Каму «Снежныя зiмы», а каму — «Пяшчотныя зiмы»
Ларыса ЦIМОШЫК
Наша кiно Каторы год iмкнуся зразумець: Дзень беларускага кiно — гэта прафесiйнае свята тых, хто працуе на кiнастудыi «Беларусьфiльм», цi свята для гледача, якi любiць кiно? Я ж таксама глядач, але кожны год, калi падыходзiць 17 снежня, думаю, за што парадавацца. За тое, што 80 гадоў у Беларусi ёсць кiнастудыя? Ужо падстава. Але, успамiнаючы былыя выдатныя фiльмы, хочацца сёння парадавацца за кiно нашай незалежнай краiны.I падстава для таго ёсць. Яна ў тым, што сёння тыя, хто адказвае за кiнавытворчасць, ужо не так настойлiва ўспамiнаюць былыя дасягненнi i не так адчайна скардзяцца на жыццё. За апошнi год беларускiя фiльмы былi адзначаны на 17 мiжнародных кiнафорумах. Яны былi паказаны за межамi нашай краiны — у Расii, Арменii, Германii, Iспанii, Iталii, Лiтве, Малдове, Польшчы, Чэхii. I ў самой краiне беларускiх фiльмаў сталi глядзець больш дзякуючы айчынным тэлеканалам. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра культуры Уладзiмiра Рылаткi, сёлета па тэлеканалах прайшлi больш за 700 фiльмаў, створаных беларускiмi кiнамайстрамi. Ды і колькасць гледачоў у кінатэатрах краіны расце. Было б што глядзець. «Пастараемся», — абяцае Аляксандр Яфрэмаў, генеральны дырэктар УП «Нацыянальная кiнастудыя «Беларусьфiльм». Гэта спадзяванне ўжо на будучае, якое можа быць, а можа i не быць. «Былi б грошы», — звычайна кажуць «кiношнiкi». На наступны год у кiнавытворчасць мяркуюць накiраваць 6,5 млрд рублёў. Галоўнае, каб хапiла... А раптам што і зробім на тым, што стварылі сёлета?.. У 2005 годзе па плану краiна павiнна была атрымаць два поўнаметражныя фiльмы i два тэлесерыялы. «Глыбокая плынь» (паводле раманаў Шамякiна) была паказана яшчэ ў сярэдзiне года. Карцiна «Я помню...» рэжысёра Сяргея Сычова яшчэ не выйшла да гледача. Яе прэм’ера адбудзецца на святкаваннi Дня беларускага кiно 20 снежня. Цiкавасць да гэтага фiльма ёсць ужо не толькi ў Беларусi. Ён расказвае пра жыццё людзей пасля Чарнобыля, а ў наступным годзе свет будзе ўспамiнаць падзеi трагедыi, якая здарылася 20 гадоў таму. Напэўна, ёсць у кiно тэмы, дзе менавiта беларусы могуць сказаць сваё слова. «Беларускi серыял» — паняцце ўвогуле для нас новае. Варта было пачаць, каб зразумець, што гэта такое i каму яно выгаднае. Разуменне гэта прыйдзе да нас, вiдаць, якраз у днi Новага года. Дзiцячы серыял «Тры талеры» планавалася паказаць у днi школьных канiкулаў. Для дарослых падрыхтавана свая казка, у з’яўленнi якой разам з санкт-пецярбургскiмi майстрамi ўдзельнiчала беларускi рэжысёр Iрына Волах. Дзеянне беларуска-расiйскага 4-серыйнага фiльма «Пяшчотная зiма» адбываецца якраз пад Новы год, калi ўсе людзi мараць пра шчасце. Яго героi думаюць аб тым, каб знайсцi свайго прынца цi прынцэсу. Гэты фiльм, хутчэй за ўсё, можна будзе ўбачыць на беларускiх i расiйскiх тэлеканалах амаль адначасова, па ўмовах дамоўленасцяў. Значыць, ужо зусiм хутка мы даведаемся, што значыць «хэпi-энд» па-беларуску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каторы год iмкнуся зразумець: Дзень беларускага кiно — гэта прафесiйнае свята тых, хто працуе на кiнастудыi «Беларусьфiльм», цi свята для гледача, якi
|
|