21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямельны падатак для дачнiкаў сёлета значна паменшылi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пытаннi чытачоў газеты адказвае начальнiк упраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна Радзюкевiч

(Працяг. Пачатак у нумары за 25 кастрычнiка.)

— Я дачнiк. Маю зямельны ўчастак у садаводчым таварыстве. Зямля непрыватызаваная. Раней плацiў зямельны падатак па свайму ўчастку як юрыдычная асоба. Пасля вядомага ўказа прэзiдэнта буду плацiць значна менш. Аднак, згодна з указам № 460, паменшаныя падатковыя стаўкi законна дзейнiчаюць толькi пачынаючы з 2006 года, i рэкамендавана плацiць па новых тарыфах i ў гэтым годзе. Што рабiць, калi часткова падатак за зямлю сёлета я ўжо заплацiў па старых расцэнках? Цi вернуць мне ў падатковай iнспекцыi пераплачаныя грошы? Як гэта ўсё аформiць?

Iван Лiктовiч, г. Пухавiчы.

— У мэтах забеспячэння роўных умоў выплаты зямельнага падатку грамадзянамi Указ кiраўнiка дзяржавы «Аб некаторых пытаннях спагнання зямельнага падатку» прадугледжвае спагнанне гэтага падатку на зямельныя ўчасткi, прадастаўленыя арганiзацыям для абслугоўвання жылых дамоў, а таксама садаводчым, садова-агародным таварыствам (кааператывам), гаражна-будаўнiчым, гаражным кааператывам па стаўках, устаноўленых для фiзiчных асоб. Указам таксама прадугледжана, што зямельным падаткам не абкладаюцца ўчасткi, занятыя землямi агульнага карыстання садаводчых, садова-агародных таварыстваў (кааператываў).

Грошы, вядома, спадару Лiктовiчу вернуць, бо дзейнасць указа № 460 разлiчана на ўвесь 2005 год. Зараз вам трэба звярнуцца з заявай у падатковую iнспекцыю па месцы знаходжання садовага ўчастка i паведамiць спецыялiстам, што вы жадаеце атрымаць пераплачаныя грошы, або пакiнуць iх у лiк аплаты падаткаў у наступным годзе. Калi вы вырашыце вярнуць падаткi, то грашовыя сродкi будуць выплачаны на працягу 30 дзён з дня падачы заявы.

— Звяртаецца да вас пенсiянерка, былая настаўнiца. Жыву адна ў палове катэджа, агульная плошча якога складае 94 квадратныя метры. Дзецi жывуць асобна ў горадзе. Прапiсала на свае метры дзвюх дзяўчынак, але яны разам са мной не жывуць. Яны заплацiлi падатак за прапiску за год i плюс мне крыху грошай асобна, каб было крыху лягчэй плацiць за камунальныя паслугi. Сёння даведалася, што я, пенсiянерка, ужо стала прадпрымальнiцай, як фiзiчная асоба, i павiнна плацiць зямельны падатак i падатак на нерухомасць. Аднак да пенсii я працавала настаўнiцай, а гэта катэгорыя работнiкаў у сельскай мясцовасцi ад платы падаткаў на нерухомасць вызвалена. Што мне зараз рабiць, каб не плацiць гэтыя падаткi?

Тамара Хадунова, в. Крупiца, Мiнскi раён.

— Сапраўды, пенсiянеры па ўзросту, у тым лiку тыя, хто жыве ў сельскай мясцовасцi, вызваляюцца ад платы зямельнага падатку i падатку на нерухомасць, але пры ўмове, што з iмi не жывуць працаздольныя грамадзяне. У свой час гэтая льгота ўводзiлася для падтрымкi тых пенсiянераў, матэрыяльнае становiшча якiх не дазваляе аплачваць падаткi, i калі няма асоб, якiя б маглi клапацiцца пра пенсiянера i дапамагалi матэрыяльна. Аднак вы атрымлiваеце даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, бо здаяце ў наём частку жылога дома. Калi вы лiчыце, што матэрыяльнае становiшча не дазваляе аплачваць падаткi, то можаце звярнуцца ў райвыканкам па месцы жыхарства з заявай аб вызваленнi ад платы падаткаў.

— З’яўляюся акцыянерам расiйскай кампанii «Славнефть». Летась атрымаў па акцыях дывiдэнды. Па вынiках года прадставiў у падатковую iнспекцыю памер даходу па акцыях i ўплачаны з гэтай сумы падатак у памеры 30 працэнтаў у Расii (згодна з дакументамi падатковых органаў Расiйскай Федэрацыi). Аднак мне залiчылi толькi 9 працэнтаў аплачаных мною падаткаў, а астатнюю суму прыплюсавалi да гадавога даходу i пералiчылi сукупны гадавы даход i падатак. Чаму з Расiяй у нас iснуе двайное падаткаабкладанне?

А. Седоў, г. Бяроза, Брэсцкая вобласць.

— Двайнога падаткаабкладання ў вашым выпадку мы не заўважылi. Падаткi, уплачаныя ў Расiйскай Федэрацыi, былi залiчаны ў лiк платы падатку ў Рэспублiцы Беларусь, але яны не могуць быць большымi, чым гэта прадугледжана нашым заканадаўствам. Па вынiках пераразлiку падаходнага падатку вы даплачвалi падатак не з даходаў, якiя атрымалi ў Расii, а з iншых даходаў, атрыманых у нашай краiне, у сувязi з тым, што сукупны даход стаў абкладацца падаткам па больш высокай стаўцы, чым вы аплачвалi на працягу года.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў газеты адказвае начальнiк упраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна Радзюкевiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика