21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЯЛIКАЯ СЯМ’Я ЛIДСКАГА ЦСМС

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аглядальнiк «Звязды» гутарыць з дырэктарам Лiдскага Цэнтра стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Мiкалаем Iванавiчам ВАСIЛЕЎСКIМ

ПРАДСТАЎЛЯЕМ СУБЯСЕДНIКА

Мiкалай Iванавiч Васiлеўскi родам з Лiдскага раёна — «дзе нарадзiўся, там i прыгадзiўся». Круглы «пяцёрачнiк» — у сакавiку адзначыў 55-годдзе. У сiстэме — па прызванню: пасля школы набыў спецыяльнасць электраслесара КIПIА i да прызыву працаваў на лакафарбавым заводзе, а пасля службы ў пагранiчных войсках (дарэчы, на Далёкiм Усходзе, у суровыя часы савецка-кiтайскага канфлiкту на востраве Даманскiм) скончыў Адэскi тэхнiкум вымярэнняў, адзiны на ўсю краiну. Там будучыя тэхнiкi-метролагi вывучалi таксама замежныя i савецкiя методыкi кiравання якасцю прадукцыi. Зноў працаваў на «Лакафарбе» старшым iнжынерам-метролагам. Калi перайшоў непасрэдна ў сiстэму Дзяржстандарта начальнiкам аддзела Гродзенскага фiлiяла, грунтоўна шлiфаваў спецыяльныя веды ў Ленiнградскiм полiтэхнiчным iнстытуце, менавiта па спецыяльнасцi метралогiя, стандартызацыя i кiраванне якасцю. Лiдскi ЦСМС узначальвае з дня яго стварэння — з 1995 года.

- У заходнiх краiнах любяць вывучаць бiяграфii «паспяховых» людзей — як прыклад для пераймання i як прадмет нацыянальнага гонару. Сучасная гiсторыя нашага грамадства дае не менш цiкавыя прыклады паспяховых калектываў, якiя ў новых для сябе рынкавых умовах пачыналi з «нуля» i дасягнулi даволi ўстойлiвага становiшча. Мне здаецца, гiсторыя вашага калектыву — якраз з гэтага шэрагу. Яму летась споўнiлася дзесяць гадоў, i пачыналi вы таксама «на роўным месцы».

— Канешне, не з абсалютнага «нуля», але на разлiковым рахунку не было нi капейкi, гэта праўда. Мы тады былi тэрытарыяльным аддзелам — фiлiялам Гродзенскага ЦСМС у Лiдзе. Як самастойная структура сфармiравалiся ў 1995 годзе. Наша сiстэма ўжо часткова працавала на гаспадарчым разлiку, i сродкi на iснаванне патрэбна было зарабляць самiм. Калi гаварыць шчыра, то мы не былi гатовы да самастойнага «плавання», на той час не мелi ўсяго неабходнага абсталявання для правядзення паверак i даследаванняў прадукцыi, не мелi органа па сертыфiкацыi, нават аргтэхнiкi. Як фiлiял, займалiся самымi простымi работамi — паверкай вагаў, манометраў. Адно, што ўжо мелi, — выпрабавальны харчовы цэнтр, i частку аналiзаў выконвалi самi. Але спажыўцу для атрымання сертыфiката даводзiлася ехаць у Гродна i працаваць з гродзенцамi. Дзяржстандарт вырашыў для эканомii часу i сродкаў прадпрыемстваў бюджэтнай сферы арганiзаваць паўнакроўны самастойны цэнтр у Лiдзе.

Галоўнымi нашымi функцыямi стала абарона айчыннага рынку ад няякаснай прадукцыi, насычэнне яго бяспечнымi якаснымi таварамi, а таксама садзейнiчанне прасоўванню прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў на замежныя рынкi. Над гэтымi задачамi працуем i зараз. У сваёй рабоце грунтуемся на дзяржаўнай праграме «Якасць», а таксама на праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, якая прымаецца на кожныя чарговыя пяць гадоў. Мы бачым, якiя галiны народнай гаспадаркi развiваюцца асаблiва iмклiва, i з улiкам гэтага будуем свой бiзнэс-план.

Умовы, у якiх аказалiся як самастойная адзiнка, былi вельмi своеасаблiвымi. Краiна паварочвалася да рынку, у жыццё ўваходзiлi нязвыклыя паняццi, тэрмiны, працэдуры. Рэальны сектар пачынаў жыць па-новаму, i самай першай задачай новага цэнтра стала, як гэта нi дзiўна гучыць, вучоба кiруючых кадраў i спецыялiстаў прадпрыемстваў (а ёй папярэднiчала энергiчная i бесперапынная вучоба ўласных кадраў).

Дзякуй Дзяржкамiтэту па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, якi заўсёды ў цяжкiя часы быў побач, — з яго дапамогай мы запрасiлi ў Лiду спецыялiстаў Iнстытута перападрыхтоўкi кадраў, якi тады быў створаны пры Дзяржстандарце. Пры садзейнiчаннi гарвыканкама вучоба дырэктарскага корпуса працягвалася ў спецыяльна выдзеленыя днi на працягу 5 месяцаў. Гэта забяспечыла станоўчы паварот у разуменнi такiх паняццяў, як «сiстэмы менеджменту якасцi, сертыфiкацыя прадукцыi», «мiжнародны стандарт», у разуменнi новых беларускiх законаў, прынятых у гэтым накiрунку. Такiмi былi нашы першыя крокi.

Праблем iснавала шмат, i адна з галоўных была тая, што занадта многiя кiраўнiкi калектываў лiчылi: якасць прадукцыi — чыста тэхналагiчная задача. А якасць усё ж — праблема комплексная, i ўкараненне мiжнародных стандартаў дазваляе гэтай комплекснасцi дабiвацца.

Дапамагла канструктыўная пазiцыя гарвыканкама, якi ход укаранення дзяржаўнай праграмы «Якасць» узяў пад свой пастаянны кантроль. Простая, але эфектыўная справа: рэгулярна на гарадскiх нарадах дырэктар ЦСМС рабiў аналiтычны даклад аб ходзе рэалiзацыi гэтай праграмы ў Лiдзе. Мы самi рыхтавалi i праект пастановы, «забiвалi» ў дакумент пытаннi, якiя не вырашалiся, i яны ставiлiся на кантроль. Вы ўявiце: выклiкаюцца ў гарвыканкам усе кiраўнiкi, яны выходзяць на трыбуну i робяць справаздачу, гэта значыць — адчуваюць сваю адказнасць. Цяжкавырашальныя праблемы ўключаюцца ў перспектыўны план работы. Гэта даволi хутка дало свой вынiк. Сёння ў горадзе 12 прадпрыемстваў, з нашай дапамогай цi самастойна, сертыфiкавалi сiстэмы менеджменту якасцi i працуюць па мiжнародных стандартах, многiя паспяхова экспартуюць прадукцыю за межы краiны. Мы прадаўжаем працаваць у гэтым накiрунку, аказваем кансалтынгавыя паслугi, дапамагаем укараняць сiстэмы, якiя грунтуюцца ўжо на новых версiях IСО 9000, укараняць HACCР. Задача такая: паказаць мiжнародным экспертам, што работа над якаснымi параметрамi беларускай прадукцыi вядзецца пастаянна, комплексна, з улiкам навейшых патрабаванняў. I дапамагчы працоўным калектывам не проста павышаць якасць сваёй прадукцыi, але i рабiць тое з найменшымi затратамi. Што асаблiва важна — з меншымi энергазатратамi. Гэта напрамую сказваецца на цане.

— Але ж у вас у зоне абслугоўвання не толькi Лiда...

— Сапраўды, у нас сем раёнаў — Лiдскi, Iўеўскi, Навагрудскi, Карэлiцкi, Ашмянскi, Смаргонскi i Астравецкi. Так што ўсе тыя клопаты, пра якiя я расказаў чыста схематычна, варта перамножыць на сем. У кожным раёне так цi iнакш развiта прамысловасць, шмат сельскагаспадарчых i перапрацоўчых прадпрыемстваў. Як у сям’i ў кожнага яе члена свой характар (памятаеце: «Сям’я — гэта сем «Я»?), так i тут — у кожнага раёна свае асаблiвасцi, якiя мы павiнны ведаць i ўлiчваць. Работы нашым спецыялiстам хапае.

— Што канкрэтна рабiлi яны летась?

— Адразу на некалькiх прадпрыемствах рыхтавалi сiстэмы кiравання якасцю да сертыфiкацыi. Гэта СААТ «Бел-пласт iнтэрнэшнл» у Лiдзе, якое выпускае прыгожую палiмерную тару; сумеснае прадпрыемства «Леор-Пластык» у Навагрудку, яно займаецца перапрацоўкай рыбы; мясцовы завод электравырабаў i «Лiдахлебапрадукт». Таксама РСУП «Мажэйкава» — вытворчасць вiнаградных вiнаў i гарэлачных вырабаў, яго рыхтавалi i сертыфiкавалi мы самi.

Характэрны прыклад з «Бел-пластам». Нам давялося «ў ахвотку» папрацаваць разам з яго маладым i прагрэсiўным кiраўнiцтвам. Зараз прадпрыемства выйшла на самыя перадавыя пазiцыi, з’яўляецца пераможцам абласных i прэстыжных рэспублiканскiх конкурсаў, такiх, як «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь» 2005 года i «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь на рынку Расiйскай Федэрацыi» 2005 года.

Сур’ёзныя нашы намаганнi летась былi скiраваны на работу з прадпрыемствамi, якiя заняты выпускам сельскагаспадарчай тэхнiкi i камплектуючых да яе. Iх прадукцыя па вызначэнню павiнна быць якаснай i канкурэнтаздольнай, бо дапамагае вырошчваць хлеб. А такiх прадпрыемстваў у нашай зоне некалькi. «Лiдааграпраммаш» не толькi выпускае цалкам канкурэнтаздольны камбайн «Лiда-1300», але i развiвае сэрвiснае абслугоўванне. Варта спажыўцу ў гарачую пару жнiва патэлефанаваць, што ўзнiклi праблемы, i праз паўтары гадзiны ў любым канцы рэспублiкi з’явiцца брыгада кампетэнтных спецыялiстаў. «Лiдсельмаш» вырабляе бульбакапалкi, саджалкi i iншую тэхнiку. Пералiк прадпрыемстваў можна працягваць. Пасля сустрэч з iнжынерна-тэхнiчнымi работнiкамi i механiзатарамi СВК, пасля параўнаўчага аналiзу з iмпартнай тэхнiкай нашы спецыялiсты рыхтавалi пiсьмы ў адрас кiраўнiкоў прадпрыемстваў, у тым лiку з прапановамi па ўнясенню канструктыўных змяненняў. Вытворцы звычайна разглядаюць усе гэтыя прапановы вельмi ўважлiва. Скажам, кiраўнiцтва завода «Бабруйскаграпраммаш», на якое мы выходзiлi раней, хоць гэта i не наша зона ўплыву, паведамiла, што зняты пытаннi па касiлцы, якая не вельмi чыста «выбрывала» траву памiж дыскамi рэжучага апарата. Былi ўнесены менавiта канструктыўныя змены.

Сур’ёзным вытворцам стаў Мiнойтаўскi рамонтны завод. Наладзiў выпуск унiкальных высакаякасных пяцiкорпусных плугоў, яны нi ў чым не ўступаюць замежным. Мо хiба толькi ў тым, што мiнойтаўскiя плугi маюць два колы, i патрэбен крыху большы радыус развароту. Нашы прапановы на гэты конт зроблены кiраўнiцтву завода, i, думаю, яны будуць улiчаны.

Вельмi многа працавалi летась па «завазной» сельскагаспадарчай тэхнiцы, ацэньвалi эфектыўнасць яе выкарыстання. Уся сабраная намi iнфармацыя сiстэматызавана i перададзена ў Дзяржстандарт, дзе ўсё гэта аналiзуецца на больш высокiм узроўнi i служыць асновай для прыняцця ўрадавых рашэнняў. А мы працягваем такую работу далей.

Не менш актыўна працуем у рэальным сектары з пачаткам новага гаспадарчага года. Праводзiм кансалтынг завода будаўнiчых матэрыялаў, фактычна падрыхтавалi яго сiстэму кiравання якасцю да сертыфiкацыi (падвялi, што называецца, «пад вянец»). Правялi аўдыт на заводзе па выпуску аўтобусаў маркi «Нёман». Вельмi цяжка давалася завадчанам гэтая iх прадукцыя, але ў вынiку аўтобус атрымаўся добрым, ён ужо сёння цудоўна разыходзiцца на ўнутраным рынку.

На сённяшнi дзень заключылi дагаворы з пяццю лiдскiмi прадпрыемствамi на аказанне кансалтынгавых паслуг, мэта якiх — сертыфiкацыя сiстэм кiравання якасцю на адпаведнасць iх мiжнародным стандартам на аснове новых версiй IСО 9000.

Яшчэ адна навiна — мы акрэдытавалiся i як орган па сертыфiкацыi лакафарбавай прадукцыi, здалi экзамен на тэхнiчную кампетэнтнасць. А ў рэгiёне дзейнiчае буйны вытворца з шырока вядомай гандлёвай маркай — лiдская «Лакафарба». Мы iстотна аблегчылi ёй задачу па сертыфiкацыi прыкладна 30 найменняў прадукцыi, для чаго прадстаўнiкам завода яшчэ летась патрэбна было рэгулярна выязджаць у Мiнск.

— Рэгiянальныя цэнтры пры ўсёй аднолькавасцi задач крышку адрознiваюцца адзiн ад аднаго. У чым адрозненне вашага цэнтра?

— Калi дзесяць гадоў таму мы стваралiся, рынак нашых паслуг быў заняты, але патрэбна было i ў Лiдзе развiваць тыя паслугi, якiя неабходны рэгiёну. Так што, канешне, мы ў многiм падобныя на iншыя цэнтры. Спачатку пачыналi з акрэдытацыi органа па сертыфiкацыi харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi, потым пашырылi вобласць акрэдытацыi: у нашым пералiку з’явiлiся электратэхнiчныя i электрабытавыя вырабы, будаўнiчая i лакафарбавая прадукцыя, касметыка i мэбля. Цi патрэбна гэта рэгiёну, мяркуйце самi. Летась наведалi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць гандаль спажывецкiмi таварамi iмпартнай вытворчасцi. Праверана 173 найменнi прадукцыi, парушэннi выявiлi па 164. Па-ранейшаму не на ўсю прадукцыю ёсць сертыфiкаты адпаведнасцi, не заўсёды iнструкцыя па карыстанню бытавой тэхнiкай перакладзена на беларускую цi рускую мовы, а гэта абавязковае i цалкам лагiчнае патрабаванне.

Але ёсць i пэўныя адрозненнi нашага цэнтра. Скажам, мы першымi ў рэспублiцы асвоiлi выяўленне дыэтылфталату ў спiртах i спiртазмяшчальных вадкасцях. Нават сталiчныя спецслужбы давяраюць вынiкам нашых выпрабаванняў, што прыемна.

Пашыраем пералiк сваiх паслуг. Апошнiм часам дабавiлася вызначэнне масы нетта ў прадукцыi — каб пакупнiк атрымаў тую колькасць тавару, за якую заплацiў. Дабавiлася вызначэнне ўтрымання стронцыю ў айчыннай прадукцыi — такi паказчык пачалi патрабаваць краiны-iмпарцёры. Прыемна, што перавышэнняў нормы не фiксуем. Набылi дацкi расходамер высокага класа дакладнасцi (0,1 %), якi разам з вымяральнай сiстэмай «Струна» дазваляе праводзiць градуiроўку вялiкааб’ёмных рэзервуараў для нафтапрадуктаў i харчовых вадкасцяў. Раней яна выконвалася геаметрычным метадам, што было не вельмi дакладна, цi ўзорным мернiкам, i патрабавала вялiкiх затрат часу.

Набылi храматограф «Крышталь» i аднымi з першых у рэспублiцы пачалi вызначаць наяўнасць мiкратаксiчных прымесяў у спiртах i гарэлцы, што дапамагае прадпрыемствам-вытворцам прыводзiць сваю экспартную прадукцыю ў адпаведнасць з еўрастандартамi. Паставiлi сабе мэту — набыць вадкасны храматограф, што дазволiць вызначаць наяўнасць у прадукцыi бензаперэнаў, сiнтэтычных фарбавальнiкаў, астаткавых антыбiётыкаў. Заявак на такiя праверкi ўжо зараз шмат.

Сёння асвойваем такi паказчык, як маслiчнасць насення лёну i рапсу. У нас з’явiлася прадпрыемства, якое будзе пастаўляць масла рапсавае i льняное ў дальняе замежжа.

— Народная гаспадарка рэспублiкi бярэ яўна выражаны курс на развiццё паслуг.

— Замежны вопыт пераконвае, што менавiта развiццё рынку паслуг можа даць высокi i iмклiвы прырост ВУП. Разумеючы гэта, мы рыхтуемся загадзя i развiваем уласныя паслугi тым, хто будзе аказваць iх насельнiцтву i вытворцам. Займаемся рамонтам сродкаў вымярэння, якiя ёсць у прадпрыемстваў i арганiзацый, акрэдытавалiся як орган па сертыфiкацыi паслуг хiмчыстак i фарбавання, паслуг па рамонту i абслугоўванню касавых апаратаў i спецыяльных камп’ютарных сiстэм, рамоту i абслугоўванню аўтамотатранспарту. На чарзе — сертыфiкацыя турыстычных паслуг.

