МЫ ЕДЗЕМ
I цвёрда ведаем, што як мiнiмум два чалавекi гэтаму вельмi рады: Праскоўя Фёдараўна Махоркiна з вёскi Княгiнiн Мядзельскага раёна i Антанiна Мiкалаеўна Ерамеева з вёскi Вуглы Рагачоўскага... Яны па вынiках падпiскi на першы квартал (не блытаць з другiм!) выйгралi ад «Звязды» каляровыя тэлевiзары «Вiцязь».
Першы з iх, калi ўсё будзе добра, «прыбудзе» да гаспадынi ў чацвер, 23 сакавiка, дзе ў 13 гадзiн у Доме культуры вёскi Крывiчы i адбудзецца ўрачыстае ўручэнне. Другi — у вёску Вуглы накiруецца ў пятнiцу i праз Сталпнянскi сельскi Савет, дзе мы плануем быць з 12.30... Жыхароў гэтых вёсак, а таксама ўсiх навакольных, нашых падпiсчыкаў, iх паштальёнаў, сваякоў, суседзяў запрашаем на сустрэчы. Падчас iх будуць, зразумела ж, i знаёмствы, i размовы, i вершы, i жарты, i... Як кажуць, была б музыка, а ногi самi танец прыдумаюць. У нашым выпадку — былi б людзi, а свята стварыць мы паспрабуем. Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I цвёрда ведаем, што як мiнiмум два чалавекi гэтаму вельмi рады: Праскоўя Фёдараўна Махоркiна з вёскi Княгiнiн Мядзельскага раёна i Антанiна Мiкалаеўн
|
|