Бiльярд i фiтнэс у глыбiнцы? Няма праблем!НОВАЎВЯДЗЕННI Ва ўсiм свеце даўно даказана эфектыўнасць здаровага ладу жыцця. Прагледжваецца i прамая эканамiчная выгада — паводле даследаванняў спецыялiстаў ЮНЕСКО, 1 еўра, укладзены ў развiццё масавага спорту, дазваляе зэканомiць на медыцынскiх расходах 12 еўра. Такiм чынам, карысць атрымлiваецца ўзаемная: захоўваецца i прыватны, i дзяржаўны iнтарэсы. У Беларусi створана шырокая сетка сучасных i даступных для людзей спартыўных збудаванняў. Толькi за апошнiя пяць гадоў у розных кутках нашай дзяржавы iх узведзена звыш тысячы.Шмат спартыўных аб’ектаў з’явiлася апошнiм часам i ў Мiнскай вобласцi. Iнтэнсiўнае развiццё рэальнага сектара эканомiкi цэнтральнага рэгiёна дазваляе ўсё больш выдаткаў накiроўваць у сацыяльную сферу. Адным з несумненных прыярытэтаў тут з’яўляецца фiзiчная культура i спорт. Пад першачарговай увагай — сiтуацыя на вёсцы. — Усё больш вяскоўцаў далучаюцца да заняткаў фiзкультурай i спортам, — адзначае першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец. — На жаль, пакуль ахоп невялiкi (усяго 6,3 працэнта), аднак гэты паказчык надалей будзе павялiчвацца. Прымаюцца меры па аднаўленню спартыўнай базы на вёсцы. Толькi летась у сельскай мясцовасцi было адрамантавана 61 футбольнае поле, 305 спартыўных залаў, 448 пляцовак. На рэалiзацыю праграмы ў аграгарадках летась выдаткавана 820 мiльёнаў рублёў. А ўвогуле на развiццё фiзкультуры i спорту на вёсцы было накiравана 3,8 млрд рублёў. Прынята рашэнне аблвыканкама аб увядзеннi пасад iнструктараў-метадыстаў па фiзкультурна-аздараўленчай рабоце ў аграгарадках. Зараз не ўсе адпаведныя вакансii запоўнены, на вёсцы востра не хапае квалiфiкаваных кадраў. Таму ў перспектыве плануецца паўсюдна ўвесцi стаўкi iнструктараў-метадыстаў, трэнераў для правядзення фiзкультурна-аздараўленчай i спартыўнай работы ў аграгарадках i на тэрыторыi сельскiх саветаў. Да 2010 года, як мы прагназуем, да заняткаў фiзкультурай будзе прыцягнута не менш чым 15 працэнтаў вяскоўцаў. Сацыяльная сфера на вёсцы павiнна быць адноўлена належным чынам i поўнасцю адпавядаць усiм запатрабаванням людзей, якiя тут жывуць. Старобiнскi фiзкультурна-аздараўленчы комплекс быў узведзены на працягу мiнулага года. Летась у снежнi ён гасцiнна расчынiў свае дзверы шматлiкiм наведвальнiкам. Падзея для ўсяго Салiгорскага раёна адметная. Бадай, за апошнiя гады гэта адзiны такi буйны спартыўны аб’ект, што з’явiўся тут. Як адзначыў начальнiк упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнскага аблвыканкама Алег Качан, агульны кошт фiзкультурна-аздараўленчага комплексу склаў 1 млрд рублёў: 450 млн рублёў было выдаткавана з мясцовага бюджэту, астатнiя сродкi (дзесьцi 550 млн) паступiлi з абласнога. Таксама аблвыканкам выдзелiў 20 млн рублёў на набыццё неабходнага iнвентару. На гэтыя сродкi ўдалося набыць сучасны трэнажорны комплекс, тэнiсныя сталы, шведскiя сценкi i г.д. 13,5 мiльёна рублёў сабралi для развiцця фiзкультурна-аздараўленчага цэнтра прадпрыемствы Старобiна. Так што спартыўны аб’ект стаў сапраўды агульнай справай. У вялiкай спартыўнай зале можна праводзiць спаборнiцтвы амаль па ўсiх гульнявых вiдах спорту. Фiзкультурна-аздараўленчы комплекс быў пабудаваны побач з сярэдняй школай. Таму днём тут праводзяць урокi фiзкультуры, а ўвечары комплекс адкрыты для ўсiх жадаючых. Ён карыстаецца вялiкiм попытам сярод мясцовых жыхароў. Такi iнтарэс зразумелы — у цэнтры ёсць легкаатлетычная, бiльярдная залы, а таксама фiтнэс-цэнтр i шмат чаго iншага. «У людзей ёсць жаданне займацца спортам, — кажа начальнiк аддзела па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Салiгорскага райвыканкама Мiхаiл Малаш, — i з узвядзеннем сучаснага комплексу гэтае жаданне iм удалося рэалiзаваць». Сведчаннем вялiкай папулярнасцi новага спартыўнага аб’екта сярод жыхароў Старобiна з’яўляецца тое, што адбываецца iмклiвы рост аб’ёмаў платных паслуг, якiя аказваюцца насельнiцтву. Калi за снежань мiнулага года гэтая лiчба склала 200 тыс. рублёў, то ўжо сёлета за студзень — 660 тыс. «Мы не маем на мэце «ўскручваць» цэны на паслугi, — заўважае Алег Качан. — Арыентуемся на ўзровень дабрабыту. Таму, як я лiчу, цэны вельмi прымальныя. Напрыклад, у сярэднiм па вобласцi наведванне басейна абыходзiцца ў 2—2,5 тысячы рублёў. Гэта для дарослых, а для дзяцей i таго менш». Яшчэ адной станоўчай адметнасцю Салiгорскага раёна з’яўляецца тое, што за мiнулы год тут было ўведзена 16 ставак iнструктараў-метадыстаў у 13 сельсаветах. Гэта самы лепшы паказчык сярод усiх раёнаў Мiнскай вобласцi. Амаль усе адпаведныя вакансii ўжо зараз запоўнены, сёлета гэта работа будзе поўнасцю завершана. — Арганiзацыя масавага спорту, далучэнне людзей да здаровага ладу жыцця — найважнейшая ўмова нашай работы, — упэўнены старшыня Салiгорскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Рудакоўскi. — Гэтай рабоце надаецца вялiкае значэнне, таму i вынiкi добрыя маем. Вельмi прыемна, што да заняткаў спортам актыўна далучаецца моладзь. Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Салiгорскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсiм свеце даўно даказана эфектыўнасць здаровага ладу жыцця. Прагледжваецца i прамая эканамiчная выгада — паводле даследаванняў спецыялiстаў ЮНЕСКО
|
|