка праграмнага прадукту i iнфармацыйных тэхналогiй у тым, што няма крытэрыяў, паводле якiх iх кошт можа быць ацэнены аб’ектыўна. Праграмны прадукт можна «вымераць» колькасцю знакаў, аднак гэта таксама не можа быць крытэрыем ацэнкi. Скажам, Джоан Роўлiнг за пяты том прыгод Гары Потэра, умоўны аб’ём якога 2 мiльёны знакаў, атрымала 350 мiльёнаў долараў. Калi пачаць ацэньваць кошт аб’екта аўтарскага права, арыентуючыся на Роўлiнг, то любы лiтаратурны твор такiм жа аб’ёмам павiнен быў бы каштаваць 350 мiльёнаў. Што, натуральна, не так. Тут няма аб’ектыўных крытэрыяў ацэнкi...

— ... акрамя попыту?

— Менавiта так. А попыт можа быць абсалютна нечаканым. Як бачыце, кантраляваць сiстэму ацэнкi праграмнага прадукту немагчыма. Значыць, самым разумным будзе гэта легалiзаваць. А творчы патэнцыял нашай рэспублiкi тут велiзарны. Галоўнае, што ў гэтым накiрунку неабходна зрабiць — удасканалiць наша заканадаўства па ахове аўтарскiх правоў. Прывяду прыклад. У пачатку 90-х гадоў на Беларусi iснавалi дзве падобныя праграмы — Microsoft Word i Lexicon. Прычым апошняя, створаная з удзелам беларускiх праграмiстаў, была лепшай. Аднак за Lexicon нiкому i ў галаву не прыйшло б плацiць (за камп’ютар — зразумела, а за нешта вiртуальнае — навошта?). У вынiку пра кампанiю Microsoft сёння ведаюць усе, а фiрмы, што стварыла Lexicon, даўно няма. Для таго, каб прыдаць iмпульс развiццю ўнутранага рынку iнфармацыйных тэхналогiй, неабходна заканадаўства, у якiм было б прапiсана, што аўтару ўсё ж трэба плацiць за карыстанне яго творам. Наша заканадаўства дэталiзаванае i распрацаванае, а вось правапрымяняльная практыка яшчэ адстае ад патрэбнага ўзроўню. Думаю, што ўтварэнне ПВТ дазволiць вынесцi гэтае пытанне на абмеркаванне i зрабiць яго прадметам увагi грамадскасцi.

— Парк высокiх тэхналогiй часта называюць беларускай сiлiконавай далiнай. Што насамрэч у iх агульнага i ў чым рознiца?

— Сiлiконавая далiна — гэта вельмi дарагi i прыгожы участак зямлi, якi належыць Стэнфардскаму унiверсiтэту. Да ўтварэння «далiны» унiверсiтэт, як i многiя iншыя падобныя ўстановы, меў сур’ёзныя праблемы з падрыхтоўкай кадраў. Яго выпускнiкам даводзiлася перавучвацца, прыстасоўвацца да патрэб рэальнай вытворчасцi. Тады было вырашана аддаваць участкi зямлi, якiя належалi унiверсiтэту, у арэнду на 99 гадоў i аб’явiць там значныя льготы на будаўнiцтва. Акрамя таго, пачатковы бiзнэс быў вызвалены ад падаткаў. У вынiку ў далiне з’явiлiся высокатэхналагiчныя прадпрыемствы, а унiверсiтэт атрымаў цесную сувязь з патэнцыяльнымi працадаўцамi для сваiх выпускнiкоў, якiя заканчвалi ВНУ «заточанымi» пад патрабаваннi мiжнароднага бiзнэсу. У нас такая ж задача — выпускаць спецыялiстаў з высокай мiжнароднай квалiфiкацыяй, падмацаванай адпаведнымi сертыфiкатамi.

— Менавiта таму Парк мае самыя цесныя кантакты з Акадэмiяй навук?

— Не толькi з акадэмiяй, з усёй «вузаўскай» навукай. Сiлiконавая далiна iснуе больш як 30 гадоў. Мы — толькi пачынаем. У ЗША не быў задзейнiчаны прынцып экстэрытарыяльнасцi — ён зручны для краiн з кампактнай, параўнальна невялiкай тэрыторыяй — Iзраiль, Iрландыя, Беларусь. Калi мы дастойна ўпiшамся ў мiжнародны падзел працы i станем прыкметнымi хоць бы ў Еўропе, гэтага будзе дастаткова для Беларусi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
... не кампанiяй, а асяроддзем для развiцця высокiх тэхналогiй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика