21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Не бi мяне, мамачка...»

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Дзецi — не для насiлля

Увогуле мы любiм сваiх дзяцей, але наўрад цi кожнае асобна ўзятае дзiця адчувае гэта...

Зараз Вольга Янкоўская — выхавацель дзiцячага дома сямейнага тыпу ў Дзяржынску. У яе «залаты» муж i «залатыя» дзецi. Самой Вользе — трыццаць «з хвосцiкам», а дзяцей — дзевяцера.

Колькi гадоў таму назад дзяўчына падумала, што чакаць сваiх кроўных нашчадкаў можна па-рознаму. Можна актыўна — у клопаце аб тых, хто ўжо нарадзiўся. Аб чужых.

Калi Вольга сустрэла ў адным з дзетдамоў «свайго чужога» Дзянiску, яна не магла зразумець, як у адным з буйных гарадоў, у шматпавярховым доме, без святла, ежы i ложка да чатырох гадоў рос, не заўважаны школай, мiлiцыяй, суседзямi, хлопчык... А дзетдомаўка Настачка прыцягнула ўвагу незвычайнымi паводзiнамi: яна ўвесь час трымала рукi ля галавы. Дырэктар iнтэрнатнай установы адразу папярэдзiла: дзiця праблемнае. Але Вольга падумала: «Ведь так не бывает на свете, чтоб были потеряны дети...». Паступова ёй удалося зазiрнуць у параненую душу 6-гадовай дзяўчынкi. Аказалася, што яе мiнулае — рэгулярныя пабоi. Бiялагiчная мацi Насцi дагэтуль знаходзiцца ў вышуку...

Дзецi Янкоўскiх — са змрочным мiнулым, з дрэннымi звычкамi, з разнастайнымi расстройствамi i захворваннямi. Хоць на дадзены момант некаторыя беды ўжо адступiлi...

— У дваiх дзяцей, напрыклад, быў энурэз, а зараз няма, — кажа Вольга. — Магчыма, змены да лепшага — ад любовi, ад жадання не караць, а клапацiцца пра iх... Я сама па адукацыi педагог. I таму не разумею, як жа так атрымлiваецца, што тыя ж педагогi, праваахоўнiкi, грамадства ў цэлым можа не заўважаць, што адбываецца побач. Чаму дзецi гадамi жывуць у пекле?..

У адной з любiмых песень дома Янкоўскiх ёсць такi радок: «...дом — это там, где забудешь ты о плохом...». Добрых сямейных песень значна менш, чым дамоў, у якiх жыве дрэннае. Безумоўна, перш-наперш гаворка iдзе пра неўладкаваныя сем`i, у якiх правы дзяцей груба парушаюцца вiдавочна i маштабна. Маленькiя людзi пазбаўляюцца нармальнага сну, ежы, здароўя, магчымасцi хадзiць у садок цi школу, развiвацца...

Ахвярамi жорсткага, несправядлiвага абыходжання становяцца i дзецi з уладкаваных сем’яў. Беднасць i п’янства — не адзiныя прычыны iснавання хатняга насiлля. Сярод асноўных прычын распаўсюджанасцi адмоўнай з’явы прынята называць пэўныя традыцыi выхавання, адсутнасць належнага заканадаўства або прызнанне яго бяздзейсным, нарэшце, няўменне вырашаць шматлiкiя праблемы i пытаннi без кулакоў.

Паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Ганны БУРАВАЙ, можна не так добра разбiрацца ў хiмii, а вось без ведання псiхалогii мужчыны i жанчыны абысцiся куды больш складана. Нельга пакiдаць нявырашаным пытанне падрыхтоўкi вучнёскай моладзi да сямейнага жыцця. Мужчыны i жанчыны павiнны лепш ведаць i разумець адзiн аднаго. Заходнiя статысты падлiчылi, напрыклад, што 80 працэнтаў жорсткiх злачынстваў жанчыны ўчыняюць у «крытычныя» днi. Аднак вядома i тое, што краiны, у якiх дзейнiчаюць законы «аб спыненнi i папярэджаннi хатняга насiлля», зменшылi колькасць злачынстваў у гэтай галiне на 30—40 працэнтаў.

Хатняе насiлле не абмяжоўваецца выключна прымяненнем фiзiчнай сiлы цi гвалтаваннем. Яно бывае i ў выглядзе дамаганняў — сэксуальным, i ў выглядзе пазбаўлення грошай — эканамiчным. Як правiла, аб’ектамi насiлля дома становяцца жанчыны i дзецi — залежныя асобы. I самае незайздроснае становiшча тут — у дзяцей.

Мяркуецца, што дарослая жанчына можа звярнуцца ў мiлiцыю. Аднак дзецi здольныя хiба што на ўцёкi з дому. Штогод у прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх змяшчаецца каля 1000 дзяцей i падлеткаў, якiя ўцяклi з дому.

У Закон «Аб правах дзiцяцi» быў уключаны важны артыкул адносна прадастаўлення 14-гадовым грамадзянам магчымасцi звяртацца ў суд. Аднак падобных выпадкаў пакуль не назiралася. Артыкул застаецца «мёртвым». Неабходна заўважыць, што асобная статыстыка па выпадках хатняга насiлля ў дачыненнi да непаўналетнiх не вядзецца. Ёсць агульныя лiчбы.

Так, летась ахвярамi забойстваў сталi 44 непаўналетнiя, у тым лiку 19 — ва ўзросце да 12 гадоў. 136 чалавек сталi ахвярамi сэксуальнага насiлля, у тым лiку 23 — ва ўзросце да 12 гадоў.

За 6 месяцаў гэтага года былi забiты 22 непаўналетнiя, у тым лiку 12 дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў. 28 падлеткаў атрымалi цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, з iх 3 — ва ўзросце да 12 гадоў, менш цяжкiя — 45 чалавек, у тым лiку 11 — ва ўзросце да 12 гадоў. 52 падверглiся згвалтаванню, у тым лiку 4 — ва ўзросце да 12 гадоў. За 10 месяцаў гэтага года 33 непаўналетнiя скончылi жыццё самагубствам.

Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення прафiлактыкi — начальнiка аддзела прафiлактыкi правапарушэнняў непаўналетнiх Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Андрэя САЛАДОЎНIКАВА, давер да мiлiцыi паступова расце, i жанчыны часцей звяртаюцца па дапамогу. На працягу апошнiх 3-4 гадоў крымiнальныя справы ўзбуджаюцца нават за катаваннi цi пагрозу забойства, што дазваляе папярэджваць цяжкiя злачынствы. Летась зафiксавана больш як 120 тысяч зваротаў, якiя паступiлi па тэлефоне на сямейных скандалiстаў. Сёлета падобныя падлiкi не вядуцца.

УСВЕДАМЛЯЦЬ — ЗНАЧЫЦЬ ПЕРАМАГАЦЬ

Каля 39 працэнтаў дзяцей, апытаных Цэнтрам сацыялагiчных i палiтычных даследаванняў БДУ, звязваюць з насiллем цялесныя пакараннi, бойкi, 17 працэнтаў — грубасць, абразы (скандалы, спрэчкi), 5 працэнтаў — прымушэнне што-небудзь рабiць. Па 4 працэнты прыпадае на такiя формы насiлля, як пагрозы, запужваннi, парушэнне правоў слабых людзей, сэксуальнае дамаганне, жорсткае абыходжанне, маральнае насiлле, прынiжэнне годнасцi. Па 3 працэнты — праблемы ў сям’i (канфлiкты на глебе п’янства), здзекi з дзяцей, iншых членаў сям’i.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увогуле мы любiм сваiх дзяцей, але наўрад цi кожнае асобна ўзятае дзiця адчувае гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика