«Выступленнi прэзiдэнта павiнны быць праграмнымi для чыноўнiка любога ўзроўню»
Сяргей КАРАЛЕВІЧ, Інга МІНДАЛЁВА
23 мая на сумесным пасяджэннi палат парламента Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу. Сваiмi меркаваннямi адносна выступлення кiраўнiка дзяржавы падзялiлiся суразмоўцы «Звязды».
Вiктар ГУМIНСКI, намеснiк старшынi камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: — Прэзiдэнт даў ацэнку дзейнасцi парламента. У цэлым яна была станоўчай, што нас не можа не задаволiць. Таксама ён паставiў задачу: заканадаўчая база, якую мы прымаем, яе абнаўленне павiнна садзейнiчаць выкананню задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны да 2010 года, якiя былi вызначаны падчас правядзення трэцяга Усебеларускага сходу. I галоўнае, каб мы i фармiравалi заканадаўчую базу краiны на як мага больш якасным узроўнi, як мага больш адпавядаючай патрэбам нашага грамадства. Валерый ЛЕКТАРАЎ, намеснiк старшынi камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: — Я з палажэннямi выступлення прэзiдэнта ў парламенце цалкам згодны. Калi б усё, што ён казаў, актыўна праводзiлася ў жыццё на месцах, было б значна лепш. I такiх праблемных момантаў у нас яшчэ хапае. Самi ж выступленнi прэзiдэнта, у тым лiку i апошняе ў парламенце, павiнны быць праграмнымi для чыноўнiка любога ўзроўню. Яны павiнны кiравацца выказваннямi кiраўнiка дзяржавы ў сваёй дзейнасцi. Напрыклад, узяць выказваннi адносна неабходнасцi паляпшэння ў краiне дэмаграфiчнай сiтуацыi. Цяпер чыноўнiкi ўсiх зацiкаўленых ведамстваў павiнны думаць, як ажыццявiць сказанае на месцах. Яны павiнны ўжо самi нешта прапаноўваць, а не чакаць, пакуль iм нехта скажа, што рабiць. Любое выступленне прэзiдэнта — гэта шкiлет, на якi мы павiнны надзець лiсце, каб атрымалася нармальнае жывое дрэва. Прэзiдэнт паказвае кожнаму, у першую чаргу чыноўнiку, правiльны шлях, па якому неабходна iсцi. Я, калi слухаю прэзiдэнта i чую, што нешта ў яго выступленнi датычыцца маёй галiны, адразу iнтэрпалiрую сказанае на ахову здароўя, думаю, што б я сам зрабiў у дадзеным выпадку. Старшыня Лунiнецкага раённага Савета дэпутатаў Яўген БОГДАН: — Я вельмi задаволены тым, што ў пасланнi прэзiдэнта акцэнтуецца ўвага на павышэнне ролi пярвiчнага звяна мясцовай улады, у прыватнасцi, сельскiх, пасялковых i гарадскiх (раённага падпарадкавання) саветаў i выканкамаў. Я працаваў у складзе працоўнай групы па даручэнню прэзiдэнта ў Савеце Рэспублiкi са снежня па сакавiк, калi вялася падрыхтоўка прапаноў па названай тэме. I задаволены тым, што нашы прапановы былi прыняты i адобраны прэзiдэнтам на нарадзе, якую ён праводзiў. Вынiкi нашай працы былi агучаны ў яго пасланнi. У вырашэннi пытанняў перспектыўнага эканамiчнага развiцця для нашай улады вельмi важна сёння больш грунтоўна абапiрацца на пярвiчны ўзровень грамадскiх iнстытутаў. Важна ўмацаваць паўнамоцтвы пярвiчнага звяна, у тым лiку i самiх старшынь сельскiх саветаў i сельвыканкамаў. Яны блiжэй за ўсiх да людзей, але ў iх не заўсёды бывае магчымасць аператыўнага рашэння многiх пытанняў (мясцовыя бюджэты вельмi слабыя i iнш.) Наспела неабходнасць даць больш правоў старшыням сельскiх выканкамаў у здзяйсненнi на месцах i кадравай палiтыкi, i кiруючых рашэнняў, i ў распараджэннi фiнансавымi сродкамi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 мая на сумесным пасяджэннi палат парламента Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу.
|
|