Вёска, якая мае... сваю газету
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У гэтай вёсцы iснуюць два прыватныя музеi i выдаецца свая вясковая газета. Тут ёсць шмат прыватных гандлёвых кропак, а на мясцовы рынак за прадуктамi прыязджаюць мiнчане... Гэта вёска Ракаў, што на Валожыншчыне.РАКАЎ — вёска вялiкая. Тут больш за 2 тыс. жыхароў, якiя трымаюць больш за 700 гаспадарак. У цэнтры вёскi — велiзарная колькасць магазiнаў i кiёскаў. Як патлумачыў старшыня Ракаўскага сельскага Савета Святаслаў Дударчык, у населеным пункце — тры дзяржаўныя харчовыя магазiны, яшчэ адзiн гандлюе прамысловымi таварамi, i яшчэ адзiн — гаспадарчымi. У той жа час у вёсцы больш за дзесяць прыватных прадпрымальнiкаў маюць свае гандлёвыя кропкi. «Яны гандлююць усiмi групамi тавараў: харчаваннем, гаспадарчымi таварамi, будматэрыяламi», — сказаў Святаслаў Дударчык. Чаму ў Ракаве так шмат прыватных гандлёвых кропак? Старшыня сельсавета тлумачыць, што ў летнi час насельнiцтва вёскi i яе наваколляў узрастае ў шмат разоў. «Усяго ў сельсавеце прапiсана каля 4 тыс. чалавек. А ў летнi час у вёсцы i ў наваколлях (у радыусе да 10 кiламетраў) жыве да 25 тыс. чалавек. Гэта дачнiкi з Мiнска — у нас больш за восем дзесяткаў дачных кааператываў. Таксама на тэрыторыi сельсавета знаходзяцца дзiцячы санаторый «Пралеска» i санаторый Акадэмii навук. Побач — шмат дзiцячых аздараўленчых лагераў. I людзi прыязджаюць у Ракаў за таварамi...» На ўскраiне вёскi ёсць прыватнае кафэ. На галоўнай плошчы Ракава — дзяржаўная сталовая. Праўда, як прызнаўся старшыня сельсавета, «папулярнасцю сярод жыхароў яна не карыстаецца». Летам плануецца зрабiць рэканструкцыю, пасля чаго сталовая будзе ператворана ў кафэ. Магчыма, наведвальнiкаў прыбавiцца... Ёсць у Ракаве i рынак. Працуе тры днi на тыдзень — у пятнiцу, суботу i нядзелю. Прычым у пятнiцу i суботу iдзе гандаль у асноўным мяснымi вырабамi, а ў нядзелю — i харчовымi, i прамысловымi таварамi. Пры гэтым, як сказаў Святаслаў Дударчык, амаль усе гандляры мяснымi вырабамi на рынку — з Гродзеншчыны. Прыязджае гандляваць прамысловымі таварамі i шмат прадпрымальнiкаў з Мiнска. Летам iх бывае каля сотнi. Дарэчы, яшчэ гадоў дзесяць таму па пятнiцах рынак не працаваў, аднак гандаль мяснымi вырабамi там iшоў. Неафiцыйна. Гродзенцы прыязджалi ў Ракаў у пятнiцу, каб заняць гандлёвыя месцы ранкам у суботу. Аднак у пятнiцу дачнiкi з Мiнска накiроўвалiся на свае дачы i набывалi харчаванне ў тых, хто прыехаў гандляваць. «У вынiку рынак стаў афiцыйна працаваць i ў пятнiцу. Дзякуючы дачнiкам...» Наогул, рынак у Ракаве, паводле слоў Святаслава Дударчыка, iснаваў здаўна. Да рэвалюцыi гандаль iшоў на рынкавай плошчы, на якую сёння глядзяць вокны будынка сельвыканкама. А на месцы самога будынка ў тыя часы знаходзiўся двухпавярховы гандлёвы цэнтр, якi належаў яўрэям. шТО датычыцца бытавога абслугоўвання, то ў Ракаве ёсць комплексны прыёмны пункт, якi аказвае «ўсе паслугi, прадугледжаныя сацыяльнымi стандартамi». Ёсць i грамадская лазня. Прычым прыватная. Паводле слоў старшынi сельсавета, шмат гадоў таму яна належала мясцоваму саўгасу. Аднак у першай палове 90-х лазню прадалi ў прыватныя рукi. Пэўны час яна працавала, а потым уладальнiк зачынiў яе з-за таго, што справа аказалася нявыгаднай. Шмат гадоў грамадская лазня стаяла зачыненай. Потым сельсавет вырашыў набыць яе ў гаспадара, аднак той жыў у Аргенцiне. «А даверанасць пераслаць для яго каштавала вельмi шмат грошай. Таму вырашэнне пытання замарудзiлася». Справа зрушылася з месца толькi пасля вяртання ўладальнiка на радзiму. У 2001 годзе па iнiцыятыве кiраўнiка сельсавета ён зноў адчынiў лазню. Аднак праз некаторы час уладальнiк лазнi прыйшоў у сельсавет i заявiў, што зноў збiраецца яе зачынiць, бо нясе страты. Святаславу Дударчыку ўдалося дамовiцца з iм аб тым, што лазня будзе працаваць. «Была зроблена яе рэканструкцыя, паменшана колькасць памывачных месцаў. I зараз лазня працуе рэгулярна кожную суботу. Наведвае яе каля 60 жыхароў Ракава». Што датычыцца iншых жыхароў вёскi, то некаторыя маюць свае лазнi. Некаторыя могуць памыцца