Андрэй ГАЕЎ: «Гаспадары пустых дамоў павiнны паклапацiцца аб сваёй нерухомасцi да 1 лiпеня»
Сяргей КУРКАЧ
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 9 лютага).
Прэзiдэнтам нашай краiны ў пачатку лютага быў падпiсаны Указ № 70. Каго асабiста i якiм чынам закране дзеянне гэтага дакумента, карэспандэнту «Звязды» паведамiў начальнiк юрыдычнага аддзела Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Андрэй ГАЕЎ. — Як вызначаецца камiсiяй факт наяўнасцi гаспадара ў пустога дома? Сельскiя выканкамы павiнны заверыць копiю такога паведамлення грамадзянiну, каб апошнi не хваляваўся. Потым вызначанае паведамленне накiроўваецца ў райвыканкам, дзе арганiзуецца адпаведны банк даных. — Па Грамадзянскаму кодэксу ўся безгаспадарчая маёмасць павiнна была знаходзiцца на ўлiку органаў па дзяржаўнай рэгiстрацыi на працягу трох гадоў. Гэты механiзм захоўваецца i зараз? — Сёння гэтае патрабаванне адмяняецца. Пасля ўключэння пустога дома ў спецыяльны рэгiстр такую нерухомасць на ўлiк у былыя БРТI ўжо не ставяць. — Якiм чынам вядзецца рэгiстр улiку пустых дамоў? — Базавы выканкам па заключэнню камiсii павiнен на працягу 3 месяцаў прыняць рашэнне аб уключэннi цi неўключэннi кожнага канкрэтнага дома ў такi рэгiстр. Усе звесткi аб пустых дамах, якiя падлягаюць пад уключэнне ў рэгiстр, выканкамамi базавага ўзроўню павiнны друкавацца ў мясцовых газетах, але не пазней чым за месяц да ўключэння маёмасцi ў рэгiстр. — За гэты час гаспадар «забытага» жылля мае магчымасць прадставiць у выканкамы свае правы на пустую нерухомасць? — Так. Згодна з указам у рэгiстр не будуць уключацца пустыя дамы, калi iх уладальнiкi пераведзены на работу ў iншую мясцовасць, знаходзяцца на ваеннай службе, у службовай камандзiроўцы, у медыцынскiх установах, лячэбна-працоўных прафiлакторыях, на вучобе ва ўстановах адукацыi, адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волi, а таксама ў iншых выпадках, вызначаных прэзiдэнтам. — Пусты дом трапiў у спецыяльны рэгiстр. Якi яго далейшы лёс? — На падставе выпiскi з рэгiстра, заключэння камiсii, выпiскi з пагаспадарчай кнiгi, якая завяраецца старшынёй сельвыканкама, аблвыканкамам цi па яго даручэнню нiжэйшы выканкам звяртаецца ў суд па месцы знаходжання дома для прызнання яго безгаспадарчым i перадачы яго ў камунальную ўласнасць, а таксама аб адабраннi зямельнага ўчастка, на якiм знаходзiцца такi дом. — Уявiм, што суд прызнаў дом безгаспадарчым i перадаў яго ў камунальную ўласнасць... — Выканкам павiнен самастойна вырашаць лёс такога дома. Калi мясцовыя ўлады збiраюцца выкарыстоўваць дом для пражывання, то ва ўказе прапiсаны дакументы, якiя з’яўляюцца падставай для рэгiстрацыi такой маёмасцi. У гэтым выпадку прадугледжаны спрошчаны парадак рэгiстрацыi, калi дастаткова заявы выканкама, заключэння камiсii, выпiскi з пагаспадарчай кнiгi i рашэння суда. — За чый кошт будзе весцiся рэгiстрацыя пустых дамоў у агенцтвах па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру? — Фiнансаванне гэтых дзеянняў будзе ажыццяўляцца за кошт рэспублiканскага бюджэту. — А калi выканкам вырашыць прадаць такую пабудову? — У гэтым выпадку рэгiстрацыйныя дзеяннi ажыццяўляюцца новым уладальнiкам пустога жылля. У вызначанай сiтуацыi продаж такога дома дазваляецца без папярэдняй дзяржаўнай рэгiстрацыi, па спрошчанай схеме. — Сёння ў вёсках шмат старых дамоў. Iх таксама чакаюць змены? — Адразу адзначу, што да старых адносяцца дамы, якiя знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi i прызнаны не адпаведнымi санiтарна-тэхнiчным патрабаванням або непрыдатнымi для пражывання, а таксама калi па стану на 1 студзеня 2007 года i кожнага наступнага каляндарнага года ёсць дакладныя звесткi аб тым, што дом утрымлiваецца безгаспадарча. Старым лiчыцца таксама дом, калi яго ўласнiк на працягу апошняга года не пражывае ў iм i не прымае мераў па прывядзенню яго ў належны стан. — Указ прадугледжвае выкуп выканкамамi такiх дамоў толькi па рашэнню судоў? — Пры выяўленнi старых дамоў выканкамы павiнны папярэдне накiраваць iх уласнiкам адпаведнае прадпiсанне ў тэрмiн ад 6 месяцаў да года для прывядзення дома ў належны стан. У выпадку невыканання ўласнiкам такога прадпiсання выканкамы абавязаны будуць забяспечыць правядзенне ацэнкi старога дома i падаць заяву ў суд аб адабраннi дома i зямельнага ўчастка. Выкуп старога дома ў гаспадароў нерухомасцi прадугледжаны па кошту, якi не павiнен быць больш падлiчанай спецыялiстамi цаны. Адабранне дома можа ажыццяўляцца таксама i шляхам продажу яго з публiчных таргоў без пераходу правоў на зямельны ўчастак. — Цi прадугледжвае ўказ № 70 такi выпадак, калi ўласнiк старога дома будзе не згодны з коштам такога выкупу? — Дакументам дадзена права самому ўласнiку ажыццяўляць самастойна адчужэнне сваёй нерухомасцi i не чакаць пачатку механiзма адбiрання па гэтаму ўказу. — Калi ўступае ў сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку i скарачэнню колькасцi пустых i старых дамоў з гаспадарчымi i iншымi пабудовамi ў сельскай мясцовасцi»? — Указ пачынае дзейнiчаць з 1 красавiка 2006 года. Разам з тым адпаведная iнфармацыя па старых дамах збiраецца на працягу ўсяго 2006 года, а рэальна пачне працаваць пункт указа па старых дамах толькi з 1 студзеня 2007 года. Непасрэдна з 7 лютага пачынае дзейнiчаць пункт указа аб тым, што ўласнiкi пустых жылых дамоў павiнны да 1 лiпеня 2006 года падаць паведамленне ў адпаведны сельскi, пасялковы цi гарадскi выканкам аб тым, што маюць жаданне выкарыстоўваць гэтую нерухомую маёмасць для пражывання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнтам нашай краiны ў пачатку лютага быў падпiсаны Указ № 70. Каго асабiста i якiм чынам закране дзеянне гэтага дакумента
|
|