Уласнасць на кватэруЗАВОЧНАЯ КАНСУЛЬТАЦЫЯ К.Ф., Магiлёўская вобласць. Не мае значэння, на каго афармлялiся дакументы пры прыватызацыi кватэры. Усе ўдзельнiкi прыватызацыi набываюць права агульнай уласнасцi на прыватызаванае жыллё. Артыкул 7 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16.04.1992 «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» устанаўлiвае, што жылое памяшканне, якое прыватызавана сумесна пражываючымi мужам i жонкай, з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю, калi яны ўдвух удзельнiчаюць у прыватызацыi гэтага памяшкання (у тым лiку грашовымi сродкамi, якiя належаць iм на праве агульнай сумеснай уласнасцi). У адпаведнасцi з артыкулам 259 Грамадзянскага кодэкса РБ i артыкулам 24 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i долi мужа i жонкi ў праве агульнай сумеснай уласнасцi прызнаюцца роўнымi. Iншыя члены сям’i, якiя ўдзельнiчаюць у прыватызацыi жылога памяшкання, маюць права ўласнасцi на адпаведную iх удзелу долю ў прыватызаваным жылым памяшканнi. Указаныя долi ўласнасцi могуць быць адлюстраваны па патрабаванню ўдзельнiкаў прыватызацыi ў тэхнiчным пашпарце кватэры. Калi такога ўказання ў тэхнiчным пашпарце кватэры няма, то долi ўдзелу ў прыватызацыi можна вызначыць па дагавору аб прыватызацыi кватэры або па рашэнню органа, што прыняў рашэнне аб прыватызацыi. Такiм чынам, нягледзячы на тое, што ваш былы муж значыцца ўласнiкам кватэры, фактычна ён валодае толькi паловай той яе часткi, якая адпавядае вашай агульнай долi за мiнусам долi дзяцей. Дзецi, хоць i жывуць асобна, захоўваюць права ўласнасцi на сваю долю ў кватэры, якая адпавядае ўкладзеным iмi жыллёвым квотам i грашовым сродкам, i ў любы момант могуць заявiць iск аб абароне гэтага права, калi пытанне не вырашыцца па ўзаемнай згодзе. Вызначыць сваю долю ў агульнай сумеснай уласнасцi вы з былым мужам можаце i зараз, калi дасягнеце наконт гэтага паразумення i згоды. Так, згодна з артыкулам 80 Закона РБ «Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi» натарыус па сумеснай заяве мужа i жонкi выдае аднаму з iх або абоiм пасведчанне аб праве ўласнасцi на долю маёмасцi, нажытай iмi ў перыяд шлюбу. Такое пасведчанне можа быць выдадзена былым жонцы i мужу незалежна ад тэрмiну, якi прайшоў пасля скасавання iх шлюбу. Пасведчанне выдаецца натарыусам у роўных долях. Аднак, калi муж i жонка ў сумеснай заяве просяць вызначыць не роўныя долi, натарыус павiнен такую просьбу задаволiць. Натарыус у адпаведнасцi з часткай 3 артыкула 80 вышэйназванага Закона можа выдаць спадчыннiку, якi фактычна прыняў спадчыну, пасведчанне аб праве ўласнасцi на долю ў агульнай маёмасцi i на iмя памёршага мужа цi жонкi з пiсьмовай згоды перажыўшага. Атрыманне спадчыны ажыццяўляецца па завяшчанню i па закону. Згодна з артыкулам 1034 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (ГК) смерць удзельнiка агульнай сумеснай уласнасцi з’яўляецца падставай для вызначэння яго долi ў такой уласнасцi i раздзелу агульнай маёмасцi або выдзелу з яе долi памёршага ўдзельнiка ў парадку, якi ўстаноўлены артыкулам 255 ГК. Пры гэтым папярэдне вызначаецца доля кожнага з удзельнiкаў сумеснай уласнасцi (у тым лiку i дзяцей) у праве на агульную маёмасць. Пасля вызначэння долi памёршага ў агульнай сумеснай уласнасцi i раздзелу агульнай маёмасцi або выдзелу долi памёршага спадчына адкрываецца ў адносiнах агульнай маёмасцi, якая прыходзiцца на долю памёршага, а пры немагчымасцi раздзелу маёмасцi ў натуры — у адносiнах кошту такой долi. Частка другая гэтага артыкула ўстанаўлiвае, што ўдзельнiк агульнай сумеснай уласнасцi мае права завяшчаць сваю долю ў агульнай маёмасцi, якая будзе вызначана пасля яго смерцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Калi няма завяшчання, то атрыманне спадчыны адбываецца па закону. Спадчыннiкi па закону заклiкаюцца да атрымання спадчыны ў парадку чарговасцi, прадугледжанай артыкуламi 1057—1065 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Спадчыннiкамi першай чаргi з’яўляюцца дзецi, муж цi жонка памёршага, яго бацькi. Паколькi вы з мужам разведзены, ён не будзе прыцягнуты да атрымання спадчыны. Для атрымання спадчыны спадчыннiкi павiнны яе прыняць. Згодна з артыкулам 1070 ГК прыняцце спадчыны ажыццяўляецца падачай натарыусу па месцы адкрыцця спадчыны заявы спадчыннiкаў аб прыняццi спадчыны або заявы аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну. Пасведчанне аб праве на спадчыну, якое датычыцца нерухомай маёмасцi, падлягае рэгiстрацыi ў тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi i правоў на яе. Згодна з пунктам 2 артыкула 1070 ГК прызнаецца, што спадчыннiкi прынялi спадчыну, калi яны фактычна ўступiлi ў валоданне цi кiраванне спадчыннай маёмасцю. Пункт 4 артыкула 1069 ГК устанаўлiвае, што прынятая спадчына прызнаецца прыналежнай спадчыннiкам з моманту адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўца) незалежна ад моманту дзяржаўнай рэгiстрацыi права спадчыннiкаў на гэту маёмасць. ПАРОЎНУ — ТОЛЬКI СУМЕСНА НАЖЫТАЕ Мая першая жонка памерла, ад шлюбу з ёй у мяне засталося двое непаўналетнiх дзяцей. Я стаў жыць з другой жанчынай, спадзеючыся, што яна заменiць маiм дзецям мацi. Мая мама купiла нам дом у вёсцы i перааформiла яго на мяне, купiла з дапамогай раднi i абстаноўку. Год мы пражылi без рэгiстрацыi шлюбу, затым распiсалiся. Але ўсё ж я памылiўся ў сваiм выбары. Жонка аказалася алкагалiчкай. За год яна змянiла тры месцы працы, а цяпер сядзiць дома без работы. Ранiцай дзецi iдуць у школу, я — на работу, а ў яе адна работа — п’янства. Я падаў на развод. Цi можа яна прэтэндаваць на купленыя маёй мамай дом i абстаноўку? Штосьцi купляў i я на свае грошы. Жонка кажа, што ўсё мы будзем дзялiць пароўну. У нас у кожнага сваё, а ў яе зарплата малая, ды i тую яна прапiвала. Шмат разоў прыходзiлася вызываць мiлiцыю, яна плацiла штраф. Падкажыце таксама, як яе выселiць без прадастаўлення другога жылога памяшкання? Уладзiмiр, Мiнская вобласць. Для адказу на ваша пытанне аб маёмасцi звернемся да Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i. Згодна з артыкулам 23 гэтага Кодэкса роўныя правы муж i жонка маюць толькi на тую маёмасць, якая набыта iмi ў перыяд шлюбу. Такая маёмасць з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю незалежна ад таго, на каго з iх яна набытая або кiм з iх унесены грашовыя сродкi. Муж i жонка карыстаюцца роўнымi правамi на такую маёмасць, нават калi адзiн з iх быў заняты вядзеннем хатняй гаспадаркi, доглядам за дзецьмi або па iншых уважлiвых прычынах не меў самастойнага заробку. Пры раздзеле агульнай сумеснай маёмасцi долi мужа i жонкi прызнаюцца роўнымi, калi iншае не прадугледжана Шлюбным дагаворам, але вы яго, напэўна, не заключалi. Аднак нават у адносiнах да сумесна набытай маёмасцi пры яе раздзеле суд можа адступiць ад роўнасцi доляў у выпадках, калi неабходна ўлiчыць iнтарэсы непаўналетнiх дзяцей або заслугоўваючыя ўвагi iнтарэсы мужа цi жонкi. Так, згодна з артыкулам 24 Кодэкса, доля аднаго з бакоў (мужа цi жонкi) можа быць павялiчана, калi другi бок устараняўся ад працоўнай дзейнасцi цi расходаваў агульную маёмасць ва ўрон iнтарэсам сям’i. Расходаванне жонкай свайго заробку (а гэта таксама агульная ўласнасць сям’i) на набыццё спiртных напояў — гэта якраз такi выпадак. Калi ж пражыванне кожнага з вас на асабiсты заробак з’явiлася вынiкам фактычнага распаду сям’i, якi адбыўся яшчэ да афiцыйнага афармлення скасавання шлюбу, i спынення вядзення вамi агульнай гаспадаркi, то, згодна з часткай 3 артыкула 41 Кодэкса, падзелу падлягае толькi тая маёмасць, якая набывалася ў перыяд з моманту рэгiстрацыi шлюбу да спынення вядзення агульнай гаспадаркi, а рэчы, набытыя пасля гэтага кожным з вас паасобку, падзелу не падлягаюць i належаць таму, хто iх набываў. Што ж датычыцца маёмасцi, якая належала мужу цi жонцы да заключэння шлюбу, а таксама атрыманай iмi ў перыяд шлюбу ў якасцi падарунка або ў спадчыну, то такая маёмасць, згодна з артыкулам 26 Кодэкса, з’яўляецца ўласнасцю таго, каму яна належала цi кiм была атрымана. Гэта значыць, што дом, якi ваша мацi аформiла на вас да рэгiстрацыi шлюбу, належыць вам i падзелу не падлягае. Абстаноўка, калi яна падорана менавiта вам, падзелу таксама не падлягае. Артыкулам 120 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь устаноўлена, што члены сям’i ўласнiка жылога памяшкання, якiя не маюць права ўласнасцi на долю ў жылым памяшканнi, могуць быць выселены з яго ў судовым парадку без прадастаўлення iншага жылога памяшкання на падставах, што прадугледжаны артыкулам 39 гэтага Кодэкса, або на падставе пiсьмовага пагаднення пры ўсяленнi. Пiсьмовае пагадненне пры ўсяленнi, мяркую, вы не заключалi. Артыкул 39 у якасцi падстаў для высялення прадугледжвае сiстэматычнае разбурэнне або псаванне грамадзянiнам жылога памяшкання, выкарыстанне яго не па прызначэнню, сiстэматычнае парушэнне правiлаў карыстання жылым памяшканнем, калi гэта робiць немагчымым для iншых пражыванне з iм у адным доме, а меры папярэджвання i грамадскага ўздзеяння аказалiся безвынiковымi. Дзеяннi вашай пакуль яшчэ жонкi, якiя апiсаны вамi ў пiсьме, груба парушаюць правiлы карыстання жылым памяшканнем. Але паколькi высяленне на гэтай падставе з’яўляецца крайняй мерай, яно дапускаецца, калi меры папярэджвання i грамадскага ўздзеяння аказалiся безвынiковымi. Такiмi мерамi ўздзеяння на высяляемага да прад’яўлення iску ў суд могуць быць папярэджваннi органамi мiлiцыi, прыцягненне да адмiнiстрацыйнай адказнасцi i iншыя. Артыкулам 120 прадугледжана таксама, што калi член сям’i ўласнiка мае ў гэтым населеным пункце сваё жыллё, то па патрабаванню ўласнiка ён падлягае высяленню ў гэта жылое памяшканне. НЕЧАКАНАЯ ЭКАНОМIЯ Я жыву адна ў прыватызаванай двухпакаёвай кватэры. Паўгода назад мне споўнiлася 55 гадоў i я не стала больш працаваць, пайшла на пенсiю. Нядаўна знаёмая мне падказала, што ёсць пастанова, згодна з якой з пенсiянера, якi не працуе, не бяруць плату за лiшнiя метры. Што гэта за пастанова i цi могуць мне ўжо ўнесеную за гэтыя паўгода плату за лiшнiя метры залiчыць у лiк будучых плацяжоў? Цi будзе прадастаўляцца гэта льгота мне як непрацуючай пенсiянерцы, калi я, напрыклад, здам адзiн пакой на час вучобы якой-небудзь студэнтцы i прапiшу яе ў сябе? Ганна, г. Мiнск. Такая пастанова сапраўды ёсць. Гэта пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26.08.1999 № 1332 «Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi». Пунктам 1.2 гэтай пастановы ўстаноўлена, што наймальнiкi, уласнiкi жылых памяшканняў, члены арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў павiнны штомесяц удзельнiчаць у фiнансаваннi ў шматкватэрных жылых дамах суразмерна займаемай iмi агульнай плошчы жылых памяшканняў долi затрат па фактычных расходах, якiя звязаны з эксплуатацыяй i рамонтам дапаможных памяшканняў агульнага карыстання, канструктыўных элементаў, iнжынерных сiстэм жылых дамоў, утрыманнем прыдамавых тэрыторый (плата за тэхнiчнае абслугоўванне). Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ажыццяўляецца па стаўках (тарыфах), якiя ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Згодна з гэтай пастановай плата за тэхнiчнае абслугоўванне па стаўках (тарыфах) бярэцца ў межах 20 кв. метраў агульнай плошчы на кожнага члена сям’i, якi пражывае (прапiсаны) у жылым памяшканнi, у тым лiку i з таго, якi часова адсутнiчае ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках, i 10 кв. метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю, а таксама 20 кв. метраў атрыманай у адпаведнасцi з заканадаўствам дадатковай плошчы жылых памяшканняў. За астатнюю плошчу жылых памяшканняў плата за тэхнiчнае абслугоўванне бярэцца па нарматыўнаму сабекошту, якi зацвярджаецца аблвыканкамамi, Мiнскiм гарвыканкамам. Для параўнання паведамляем, што на сёння стаўка платы за тэхнiчнае абслугоўванне згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14.06.2005 № 639 складае 180 рублёў у месяц за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Нарматыўны сабекошт тэхнiчнага абслугоўвання жылых памяшканняў у горадзе Мiнску зацверджаны рашэннем Мiнгарвыканкама ад 04.06.2005 № 1101 i складае на сёння 499,5 рубля ў месяц за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Згодна з падпунктам 1.3 пастановы па стаўцы, а не па нарматыўнаму сабекошту бярэцца плата з непрацуючых пенсiянераў пры дасягненнi жанчынамi 55 гадоў, мужчынамi 60 гадоў, iнвалiдамi 1-й i 2-й груп, якiя пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям’i, незалежна ад памеру займаемых жылых памяшканняў, а таксама ў аднапакаёвых кватэрах (за выключэннем перабудаваных па iндывiдуальных праектах) i кватэрах, якiя заселены некалькiмi наймальнiкамi, уласнiкамi, членамi арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў i размешчаны ў шматкватэрных жылых дамах. Такiм чынам вы карыстаецеся правам плацiць за тэхнiчнае абслугоўванне па стаўцы, а не па нарматыўнаму сабекошту незалежна ад плошчы займаемай вамi кватэры, i гэта права не будзе страчана пры прапiсцы кватаранткi, калi яна будзе прапiсана як субкватарантка, а не як член сям’i ўласнiка. Але залiчыць у лiк будучых плацяжоў плату за лiшнiя метры, якую вы ўнеслi на працягу прайшоўшага паўгоддзя, калi не працавалi, вам не могуць. Пунктам 55 Iнструкцыi аб парадку аплаты насельнiцтвам жыллёва-камунальных паслуг, якая зацверджана пастановай Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 24.05.2004 № 13, устаноўлена, што прадастаўленне льгот па плаце за тэхнiчнае абслугоўванне i камунальныя паслугi адбываецца з моманту звяртання спажыўца жыллёва-камунальных паслуг да пастаўшчыка паслуг i прадастаўлення спажыўцом дакументаў, якiя пацвярджаюць яго права на льготы (пенсiйнае пасведчанне, пашпарт, працоўная кнiжка i iншыя). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць гадоў таму мы з мужам скасавалi шлюб. У час шлюбу намi была прыватызавана трохпакаёвая кватэра на iмя мужа
|
|