21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыя, што нас берагуць

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў

(Працяг. Пачатак у нумары за 4 снежня).

Асноўная наша задача — прайсцi следам за Сонцам, за яго гадавым колазваротам, разгледзець усе святы i прысвяткi беларускага народнага i хрысцiянскага календара i прасачыць за логiкай паводзiнаў нашых продкаў.

Хочацца спадзявацца, што нашы чытачы-суразмоўцы змогуць зразумець адну вельмi важную рэч: сядзiба чалавека, яго хата i адзенне былi своеасаблiвымi каналамi энергетычнай сувязi з наваколлем, якое ўяўлялася iм пластычнай, зменлiвай энергетычнай субстанцыяй, дзе адбываўся пастаянны ўзаемаабмен. Адно энергетычнае поле iснавала вакол векавога дуба або ў межах бярозавага гаю цi сасоннiку, зусiм iншы рэзананс нашых рэцэптараў выклiкаў асiннiк або ельнiк, па-рознаму ставiлiся да гронкi рабiны i калiны. Адну сiмвалiчную iнфармацыю прыносiла буслянка з парай буслоў у ёй, ластаўчына гняздо пад страхой хаты — i зусiм па-iншаму ўспрымалi прарочы голас вароны або зязюлi i савы. Адна справа, калi дарогу перабяжыць сабака, зусiм iншая — заяц.

Разам з тым кантакты з наваколлем маглi несцi i станоўчую эмацыянальную iнфармацыю, якая прадказвала i стымулявала тую цi iншую iнiцыятыву, адкрывала для чалавека нязведаныя гарызонты. Асобае месца ў жыццi чалавека займалi прадметы i рэчы, якiя мэтанакiравана ўключылiся спачатку ў дыялог з прыродай, а пасля ў духоўнае поле этнакультурнай традыцыi. Так, выключна прадуцыравальную ролю выконвала чацвярговая соль, вада, узятая на Вадохрышча, галiнка вярбы, асвечаная за тыдзень да Вялiкадня, Юраўская раса або Спасаўскi мак.

Вось пра гэтыя i шэраг iншых абрадавых атрыбутаў пойдзе гаворка на старонках газеты ў блiжэйшы час.

Для таго, каб зразумець, якiм чынам фармiравалася кола каляндарных абярэгаў, неабходна правесцi некалькi рознастадыяльных паралеляў — тым самым мы атрымаем магчымасць убачыць некаторыя тыпалагiчна блiзкiя моманты цi нават алгарытмы iх пошуку i ўключэння ў сiстэму спецыфiчных каштоўнасцяў культуры.

Адна паралель. Будаўнiцтва хаты нагадвала не што iншае, як стварэнне свету, у цэнтры якога ўзвышаўся магутны векавы дуб. Пасля таго, як былi пакладзены падвалiны, у цэнтры вянка ставiлi ссечаную бярозку. Там, дзе будзе чырвоны кут, або ў зоне будучага парога закопвалi абавязковую ахвяру — пеўня. Знакам дабрабыту i багацця быў яшчэ адзiн сiмвал-абярэг: памiж трэцiм i чацвёртым вянцом у чырвоным куце клалi сярэбраную цi залатую манету. На заканчэннi будаўнiцтва на вiльчак вешалi вянок або перавернуты ўверх бярозавы венiк. Аздобленыя рознымi фiгуркамi аканiцы таксама выконвалi ролю абярэга.

Другая паралель. Калi нараджалася дзiця, то лiтаральна кожны крок тых, хто быў побач, строга падпарадкоўваўся складанай сiстэме прадпiсанняў i абмежаванняў. Важным было ўсё: як першы раз пакупаць дзiця, што пакласцi ў купель, куды вылiваць ваду, у якi дзень першы раз выйсцi з дзiцем на вулiцу, што зрабiць, каб яно хутчэй пайшло i загаварыла, што рабiць з валасамi першага пострыгу.

Трэцяя паралель. Новы год таксама нагадваў сабой цi то будаўнiцтва хаты, цi то нараджэнне чалавека. Кожнае наступнае свята асвячала якi-небудзь абярэг i ўключала яго ў складаную сiстэму зносiнаў чалавека з чалавекам, чалавека з наваколлем, з прыродай, з жывёльным светам, цi з птушыным царствам i раслiнным разнаквеццем. I як толькi чалавек памiраў, людзi спальвалi тыя рэчы, на якiх ён сканаў i тое адзенне, у якiм ён быў у гэты момант. Асобныя рэчы клалi нябожчыку ў труну. Тое ж было i з абрадавымi атрыбутамi: адны з iх спальвалi, iншыя ўключалiся ў ланцужок мiжрадавой пераемнасцi i г.д.

Чацвёртая паралель. З прыходам хрысцiянства з’явiлася i свая сiстэма абярэгаў. Яна фармiравалася па двух накiрунках. З аднаго боку, цалкам адпавядала атрыбутыўнаму коду язычнiцкай традыцыi i следам за iм прапанавала беларусу кола прадметаў (свечка, ладанка, прасфора, чырвонае велiкоднае яйка, паска, вада), асвечаных царквой i з той жа неабходнасцю ўключаных у духоўна-энергетычнае поле сялянскай хаты i вялiкай патрыярхальнай сям’i. З другога боку, з цягам часу гэту засцерагальную ролю пачалi выконваць кананiчныя абразы. У хаце вернiкаў з’явiлiся iконы Багародзiцы i Iсуса Хрыста, iмянныя iконы тых, хто пражываў у хаце, а таксама вялiкая колькасць iкон, якiя, як лiчылася, маглi паспрыяць нейкiм канкрэтным сiтуацыям або вырашэнню сямейна-гаспадарчых праблем. Сярод iх былi iконы Казанскай Божай Мацi, Параскевы Пятнiцы, «Неапалiмая купiна», «Траяручыца», «Сямiстрэльная», «Неўпiваемая чаша», Мiкалая Цудатворца, Георгiя Перамаганосца, Серафiма Сароўскага, Жыровiцкай Божай Мацi.

Адметнасцю беларускага менталiтэту было i яшчэ надоўга застанецца бесканфлiктнае суiснаванне дзвюх карцiн свету, дзвюх сiстэм светапоглядных уяўленняў i, адпаведна, двух (а фактычна аднаго, незвычайным чынам сплаўленага, пераасэнсаванага) напрамкаў мадэлiравання унiверсума духоўнай рэчаiснасцi ў сакральнай прасторы свайго пражывання.

Аксана КАТОВIЧ,

Янка КРУК.

(Працяг будзе).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика