21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спачатку грошы. Потым — водпуск

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Твае правы

Не сакрэт, што красавiк—верасень традыцыйна з’яўляецца часам, калi абсалютная большасць беларусаў вырашае скарыстацца сваiм правам на працоўны адпачынак. Таму цяперашнюю цiкавасць да гэтай тэмы выпадковай назваць нельга. Такiм чынам, наколькi «абавязковым» павiнен быць менавiта «летнi» варыянт водпуску, на колькi частак можна яго «разбiваць» i як быць у не вельмi прыемнай сiтуацыi, калi падчас адпачынку раптам выпала... захварэць? З усiм гэтым i iншым мы паспрабуем разабрацца пры дапамозе загадчыка юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiра ШЭЛКОВIЧА.

6 месяцаў. Хто менш?

Увогуле, права на першы адпачынак (прычым як асноўны, так i дадатковыя) атрымлiвае работнiк, якi паспеў адпрацаваць у свайго «новага» наймальнiка не менш чым 6 месяцаў. Гэта правiла можна назаваць агульным. Аднак тут могуць быць пэўныя выключэннi.

— Згодна з нашым заканадаўствам, водпуск можа быць прадастаўлены i раней — прапарцыянальна ўжо адпрацаванай частцы рабочага года. Пры гэтым сама працягласць такога адпачынку «авансам» не павiнна быць меншай за 14 каляндарных дзён, — адзначае Уладзiмiр Шэлковiч. — Апроч таго, варта мець на ўвазе, што пры жаданнi чалавека яшчэ да заканчэння 6 месяцаў работы адпачынак павiнен давацца жанчынам перад водпускам па цяжарнасцi i родах i пасля яго, асобам ва ўзросце менш за 18 гадоў, работнiкам, што былi прынятыя «пераводам», работнiкам, якiм згодна з медыцынскiм заключэннем выдаецца пуцёўка на санаторна-курортнае лячэнне, настаўнiкам i выкладчыкам, удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, жанчынам, якiя маюць 2 цi больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, асобам, што навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi, а таксама ва ўсiх астатнiх выпадках, прадугледжаных калектыўным цi працоўным дагаворам.

Магчымасць скарыстацца адпачынкам да 6-месячнай адпрацоўкi даецца i сумяшчальнiкам — у выпадку, калi на гэты ж час прыпадае водпуск па яго асноўным месцы работы. Прычым падобнае патрабаванне з’яўляецца абавязковым.

— Дарэчы, тут жа трэба нагадаць i яшчэ адзiн нюанс, — працягвае Уладзiмiр Шэлковiч. — Калi адпачынак сумяшчальнiка атрымлiваецца менш, чым па асноўным месцы, то наймальнiк абавязаны прадаставiць яму сацыяльны водпуск без захавання зарплаты. Вядома, калi на тое будзе жаданне самога работнiка.

Летам можа i не быць...

Час, калi даецца адпачынак, — тэма адна з найбольш спрэчных. Тут можна зразумець работнiка, якi, як правiла, выказвае жаданне скарыстацца сваiм правам у «цёплы» перыяд года. Аднак ёсць на гэты конт свае аргументы i ў наймальнiка. I галоўны з iх — неабходнасць бесперапыннай работы арганiзацыi.

— Да 5 студзеня (калi якая-небудзь iншая дата не вызначана непасрэдна ў калектыўным дагаворы) у кожным працоўным калектыве павiнен быць распрацаваны графiк адпачынкаў на год, пры гэтым такi графiк складаецца з удзелам прафкама, — зазначае Уладзiмiр Шэлковiч. — I, у прынцыпе, самi адпачынкi могуць прадастаўляцца ў любы час. Разам з тым заканадаўства прадугледжвае выпадкi, калi работнiк можа патрабаваць прадастаўленне водпуску ў летнi цi проста зручны для яго перыяд. Такiм правам, у прыватнасцi, валодаюць асобы ва ўзросце менш за 18 гадоў, настаўнiкi i выкладчыкi, удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, жанчыны, якiя маюць 2 i больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, асобы, што пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС, iншыя катэгорыi работнiкаў, вызначаныя ў калектыўным цi працоўным дагаворы. Да таго ж зручны для сябе час могуць выбiраць работнiкi, якiм неабходны адпачынак для навучання без адрыву ад вытворчасцi, работнiкi, жонкi якiх знаходзяцца ў адпачынку па цяжарнасцi i родах, а таксама тыя ж сумяшчальнiкi.

У сiтуацыi, калi ў «цёплы» час года нельга ўзяць увесь адпачынак цалкам, адзiн з па-сапраўднаму «папулярных» варыянтаў — «падзел» водпуску на часткi. Гэта, зразумела, не забараняецца. Аднак у дадзеным выпадку ёсць дзве вельмi важныя ўмовы. Першая — узаемная згода з наймальнiкам. I другая — адна з частак адпачынку не павiнна быць меншай за 14 каляндарных дзён. Да прыкладу, калi агульная працягласць працоўнага водпуску складае 24 днi, то тут магчыма дамовiцца аб формуле «14 плюс 10».

«Аванс». Цi перанос

Адразу трэба заўважыць, што скаргаў на несвоечасовую выплату адпускных апошнiм часам даводзiцца чуць усё менш. I ўсё ж цалкам выключыць падобную сiтуацыю таксама немагчыма. Дзе з яе выйсце?

— Згодна з артыкулам 176 Працоўнага кодэкса, наймальнiк абавязаны выплацiць сярэднi заробак за час працоўнага адпачынку не пазней чым за 2 днi да яго пачатку, — нагадвае Уладзiмiр Шэлковiч. — У выпадку невыканання гэтага патрабавання работнiк пасля пiсьмовага паведамлення аб прычынах свайго рашэння можа працягнуць работу. I, адпаведна, у такiм разе працоўны адпачынак пераносiцца на iншы час на працягу бягучага рабочага года. Прычым канкрэтны тэрмiн «перанесенага» водпуску вызначаецца па ўзаемнай дамоўленасцi з наймальнiкам.

Час хваробы дадаецца

Хвароба ў час адпачынку — акалiчнасць надзвычайная. I тым не менш можа здарацца ўсяляк.

— Калi падчас адпачынку раптам выпала захварэць, то водпуск або працягваецца на адпаведную колькасць каляндарных дзён, або, па жаданню работнiка, нявыкарыстаная частка водпуску павiнна пераносiцца на iншы, узгоднены з наймальнiкам, тэрмiн, — зазначае Уладзiмiр Шэлковiч. — Аднак зноў-такi трэба памятаць, што прадаставiць пацвярджальныя дакуметы аб хваробе — умова ў такiм выпадку абавязковая.

Калi хочаш — адмаўляйся

Датэрмiновае адклiканне з адпачынку магчыма толькi са згоды самога работнiка. I калi такой згоды няма, не iснуе i падставы для якiх-небудзь «санкцый» з боку наймальнiка за адмову. Дарэчы, тут жа нялiшне дадаць: наша заканадаўства забараняе датэрмiновае адклiканне з адпачынку дзвюх катэгорый работнiкаў — асоб ва ўзросце да 18 гадоў, i асоб, што працуюць у шкодных умовах.

— Калi работнiк усё ж згаджаецца выйсцi з адпачынку раней, то тут магчымы тры варыянты, — тлумачыць Уладзiмiр Шэлковiч. — Рэшта водпуску або прадастаўляецца ў iншы перыяд гэтага ж года, або далучаецца да водпуску за наступны год, або кампенсуецца грашыма. Дарэчы, канкрэтны парадак кампенсацыi вызначаецца ў загадзе аб адклiканнi з адпачынку. Можна хiба што заўважыць, што калi работнiк i наймальнiк пагаджаюцца на «грашовы» варыянт, то такая кампенсацыя не можа выплачвацца за першыя 7 дзён працоўнага водпуску — гэты час трэба выкарыстаць непасрэдна на адпачынак.

За «свой кошт» — па ўзаемнай дамове

Мiж тым, таксама даволi распаўсюджанае пытанне — адпачынкi «за свой кошт». Такiм чынам, колькi iх можа быць на працягу аднаго рабочага года?

— Працоўны кодэкс не вызначае нi мiнiмальнай, нi максiмальнай працягласцi сацыяльнага адпачынку цi, як прынята казаць, так званага адпачынку «за свой кошт, — заўважае Уладзiмiр Шэлковiч. — У сiтуацыi, калi заканадаўства не прадугледжвае прадастаўленне такога адпачынку для асобных катэгорый работнiкаў у абавязковым парадку, усё залежыць выключна ад узаемнай дамоўленасцi з наймальнiкам. Аднак трэба памятаць, што права вызначаць, наколькi ўважлiвай з’яўляецца прычына просьбы аб водпуску за «свой кошт», застаецца за наймальнiкам. Адно, што сам пералiк падобных уважлiвых прычын (заключэнне шлюбу, смерць блiзкага сваяка, пераезд на новую кватэру i iншае) можа быць абумоўлены ў калектыўным дагаворы цi пагадненнi. I ў такiм разе гэтыя канкрэтныя выпадкi ўжо становяцца для наймальнiка абавязковымi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што красавiк—верасень традыцыйна з’яўляецца часам, калi абсалютная большасць беларусаў вырашае скарыстацца сваiм правам на працоўны адпачын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика