POST factum
Расiя пераходзiць на Юлiянскi каляндар?
Парламенцкая фракцыя «Радзіма» ўносiць на разгляд Дзяржаўнай думы праект Федэральнага закона «Аб вяртаннi Расiйскай Федэрацыi на летазлiчэнне паводле Юлiянскага календара». На думку складальнiкаў законапраекта, увесцi на ўсёй тэрыторыi Расii Юлiянскi каляндар неабходна ўжо з 1 студзеня 2007 года. Паводле слоў прадстаўнiка «Народнай волi» Сяргея Бабурына, гэтую iнiцыятыву ўжо падтрымала Руская праваслаўная царква, з якой пракансультавалiся дэпутаты Дзяржаўнай думы. Зараз, як вядома, у Расii дзейнiчае Грыгарыянскi каляндар, прыняты ў большасцi краiн свету, якi быў зацверджаны Папам Рымскiм Рыгорам ХIII у 1582 годзе. Юлiянскi каляндар выкарыстоўваўся ў Расii з 1700 да 1918 года. 1 лютага 1918 года была зроблена замена, пасля якой 13 дзён «выпалi» з гiсторыi краiны. Традыцыйна лiчыцца, што рознiца памiж Юлiянскiм i Грыгарыянскiм календарамi складае 13 сутак, аднак на самай справе гэтая велiчыня непастаянная i з гадамi мяняецца. Ствараецца дыстанцыйны дэтэктар хлуснi Мiнiстэрства абароны ЗША аб’явiла конкурс на распрацоўку дэтэктара хлуснi, якi дазволiць адсочваць псiхiчны стан людзей такiм чынам, што тыя нават не будуць падазраваць, што падвяргаюцца праверцы. Гэты дэтэктар названы ўстройствам для дыстанцыйнай ацэнкi персаналу. Ён будзе сканiраваць чалавека на адлегласцi да 35 метраў з дапамогай мiкрахвалевага выпраменьвання i на гэтай падставе выдаваць iнфармацыю пра частату пульсу, iнтэнсiўнасць дыхання i работу потавых залозаў, якая ўплывае на электраправоднасць скуранога покрыва. Менавiта гэтыя фiзiялагiчныя параметры вымяраюцца пры звычайнай праверцы з дапамогай палiграфа i, як лiчыцца, дазваляюць дастаткова дакладна меркаваць аб эмацыянальным настроi чалавека. Новы прыбор будзе выкарыстоўвацца для адсочвання тэрарыстаў i ўзрыўнiкоў-камiкадзе. Гiсторыя Евангелля ад Iуды падобная на дэтэктывы Дэна Браўна Гэта здаецца пракляццем: вялiкая колькасць каштоўных манускрыптаў, звязаных, у прыватнасцi, з гiсторыяй ранняга хрысцiянства, пасля таго, як былi знойдзены, неаднаразова пераходзiлi з рук у рукi i толькi пасля былi апублiкаваны. Такога лёсу не ўдалося пазбегнуць i рукапiсу Евангелля ад Iуды: на працягу трыццацiгадовай амаль шпiёнскай гiсторыi ёю валодалi самыя неверагодныя i беспрынцыпныя персанажы, нават выдатнаму пiсьменнiку Дэну Браўну такое не ўяўлялася — так лiчыць карэспандэнт газеты La Stampa. Знойдзены ў 70-х гадах мiнулага стагоддзя старажытны манускрыпт быў прададзены нелегальнымi шукальнiкамi скарбаў егiпецкаму гандляру, нейкаму Арыяну, якi са сваiм сябрам-грэкам прывёз каштоўную знаходку ў Еўропу. У 1983 годзе гэтая парачка спрабавала прадаць манускрыпт за 3 млн долараў ЗША групе акадэмiкаў, аднак у тых не аказалася патрэбнай колькасцi грошай. Тым не менш, адзiн з iх, Стэфан Эмель (зараз — дацэнт унiверсiтэта Мюнстэра, Германiя), праводзячы экспертызу рукапiсу, змог прачытаць частку дыялога памiж Iсусам i Iудам. Затым рукапiс трапiў у ячэйку банка на Лонг-Айлендзе i быў вывучаны амерыканскiм вучоным Хедрыкам. Яму ўдалося тайна сфатаграфаваць некалькi старонак. Пазней манускрыпт усё ж апынуўся на рынку, выклiкаючы апетыт ва ўсiх. У справу ўмяшаўся галандзец Майкл ван Рызн, гандляр творамi мастацтва, афiцыйна вышукваемы Iнтэрполам, але якi на самай справе працаваў на ФБР i Скотланд-Ярд i дапамагаў адшукваць кантрабандыстаў. Ён змог сабраць неабходную суму з дапамогай розных фондаў. Але застаецца шэраг пытанняў: цi сапраўды рукапiс складаўся з 60 старонак. Куды знiкла частка, якая адсутнiчае? Калi яна знiкла — у iмгле мiнулых часоў цi ў апошнiя гады? Хто i чаму яе схаваў? I нарэшце — што было на тых 30 старонках, якiх не хапае?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя пераходзiць на Юлiянскi каляндар?
|
|