21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё пра медыцынскую дапамогу

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Прамая лiнiя

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН

(Працяг. Пачатак у нумарах за 12 і 15 красавіка.)

Анатоль Цiмафеевiч Бальфiн, Слуцкi раён:

— Каля шасцi гадоў знаходжуся на дыялiзе ў Салiгорскiм тэрытарыяльным медыцынскiм аб’яднаннi. Праходжу яго тройчы на тыдзень, па пяць гадзiн. Амаль трэцяя частка маёй пенсii выдаткоўваецца на паездкi. Адпаведная кампенсацыя складае 17,5 тысячы рублёў на паўгода. Гэтых грошай мне хiба што на тыдзень хопiць. З 2000 года кампенсацыя не iндэксавалася. Нiхто не можа мне дапамагчы. Што рабiць?

— Па ўсiх медыцынскiх канонах вас павiнны дастаўляць. Я разбяруся з мясцовымi арганiзатарамi медыцынскай дапамогi i думаю, што, у рэшце рэшт, мы пойдзем менавiта па гэтаму шляху.

Вiкенцiй Уладзiмiравiч Протас, Стаўбцоўскi раён:

— У нашай вёсцы Вiшнявец раней была бальнiца. Яе закрылi ў 2004 годзе i зрабiлi ўрачэбную амбулаторыю. Тлумачылi, што ў бальнiцы не было адпаведных умоў (ацяплення, вады). Аднак зараз там будуць рабiць гасцiнiцу. Значыць, «знайшлiся» ўмовы? Раней, калi была бальнiца, пацыентаў прымалi два ўрачы, а зараз — толькi адзiн. Калi ён выязджае па выклiку, то няма каму прымаць людзей. У нашай вёсцы каля 700 жыхароў, гэта цэнтральная сядзiба сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Вiшнявецкi». У Вiшняўцы ёсць усе неабходныя аб’екты сацыяльнай iнфраструктуры (школа, дзiцячы садок, клуб i г.д.), дык няўжо нельга тут наладзiць належнае медыцынскае абслугоўванне?

— Абавязкова разбяромся з гэтым пытаннем. Разам з мясцовымi ўладамi абмяркуем сiтуацыю i знойдзем выйсце. Жыхары Вiшняўца не павiнны адчуваць недахоп медыцынскага сэрвiсу. Гэтае пытанне адносiцца да разраду аднаго з самых надзённых, таму яно павiнна быць тэрмiнова вырашана.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика