У навагоднюю ноч — дождж
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у пераднавагоднiя днi значна актывiзавалася дзеянне паўднёвых цыклонаў, якiя прыносяць на тэрыторыю Беларусi цёплае i вiльготнае паветра з Мiжземнамор’я.
Такiм чынам, у апошнi дзень старога года будзе пахмурна, з ападкамi i парывiстым ветрам. Ападкi галоўным чынам будуць у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ўдзень 31 снежня — ад 0 да 4 градусаў цяпла. Аднак ужо ў навагоднюю ноч франтальны раздзел пачне выцясняць цяпло на тэрыторыю цэнтральнай часткi Расii. 1 студзеня ападкi будуць ужо ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы — ад 0 да 4 градусаў марозу, на дарогах моцная галалёдзiца. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, першая «пяцiдзёнка» студзеня павiнна быць з частым снегам i невялiкiмi маразамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у пераднавагоднiя
|
|