Ушчыльную занялiся паверкай i атэстацыяй сродкаў дыягностыкi аўтамабiляў, бо з ростам прыватнага «аўтапарка» расце i колькасць станцый тэхнiчнага абслугоўвання. А сваiм даiшнiкам дапаможам тым, што зможам павяраць сродкi вымярэнняў, якiмi зараз кантралююць шчыльнасць танiравання аўтамабiльнага шкла.

— Пагаворым крыху пра тое, што хвалюе ўсiх без выключэння. Вашым калегам, ды i вам, даводзiцца шмат увагi ўдзяляць якасцi прадуктаў харчавання. Блiзкасць заходняй мяжы i расiйскага рынку нейкiм чынам сказваецца?

— Яна асаблiва адчувалася ў 90-я гады, калi ў нашу краiну iшоў сапраўдны вал харчовых падробак, i рэгiянальныя цэнтры разам з мытнымi службамi, санстанцыямi i iншымi кантралюючымi органамi ў прамым сэнсе ратавалi краiну ад харчовага кантрафакта. Гэта значыць, ратавалi здароўе i нават жыццi грамадзян. Адна падробленая кава чаго была вартая — па сутнасцi, спрабавалi гандляваць прадуктам, якi амаль цалкам змяшчаў сiнтэтычны кафеiн. Дзяржстандарт своечасова прыняў рашэнне аб сертыфiкацыi ўвозiмай прадукцыi, гэта дало патрэбную юрыдычную базу для нашай дзейнасцi. Перш чым выдаць сертыфiкат — толькi на ўвозiмую партыю цi на пэўны перыяд на ўсю прадукцыю, праводзiлi (i зараз праводзiм) на ўласным абсталяваннi яе выпрабаваннi. Нашы падраздзяленнi знаходзiлi i падробкi, i проста няякасную прадукцыю, i вельмi шмат вырабаў, якiя не адпавядалi маркiроўцы. У вынiку зараз ахвотнiкаў да харчовага крымiналу менш, яны разумеюць, што ў нашай краiне «нумар» не праходзiць. Ды i сам рынак у пэўнай ступенi рэгулюе якасць. Але гэта не значыць, што можна расслабiцца. Няякасны тавар заўсёды iснуе па той простай прычыне, што яго лягчэй i танней зрабiць.

Мы кантралюем i айчынныя харчовыя прадпрыемствы. Але перш чым iсцi да iх з праверкай, нашы iнспектары звязваюцца з таварыствам па абароне правоў спажыўцоў, з цэнтрамi гiгiены i эпiдэмiялогii i Дзяржкантролем, у якiх ёсць уласная iнфармацыя (тэлефонныя званкi i пiсьмы спажыўцоў) i з якiмi мы цесна каардынуем свае дзеяннi. А таксама абавязкова працуюць у гандлёвых арганiзацыях, непасрэдна ў магазiнах. Цiкавяцца, якой якасцi прадукцыя, у якой упакоўцы i з якiмi тэрмiнамi рэалiзацыi паступае, як разыходзiцца, якiя водгукi пакупнiкоў i прадаўцоў.

— Патрабаваць ад iншых з чыстым сумленнем дазваляе тое, што ў канцы мiнулага года лiдскi цэнтр атэставаў уласную сiстэму менеджменту якасцi, i ў пачатку гэтага года старшыня Дзяржстандарта Валерый Мiкалаевiч Карашкоў уручыў нам на вынiковай калегii сертыфiкат адпаведнасцi, — сказаў у заключэнне Мiкалай Iванавiч Васiлеўскi. — Калектыў выканаў прагнозныя паказчыкi мiнулага года, удала пачаў новы год. Мы бачым сваё месца ў грамадстве, бачым перспектывы для развiцця. I працуем, каб разам са сваiмi дзелавымi партнёрамi ажыццявiць дэвiз новай пяцiгодкi — «Дзяржава для народа».

Гутарыў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аглядальнiк «Звязды» гутарыць з дырэктарам Лiдскага Цэнтра стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Мiкалаем Iванавiчам ВАСIЛЕЎСКIМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика