Аматары камп’ютараў, спiце спакойна!
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Па чутках і на справе Па Мiнску распаўсюдзiлiся чуткi — быццам бы ўсе хатнiя камп’ютарныя сеткi будуць у блiжэйшы час лiквiдаваны. Зараз у сталiцы налiчваецца больш за тысячу такiх сетак. Яны працягнуты амаль да кожнай сталiчнай кватэры, дзе ёсць камп’ютар, i аб’ядноўваюць памiж сабой карыстальнiкаў з мiкрараёнаў.Ужо другi тыдзень беларуская частка сусветнага павуцiння не можа супакоiцца: новая iнфармацыя аб лiквiдацыi лакальных сетак з’яўляецца кожны дзень. Камп’ютаршчыкаў зразумець можна — не будзе iм таннага Iнтэрнэта, знiкне магчымасць абмену iнфармацыяй, музыкай i фiльмамi. Галоўным вiноўнiкам лiчаць УП «Мiнскiя гарадскiя тэлефонныя сеткi». Карэспандэнт «Звязды» праверыў iнфармацыю. Як высветлiлася, нiякай падставы для хваляванняў няма. — Лiквiдаваць хатнiя камп’ютарныя сеткi нiхто не збiраецца. Я не ведаю, адкуль з’яўляюцца гэтыя размовы, — адзначыў галоўны iнжынер УП «МГТС» Сяргей Папкоў. — У блiжэйшы час мы будзем праводзiць праверку тэхнiчнага стану тэлефоннай камунікацыi. Калi знойдзем тэлефонныя кабелi, якiя пракладзены без улiку нормаў тэхнiчных патрабаванняў або наогул «нелегальна» — толькi тады мы маем права ажыццявiць дэмантаж. Дарэчы, праверка стану тэлефоннага кабелю праводзiцца на працягу ўсяго года. I датычыцца яна толькi тых дамоў, якiя абслугоўвае УП «МГТС». Лiквiдаваць жа хатнiя камп’ютарныя сеткi работнiкi прадпрыемства не маюць нiякага юрыдычнага права. Таму аматары камп’ютараў могуць спаць спакойна. Iншая справа — у нашай краiне пакуль няма заканадаўчай базы, якая б рэгулявала будаўнiцтва камп’ютарных сетак памiж жылымi дамамi. Таму здараецца, што пракладзены яны з парушэннямi тэхнiкi бяспекi, i тэхналагiчных правiлаў. Зараз iдзе гутарка аб упарадкаваннi гэтай з’явы. Як бы там нi было, але лакальныя сеткi працягнуць сваё iснаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па Мiнску распаўсюдзiлiся чуткi — быццам бы ўсе хатнiя камп’ютарныя сеткi будуць у блiжэйшы час лiквiдаваны. Зараз у сталiцы налiчваецца больш за тыся
|
|