Даходы ад продажу чэкаў «Жыллё» дэкларуюцца абавязкова
Сяргей КУРКАЧ
На пачатак другой дэкады лютага ў падатковыя iнспекцыi ўжо занеслi свае дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе 51 498 чалавек. На гэты час дэкларацыi падалi 36 933 фiзiчныя асобы i 14 565 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. У параўнаннi з мiнулым годам на гэтую дату сёлета было пададзена амаль на 7 тысяч дэкларацый больш менавiта фiзiчнымi асобамi.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь Марына Грыгарчук, у грамадзян сёння iснуюць пытаннi аб даходах, якiя былi атрыманы iмi летась ад продажу чэкаў «Жыллё» i «Маёмасць». У мiнулым годзе прадаўцы такiх чэкаў павiнны былi на працягу 30 дзён з моманту атрымання даходу абавязкова падаць у падатковую iнспекцыю дэкларацыю аб даходах i заплацiць падаткi. Тыя, хто гэта своечасова не зрабiў, парушылi падатковае заканадаўства. Каб не атрымаць буйныя падатковыя санкцыi i, адпаведна, пенi на недаплачаныя падаткi, спадарыня Грыгарчук раiць такiм прадаўцам зрабiць гэта ў час дэкларацыйнай кампанii i лепш ажыццявiць такую аперацыю не пазней за 1 сакавiка. Таксама нагадаем, што зараз падатковыя iнспекцыi працуюць па «гарачаму» рэжыму: у працоўныя днi з 9.00 да 20.00, а ў суботу i нядзелю — да 15.00. Марына Грыгарчук заўважыла, што ў сувязi з павелiчэннем з пачатку сакавiка памеру базавай велiчынi да 31 тысячы рублёў адпаведна зменяцца i стаўкi падаходнага падатку. Аднак па гэтых стаўках грамадзяне пачнуць плацiць падаткi па даходах, атрыманых пасля 1 сакавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак другой дэкады лютага ў падатковыя iнспекцыi ўжо занеслi свае дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе 51 498 чалавек
|
|