па месцы працы. ПАВОДЛЕ слоў Святаслава Дударчыка, у 1970—80-х гадах многiя жыхары Ракава працавалi на прадпрыемствах Мiнска. Напрыклад, на Мiнскiм аўтамабiльным заводзе, на велазаводзе. «Чатыры аўтобусы штодня ў дзве змены забiралi рабочых i адвозiлi ў сталiцу, а потым — назад». Аднак пасля распаду Савецкага Саюза для мiнскiх прадпрыемстваў наступiлi не лепшыя часы, i яны страцiлi цiкавасць да ракаўскiх рабочых. Нягледзячы на гэта, беспрацоўе жыхарам вёскi не пагражала. Справа ў тым, што вакол Ракава да таго часу з’явiлася вялiкая колькасць дамоў адпачынку i дзiцячых лагераў, якiм патрабавалiся супрацоўнiкi. «Большасць з iх працавалi круглы год. Адпаведна i нашы жыхары былi заняты там круглы год...». Наяўнасць вялікай колькасцi дамоў адпачынку і лагераў нават стала прычынай праблем з працоўнай сiлай у двух мясцовых сельскагаспадарчых прадпрыемствах у пачатку 90-х. Тым больш што гаспадаркi паступова пачыналi адчуваць эканамiчныя праблемы i заробкi ў iх памяншалiся. «А лагеры плацiлi неблагiя заробкi. Напрыклад, вартаўнiк па ахове майстэрань у гаспадарцы атрымлiваў 70 тыс. рублёў, а вартаўнiк, якi ахоўваў дзiцячы лагер — каля 200 тыс. рублёў. Да таго ж чалавек у дзiцячым лагеры мог паабедаць i павячэраць па льготнай цане». Дарэчы, з цягам часу два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якiя знаходзiлiся не ў лепшым стане, былi аб’яднаныя. Аднак гэта не дапамагло палепшыць стан спраў — новая гаспадарка была стратнай. У вынiку больш за год таму яна была перададзена Мiнскаму заводу вылiчальнай тэхнiкi. «Сёння ў ёй працуе каля 300 чалавек. Большасць — не з Ракава, а з iншых вёсак сельсавета. Калi параўноўваць стан гаспадаркi на момант далучэння да прадпрыемства i сённяшнi, то зараз гаспадарка адчувае сябе лепш». Большасць жа жыхароў Ракава сёння па-ранейшаму працуюць у дамах адпачынку i дзiцячых лагерах, што размешчаны паблiзу. А ў сталiцу на працу ездзiць зусiм няшмат людзей. у РАКАЎ перыядычна прыязджаюць жыхары Мiнска, якiя жадаюць пабудаваць тут дамы. «Такiх людзей не вельмi шмат, калi параўноўваць з Бараўлянамi цi Ждановiчамi. Да нас прыязджае да 10 чалавек у год... Чаму едуць? Напрыклад, у Мiнску чалавек ад дома да працы дабiраецца гадзiну. А з Ракава па добрай шашы ён можа дабрацца за 30 хвiлiн, калi праца знаходзiцца на ўскраiне сталiцы з нашага боку. I пабудаваць дом (не шыкоўны, канешне, але нармальны) у Ракаве можна значна танней, чым набываць кватэру ў Мiнску». Адзiн з прыехаўшых мiнчан нечакана прапанаваў дапамагчы сельсавету ў вырашэннi праблемы з уборкай смецця. (Дадзеная праблема iснуе тут з-за недахопу фiнансаў.) — Ён сказаў мне: а давайце паспрабуем арганiзаваць у Ракаве кааператыў па ўборцы смецця. У вынiку было створана спецыяльнае ТАА. Яно будзе наводзiць чысцiню ў Ракаве, а таксама, напрыклад, на тэрыторыях дачных кааператываў, што знаходзяцца побач. Усе неабходныя для працы ТАА дакументы атрыманы сёлета ў студзенi, ужо набыта тэхнiка, мы адвялi фiрме памяшканне пад офiс. Як толькi сыдзе снег, пачнецца праца... Паслугi прадпрыемства па ўборцы смецця будуць аказвацца па дзяржаўных расцэнках, якiя iснуюць у раёне на паслугi арганiзацый ЖКГ. Сёння ў Ракаве актыўна iдзе праца па газiфiкацыi вёскi. «Адна вулiца была газiфiкавана яшчэ ў савецкiя часы, i на гэтым справа спынiлася. Два гады таму за кошт зберажэнняў грамадзян была газiфiкавана другая вулiца. А зараз iдзе праца па газiфiкацыi ажно шасцi. Гэтую працу плануецца завяршыць сёлета». іСНУЕ ў Ракаве два музеi. Прыватных. Адзiн з iх, дзе можна даведацца аб знакамiтых людзях Ракава i Валожыншчыны, адкрыў у сваiм доме ўраджэнец вёскi прафесар Белдзяржунiверсiтэта Вячаслаў Рагойша. Дарэчы, ён з’яўляецца яшчэ i выдаўцом мясцовай газеты «Ракаўскi шлях», якая выходзiць 4—5 разоў у год невялiчкiм тыражом. ...Што датычыцца другога музея, то ён прысвечаны гiсторыi вёскi i наваколляў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтай вёсцы iснуюць два прыватныя музеi i выдаецца свая вясковая газета. Тут ёсць шмат прыватных гандлёвых кропак, а на мясцовы рынак за прадуктамi
|
|