21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сцiзорык

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Была вайна

...Тым жнiвеньскiм ранкам бацька падняў iх заклапочаным: «Уставайце, дзеткi. Немец блiзка: хутар гарыць. Бярыце з адзежы што — i бяжым! Адседзiмся недзе. Вёску ж пустую палiць не будуць?».

Дзяўчынка ўхуталася ў цёплую хустку, схавала на сабе найдаражэйшую рэч — фотакартку мацi, якая памерла ад тыфу два гады таму, хлопчык ужо стаяў у дзвярах i прыспешваў бацьку (той ўкручваў у старызну каравай хлеба, шмат сала, цыбулю...). Лiчы, подбегам выскачылi з хаты, з вёскi. I толькi тут бацька заўважыў:

— Сынок, а навошта табе дубец?

— А то не здагадаешся? Я па балоце заўсёды з палкай хаджу, дарогу правяраю, каб у багну не зацягнула.

— Дбайны расцеш, — усмiхнуўся бацька, патрапаў залатыя вiхры i... стаў мацаць свае кiшэнi. — От лiха на яго! Сцiзорык забыўся. Чым мы сала адрэжам? Пачакайце, дзеткi! Я мiгам!

— Не хадзi, тата, — заплакала малая. — Я баюся...

— Няма чаго, дзiцятка, — бацька пагладзiў дачку па галаве i пацалаваў у лоб. — Ды i не адна ты, — з братам застаешся.

Хуткiм крокам ён падаўся назад, да хаты.

З таго ж боку праз некалькi хвiлiн пачуўся гул матораў, стралянiна, над стрэхамi ўзняўся дым, а за iм i полымя. Дзяўчынка плакала i ўсё шчыльней тулiлася да брата...

Заўтра ён, ураз пасталеўшы, пойдзе хаваць бацьку, якога расстралялi на прыступках хаты, збiраць на пажарышчы ацалелыя рэчы, разам з iншымi шукаць прытулку. Але гэта — будзе заўтра. Сёння — яшчэ жыла надзея. I... турбавала думка: чым адрэзаць гэтае праклятае сала, каб пакармiць сястрычку?

...Зараз яны ўжо старыя — мой дзед Павел i яго сястра Юля, многае забываюць. Але ж не гэта!..

На шурпатай кары старой дзiчкi — рэшта аўтаматнай чаргi, што забiла прадзеда. Такiя ж (i вечныя!) зарубiны пакiнула вайна, на дзiцячых сэрцах.

Жанна ЛЕПЕШАНКОВА,

Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Тым жнiвеньскiм ранкам бацька падняў iх заклапочаным: «Уставайце, дзеткi. Немец блiзка: хутар гарыць. Бярыце з адзежы што — i бяжым! Адседзiмся нед
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика