21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вось мая зямелька, вось мой родны дом

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

НЕРУХОМАСЦЬ

Што такое сапраўдная бюракратыя, не так даўно мог даведацца любы грамадзянiн Беларусi, калi сутыкаўся з праблемай рэгiстрацыi дома цi афармленнем права на зямельны ўчастак. Каб афiцыйна стаць уладальнiкам надзелу, якi ў большасцi выпадкаў доўгiя гады належаў яго сям’i, чалавек павiнен быў прайсцi мноства iнстанцый i заплацiць даволi вялiкiя грошы — больш за сто тысяч рублёў. I ўсё гэта не лiчачы патрачанага часу i сапсаванага настрою.

— Але з пачатку гэтага года працэдура iстотна змянiлася да лепшага, — гаворыць начальнiк аддзела землеўпарадкавання i iнвентарызацыi нерухомай маёмасцi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii Яўген Капчан. — Зараз сельскаму жыхару (акрамя людзей, якiя прапiсаны ў прыгарадных зонах Мiнска i гарадоў абласнога падпарадкавання), якi стаў уладальнiкам участка да 1999 года i звесткi пра гэта ёсць у пагаспадарчай кнiзе, дастаткова звярнуцца ў сельсавет, дзе па графiку дзяжураць прадстаўнiкi раённых землеўпарадкавальных i геадэзiчных службаў. Там гаспадару неабходна напiсаць заявы i даверанасць, каб спецыялiст мог на афiцыйных падставах зрабiць за яго дзяржаўную рэгiстрацыю, а менавiта — сабраць усе дакументы i зацвердзiць iх. Але пры жаданнi, безумоўна, можна прайсцi шлях афармлення права маёмасцi i самому.

На працягу пятнаццацi дзён да будучага ўладальнiка ўчастка прыедзе служба, якая вызначыць памеры i месца знаходжання надзелу, падрыхтуе дакументацыю, унясе яе на разгледжанне ў выканкам i гэтак далей. У вынiку гаспадар можа сядзець дома, а пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi яму пера- дадуць праз месяц з невялiкiм (раней «папяровая справа» расцягвалася да трох месяцаў). Дарэчы, жыхары сельскай мясцовасцi (за выключэннем прыгарадных зон Мiнска i гарадоў абласнога падпарадкавання) плацяць толькi за дзяржрэгiстрацыю — каля 24 тысяч рублёў, усе астатнiя дакументы атрымлiваюць бясплатна.

— У сельсавеце ёсць генеральны план забудовы населенага пункта, прысядзiбны ўчастак звычайна занатаваны ў пагаспадарчых кнiгах, — працягвае Яўген Уладзiмiравiч. — Але амаль усе, хто меў надзелы да 1999 года (пасля якога дзяржаўная рэгiстрацыя стала абавязковай i ёю займаюцца арганiзацыi па землеўпарадкаванню), сваё права на зямлю не афармлялi. Час змянiўся — зараз па заканадаўству нiякай здзелкi — перадачы ў спадчыну, дарэння таго надзела не можа быць, пакуль не будуць аформлены дакументы на ўчастак. Дзеля таго, каб аблегчыць працэдуру, i быў уведзены своеасаблiвы прынцып «аднаго акна», пра якi мы гаварылi дагэтуль.

— Так, у апошнi час рэгiстрацыя зямельнага ўчастка значна спрасцiлася. Большая частка насельнiцтва — людзi пажылыя, таму для iх новы расклад — вялiкая палёгка, — кажа старшыня Сялецкага сельскага савета Бярозаўскага раёна Марыя Шкараба. — Два разы ў месяц да нас прыязджае спецыялiст з раённай землеўпарадкавальнай службы, якi вядзе прыём. У гэтыя днi ўсе жадаючыя (а на тэрыторыi нашага сельсавета — 985 падворкаў, у якiх пражывае каля паўтары тысячы чалавек) могуць падаць заяву. За апошнi месяц такiх было два, за гэты — пакуль нiкога.

З меркаваннем калег аб удасканаленнi працэдуры афармлення права на зямельны ўчастак згодны i ў Пасецкiм сельскiм савеце Старадарожскага раёна. Прадстаўнiк землеўпарадкавальнай службы наведваецца сюды кожны тыдзень, i гэтага, як сведчаць жыхары блiжэйшых вёсак, хапае. За зiму тут было пададзена чатыры заявы на рэгiстрацыю зямлi, але летам, на думку старшынi, будзе значна больш. I да гэтага мясцовыя ўлады падрыхтаваныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое сапраўдная бюракратыя, не так даўно мог даведацца любы грамадзянiн Беларусi, калi сутыкаўся з праблемай рэгiстрацыi дома цi афармленнем прав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика