21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску чакаецца «Queen»-узрушэнне

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Афiша

Прэм’ера гэтага мюзiкла адбылася ў Лондане ў 2002 годзе. Але радкi, якiя далi назву пастаноўцы, набылi статус музычнай легенды значна раней. «We Will Rock You!» — не проста фраза, гэта адзiн з самых знакамiтых хiтоў гурта «Queen». Дакладна перакласцi назву вельмi складана, бо ў слова «рок» у англiйскай мове некалькi значэнняў. Прыкладна лозунг можа гучаць так: «Мы ўзрушым вас!». 25 снежня ўзрушэнне — ва ўсiх сэнсах — чакае Мiнск. У Палацы Рэспублiкi будзе гучаць канцэртная версiя мюзiклу «We Will Rock You», пастаўленая сумесна брытанскiмi музыкантамi i расiйскiмi выканаўцамi.

У канцэрт трапiлi 24 песнi з рэпертуару гурта «Queen». Але няправiльна было б меркаваць, што i сам мюзiкл заснаваны на гiсторыi жыцця i смерцi мацнейшага рок-вакалiста ХХ стагоддзя Фрэдзi Мерк’юры. Сюжэт больш нагадвае прыгоднiцкую казку са шчаслiвым фiналам. Дзеянне разгортваецца ў XXIV стагоддзi, а Зямлёй, перайменаванай ва Унiверсамiю, кiруе карпарацыя Глобалсофт — у асобе жудаснай Каралевы. Сусвет нагадвае камп’ютарную гульню: усе людзi аднолькавыя, усе слухаюць адну i тую ж камп’ютарную музыку, а «жывыя» адхiленнi ад нормы прызнаны злачынствам. Аднак галоўны герой Галiлео ўсё ж здолеў даказаць, што справа гурта «Queen» жыве. Як сiмвал перамогi жывой музыкi, Галiлео ў фiнале знаходзiць гiтару аднаго з музыкантаў «Queen»...

Аўтарам iдэi i супрадзюсарам мюзiкла спачатку выступiў вядомы амерыканскi кiнаакцёр. У 2003 годзе, пасля ўдалых гастроляў па розных краiнах, мюзiкл «We Will Rock You» быў пастаўлены i ў Маскве. Ягонымi прадзюсарамi выступiлi Сяргей Баранаў i Дзмiтрый Галкiн. Лiбрэта пераклаў на рускую мову вядомы драматург Мiхаiл Мiшын, пастаноўку ажыццявiў не менш вядомы рэжысёр Дзмiтрый Астрахан. Кастынгам выканаўцаў (удзел у iм узялi каля 2000 вакалiстаў i больш як 600 музыкантаў, у тым лiку i з Беларусi) кiравалi непасрэдна ўдзельнiкi гурта «Queen» — гiтарыст Браян Мэй i барабаншчык Роджэр Тэйлар. Нiводнаму нашаму суайчыннiку на кастынгу, на жаль, не пашанцавала. Галоўнымi салiстамi сталi расiйскiя профi Давiд Тодуа, Вера Хатаева, Вольга Белая, Мгер.

У лютым 2005 года, пасля шэрагу аншлагавых пастановак, кiраўнiцтва мюзiкла вырашыла стварыць яго гастрольную версiю. Дзеля гэтага частку песень пакiнулi на рускай мове, частку вярнулi да арыгiнала. Дыялогi i другасныя ролi з пастаноўкi знiклi, i сама яна ператварылася ў якасны рок-канцэрт. У дадатак да 24 песень абяцалi два вялiзныя экраны з праекцыямi, а таксама мiнi-феерверк у фiнале. Песнi-хiта, накшталт рускамоўнай версii «Belle» ў мюзiкле «Нотр-Дам дэ Пары», «We Will Rock You» не мае. Бо, на думку прадзюсараў, тут усе кампазiцыi — хiты, да таго ж правераныя часам i пакаленнямi слухачоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ера гэтага мюзiкла адбылася ў Лондане ў 2002 годзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика