21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Смачны пост

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

«Веруючых хрысцiян, якiя посцяць, мы запрашаем наведаць спецыяльны аддзел, якi размясцiўся ў прадуктовым магазiне нашага прадпрыемства, дзе вам прапануюць стравы, якiя выключаюць прадукты, забароненыя ў час Вялiкага посту», — гэта цiкавая i некалькi нечаканая аб’ява гучыць ужо некалькi тыдняў у сталiчным гандлёвым доме «На Нямiзе». Сама бачыла, як жанчына, купляючы дзiцячую вопратку, выслухаўшы тэкст, спытала ў касiркi: «А дзе тут у вас прадуктовы магазiн?». Не вытрымала i я, пайшла на свае вочы паглядзець, што ж гэта за «спецыяльны аддзел для поснiкаў».

Па логiцы, у час Вялiкага посту праваслаўныя вернiкi вымушаны абмяжоўвацца рыбным аддзелам i аддзелам агароднiны, ну яшчэ палiцай з макаронай i крупамi. Цяпер жа для iх, ва ўсякiм выпадку, у згаданым магазiне, выдзелены асобна посны маянэз i раслiннае бутэрброднае масла — для зручнасцi. Акрамя таго, людзi, якiя трымаюць пост, з меншымi спакусамi тут могуць зайсцi ў «Кулiнарыю»: спецыяльна для iх напоўнiлi халадзiльнiк з надпiсам «Прыемнага Вам Вялiкага посту». Кожны дзень у iм можна знайсцi прыкладна 20—25 страў, i гэта акрамя салатаў! У асноўным кухары гатуюць рыбнае, напрыклад, рыбу, запечаную з памiдорамi, залiўныя кальмары, фаршыраваную рыбу i шмат iншага. Меншая колькасць страў з раслiнных прадуктаў, але i такiх хопiць, каб смачна паабедаць: перац фаршыраваны гароднiнай i рысам, залiўныя грыбы, бульба-фры, тушаныя баклажаны з памiдорамi... Начальнiк службы арганiзацыi гандлю Валянцiна Дзянiсава расказала, што такi мiнiмальны клопат аб хрысцiянах дазволiў значна павысiць тавараабарот. А гэта ўжо само па сабе цiкава.

Аднак аказалася, што не толькi тут звярнулi ўвагу на поснiкаў. «У мясаед мы звычайна робiм 40 мясных бутэрбродаў i 10 — з рыбнымi кансервамi, — прызналася загадчыца вытворчасцю студэнцкай сталовай галоўнага корпуса БДУ Валянцiна Цiмафеева, — а вось у Святую Чатырохдзесятнiцу попыт на бутэрброды дыктуе адваротную прапорцыю: 10 мясных бутэрбродаў i 40 рыбных». Выходзiць, што многiя студэнты таксама трымаюцца абмежаванняў у ежы на працягу сямi тыдняў перад Вялiкаднем. Увогуле, у студэнцкай сталоўцы як у пост, так i ў любы iншы дзень, ёсць стравы без мяса — гэта прадыктавана ўжо iмкненнем да таннасцi тутэйшых абедаў. Ячны крупнiк з грыбамi, суп рыбны з гарбушай, рыбныя катлеты i рыба смажаная — абавязковыя кампаненты меню. Але ўсё ж такi гэта не так шмат, каб не надакучыла на працягу 40 дзён. Мне стала цiкава, дзе «бедны студэнт» можа «адцягнуцца» з тым, каб не ўпасцi ў грэх. Кажуць, што некалькi разоў на месяц, часцей пасля атрымання стыпендыi, студэнты iдуць абедаць у рэстаран «Крынiца-экспрэс», якi тут жа, побач, на праспекце.

Аказалася, сапраўды, тут можна смачна i адносна нядорага паабедаць. А апошнiм часам тут нават дадалi ў меню асобную калонку «Посныя стравы». Адмiнiстратар рэстарана Святлана Русчанка сказала, што найменнi ў гэтай калонцы змяняюцца раз у два тыднi. Бадай што гэтага дастаткова, бо, думаю, не кожны дзень гавеючыя ходзяць у рэстаран. Разам з тым, змест калонкi сведчыць, што пост — гэта зусiм не саракадзённы голад «з попелам на галаве»: вiнегрэт з агароднiнай i кальмарам, рыба тушаная ў тамаце, памiдоры фаршыраваныя грыбамi, галубцы з агароднiны... Карацей кажучы, мне прыйшлося адтуль паспяшацца, бо якраз надышоў час абеду, а змесцiва майго кашалька яўна не было разлiчана на разбуджаны чытаннем калонкi апетыт.

Тым не менш мае гастранамiчна-духоўныя даследаваннi выклiкалi жаданне даведацца, што ўяўляе сабой пост у разуменнi «прафесiяналаў». Таму наступным аб’ектам стаў Дом Мiласэрнасцi — цэнтр сацыяльнага служэння Беларускай праваслаўнай царквы.

Меню там больш строгае i мае свае асаблiвасцi. Загадчыца трапезнай Разалiя Новiкава расказала, што для супрацоўнiкаў у iх асобны асартымент страў, якi цалкам выключае рыбныя прадукты. Больш таго, у першы i апошнi тыднi Вялiкага посту для супрацоўнiкаў Дома Мiласэрнасцi абеды гатуюцца без алею. У гэтыя днi кухары запякаюць бульбу «ў мундзiрах», вараць «пустыя» кашы, падаюць салёную капусту i агуркi. У астатнiя — у трапезнай можна пакаштаваць дранiкi i iншыя стравы з бульбы, кашы з пасiроўкай, тушаную капусту, галубцы з агароднiны, суп бульбяны з грэчкай, супы фасолевы, гарохавы, грыбны, а таксама расольнiк, капусту, боршч (да баршчу тут падаюць посныя булкi, нацёртыя часнаком). У днi, калi царкоўным уставам дазволена есцi рыбу, такiх у Вялiкi пост два — Благавешчанне i Вербнiца, у Доме Мiласэрнасцi гатуюць дранiкi з рыбай, зразы рыбныя з грыбамi i цыбуляй, рыбу запечаную з посным маянэзам... Але акрамя супрацоўнiкаў, тут харчуюцца дзецi i людзi хворыя, для iх, па блаславенню бацюшкi, гатуюць мяса i рыбу, за выключэннем двух дзён абавязковага посту: серады i пятнiцы.

Разалiя Нiкiфараўна гатуе посныя стравы не толькi на працы, але i дома. Яны гавеюць усёй сям’ёй. Але для дамашнiх, з-за любовi, гаспадыня робiць паслабленне: у Вялiкi пост, акрамя серады i пятнiцы, падае рыбу. Кажуць, абмежаванне кожны павiнен браць на сябе па сiлах.

Таму тыя, хто па стану здароўя або жыццёвых абставiнах не могуць устрымлiвацца ў ежы, бяруць на сябе iншае, напрыклад, не глядзяць забаўляльныя перадачы па тэлевiзары. Бо сутнасць посту, кажуць знаўцы, зусiм нават не ў адмове ад мяса, малака i яек. Апошняе — толькi сродак. А мэта — наблiжэнне да дасканаласцi. Па сваiм вопыце ведаю, што на лёгкi страўнiк карцiны мастакоў робяцца больш зразумелымi. Таму цалкам веру, што i малiтвы ў такiм стане атрымлiваюцца больш засяроджанымi. I тое, што пра людзей, якiя посцяць, у нас сталi памятаць i клапацiцца, — вельмi цiкавая i абнадзейвальная рыса часу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Веруючых хрысцiян, якiя посцяць, мы запрашаем наведаць спецыяльны аддзел, якi размясцiўся ў прадуктовым магазiне нашага прадпрыемства, дзе вам прапан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика