21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юрый ШАЎЦОЎ: «Нiякiх катастрафiчных крокаў у адносiнах да Беларусi Расiя зараз не зробiць...»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Якiя наступствы для Беларусi можа мець намер расiйскай кампанii «Газпрам» падняць з наступнага года кошт прыроднага газу, што пастаўляецца ў нашу краiну? Як у блiжэйшай будучынi будуць складвацца адносiны Беларусi з Захадам? Якой будзе палiтыка Украiны ў дачыненнi да Беларусi?.. Аб гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з беларускiм палiтолагам Юрыем ШАЎЦОВЫМ.

— Прадстаўнiкi «Газпрама» нядаўна заявiлi аб плануемым павелiчэннi кошту газу для Беларусi з наступнага года. Называецца памер павелiчэння — у тры разы. Як вы пракаментуеце намеры «Газпрама», наколькi гэтая кампанiя будзе цвёрда дамагацца значнага павелiчэння кошту газу?

— Пакуль мы не маем нiякiх афiцыйных рашэнняў. Маем толькi заявы чыноўнiкаў «Газпрама», а таксама артыкулы ў газетах... Тое, што адбываецца, можна пакуль называць толькi iнфармацыйнай кампанiяй. Хутчэй за ўсё гэтая кампанiя прымеркавана да самiта «вялiкай васьмёркi», якi хутка павiнен адбыцца ў Санкт-Пецярбургу. Бо вядома, якое стаўленне мае Захад да Беларусi. I многiя на Захадзе лiчаць, што сiтуацыю ў Беларусi можна змянiць толькi з дапамогай Расii... Таму пакуль не пройдзе гэты самiт, не будзе зразумела, што на самай справе будзе з цэнамi на газ для Беларусi.

— Калi павышэнне кошту ўсё ж адбудзецца ў той цi iншай ступенi, як гэта можа паўплываць на сiтуацыю ў беларускай эканомiцы? Наколькi верагодна, што адначасова з павышэннем кошту Расiя знойдзе схему фiнансавай кампенсацыi страт беларускай эканомiкi (улiчваючы тое, што сёння вышэйшае кiраўнiцтва Расii, здаецца, мае цвёрды намер не страцiць Беларусь як саюзнiка ля сваёй заходняй мяжы)?

— Я ўпэўнены, што кампенсацыя будзе... А калi Расiя пачне цiснуць на Беларусь больш-менш сур’ёзна, то, думаю, самае простае, што можа зрабiць наша краiна ў адказ — каардынаваць цэны на транзiт расiйскага газу з Украiнай. Бо абысцi абедзве краiны Расiя не можа... І ў блiжэйшы час павiнен скончыцца танны туркменскi газ для Украiны i ўжо летам амаль на 100 працэнтаў мы будзем мець новы канфлiкт памiж Расiяй i Украiнай адносна кошту газу на другую палову гэтага года i цэнаў на транзiт.

— Заявы расiйскага боку пра плануемае павышэнне цаны на газ прагучалi адразу пасля прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi. Цi была, на ваш погляд, памiж кiраўнiцтвам дзвюх краiн дамоўленасць не ўзнiмаць гэтае пытанне раней?

— Дамоўленасць — гэта моцнае слова... Вiдавочна, што такiя заявы маглi прагучаць да выбараў, i тады паспрыялi б нашай апазiцыi. Аднак яны не прагучалi ў той час, i гэта не можа не быць вынiкам свядомай расiйскай палiтыкi.

Мне падаецца, што сёння праблему паставак газу не трэба надта перабольшваць. Калi б Расiя праводзiла палiтыку, скiраваную на вельмi моцныя змены ў Беларусi (такую палiтыку чакаюць ад Расii заходнiя краiны), то Расiя iнакш павяла б сябе падчас нашай перадвыбарнай кампанii. Калi Расiя так не зрабiла, гэта значыць, што нiякiх катастрафiчных крокаў зараз яна, напэўна, не зробiць.

— Першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка заявiў, што беларускi бок гатовы абмяняць 50 працэнтаў акцый «Белтрансгаза» на актывы газаздабывальных кампанiй у структуры «Газпрама». Як вы ацэньваеце такi крок? Цi засталася, на ваш погляд, у «Газпрама» такая ж вялiкая зацiкаўленасць у атрыманнi кантролю над «Белтрансгазам», якая была раней?

— Уладзiмiр Сямашка не першы агучыў такую прапанову. Зусiм нядаўна падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна гэтае пытанне ўзняў беларускi прэзiдэнт. I Пуцiн нiбыта няблага паставiўся да такога варыянта...

Для «Газпрама» пытанне пра «Белтрансгаз» — гэта пытанне капiталiзацыi «Газпрама». Расiйская кампанiя iмкнецца зараз узняць на сусветных рынках свой кошт. I дзеля гэтага апошнiм часам «Газпрам» робiць шмат агрэсiўных крокаў, каб усю сетку труб, якая iдзе з Расii да еўрапейскiх карыстальнiкаў, мець у сваiх руках. Чым больш ён мае такiх труб, тым больш узрастае яго капiталiзацыя, бо «Газпрам» пачынае выглядаць як iнтэграваная ў тэхналагiчным сэнсе манаполiя... Таму барацьба «Газпрама» за «Белтрансгаз» — гэта барацьба не столькi за транзiт, колькi за капiталiзацыю.

— Ад адносiнаў з Расiяй хачу перайсцi да адносiнаў з Захадам. Прайшло два месяцы пасля прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi. Як бы вы ацанiлi змены ў адносiнах памiж нашай краiнай i Захадам?

— Адносiны цяпер дрэнныя. У той жа час сённяшнi нiзкi ўзровень адносiнаў Беларусi з Захадам не з’яўляецца для нашай краiны крытычным. Захад нiчога занадта небяспечнага для Беларусi не прадпрымае, нiякiх велiзарных сродкаў на барацьбу з нашымi палiтычнымi рэалiямi ён не выдзяляе. Пры гэтым наша апазiцыя дрэнна выкарыстоўвае тыя дыпламатычныя магчымасцi, якiя перад ёю адкрыты... Таму нават калi ў блiжэйшы час i не будзе паляпшэння нашых адносiнаў з Захадам, нiякай вялiкай палiтычнай праблемы, на мой погляд, гэта складаць не будзе.

— Якой можа быць падтрымка беларускай апазiцыi з боку Захада ў наступныя некалькi гадоў?

— Аб’ёмы фiнансавання павялiчацца. Але я не думаю, што да нейкай крытычнай вагi. Бо зараз Беларусь не з’яўляецца надзвычай сур’ёзнай праблемай для Захаду. Сёння ён мае i больш важныя праблемы. Да iх адносiцца барацьба вакол ядзернай праграмы Iрана. Таксама цяпер перад Захадам стаiць пытанне пра гарантыi паставак газу з Расii... I я не бачу, што можа прымусiць Захад пайсцi на крокi па знешняму ўмяшанню ў беларускую палiтыку, якiя б паставiлi сiтуацыю ў нашай краiне на мяжу моцнага палiтычнага крызiсу.

Магчыма, калi б беларуская апазiцыя была больш моцная, то можна было б чакаць нейкiх заўважных крокаў па яе падтрымцы. Але наша апазiцыя маргiналiзаваная, i я думаю, што яе немагчыма падтрымаць так, каб ператварыць у нешта сур’ёзнае.

— Як вы ацэньваеце адносiны Беларусi i Украiны за час пасля таго, як у суседняй краiне да ўлады прыйшло «аранжавае» кiраўнiцтва?

— На iдэалагiчным узроўнi Беларусь i Украiна сёння — зусiм розныя краiны. I нiякага iдэалагiчнага пагаднення памiж нашымi краiнамi цяпер быць не можа... Там, дзе неабходна заняць пазiцыю асуджэння беларускiх палiтычных рэалiй, Украiна гэта сёння робiць. Але яна не вядзе нейкай спецыяльнай мэтанакiраванай палiтыкi па ўмяшанню ў беларускiя справы. Украiна iмкнулася апошнiя два гады да функцыi пасрэднiка памiж Беларуссю i Захадам. У гэтым сваiм iмкненнi, здаецца, Украiна знаходзiць разуменне з нашага боку. Беларусь таксама iмкнецца не абвастраць адносiны з Украiнай па якiх-небудзь пытаннях.

— Апошнiм часам перыядычна гучаць заявы з боку ўкраiнскiх палiтыкаў пра магчымы выхад Украiны з СНД. Як вы пракаментуеце такiя заявы?

— Афiцыйнага рашэння пра выхад з СНД пакуль няма. Пакуль вядуцца толькi размовы. Але гэта гучныя размовы. Як з боку Украiны, так i з боку Грузii... Мне падаецца, што, хутчэй за ўсё, Украiна выйдзе з СНД досыць хутка. Бо Украiна ўзяла ясны курс на iнтэграцыю ў НАТО i Еўрапейскi саюз. I Захад, няхай i павольна, але падтрымлiвае Украiну ў гэтым накiрунку. Таму лагiчна чакаць, што Украiна на нейкiм этапе будзе выходзiць з арганiзацый, якiя так цi iнакш робяць яе саюзнiкам Расii.

— Здаецца, прынцыповае рашэнне аб прыёме Украiны ў НАТО кiраўнiцтва Паўночнаатлантычнага альянсу ўжо прыняло. Пакуль, праўда, пра канкрэтныя даты ўступлення гаварыць рана. Тым не менш, як, на ваш погляд, могуць змянiцца адносiны Беларусi i Украiны пасля ўступлення гэтай краiны ў НАТО?

— Самая галоўная палiтычная падзея на постсавецкай прасторы некалькiх блiжэйшых гадоў — прэзiдэнцкiя выбары ў Расii ў 2008 годзе. Вельмi важна, якая канфiгурацыя ўлады ўсталюецца ў Расii ў вынiку гэтых выбараў. Гаворка iдзе не толькi пра кандыдатуру прэзiдэнта, але пра ўсю канфiгурацыю ўлады... Украiна, хутчэй за ўсё, стане членам НАТО пасля выбараў у Расii. I тут яшчэ не ясна, цi будзе афармляцца ўступленне Украiны ў НАТО як нейкая рэзкая рэакцыя на вынiкi расiйскiх выбараў, цi гэта будзе нешта iншае. У залежнасцi ад гэтага, думаю, i будуць развiвацца адносiны памiж Беларуссю i «натаўскай» Украiнай.

Пры гэтым я не чакаю нейкай надзвычай рэзкай канфрантацыi памiж нашымi краiнамi пасля ўступлення Украiны ў НАТО. Польшча, Лiтва i Латвiя ўступiлi ў НАТО i пры ўсёй палiтычнай i iдэалагiчнай напружанасцi памiж нашымi краiнамi, нечага, што ў беларускай сiстэме каштоўнасцяў можна лiчыць надзвычай вялiкiмi складанасцямi, мы не маем.

— Як вы пракаментуеце пасланне прэзiдэнта Беларусi да Нацыянальнага сходу i жыхароў краiны, з якiм толькі што звярнуўся Аляксандр Лукашэнка?

— У пасланнi дэталiзавалася праграма развiцця краiны, якая шмат разоў у агульных рысах была агучана прэзiдэнтам падчас сёлетняй перадвыбарнай кампанii. Мне падаецца, што адной з самых галоўных рысаў гэтай унутранай праграмы з’яўляецца iмкненне да свайго роду сацыяльна-эвалюцыйнай мэты — Беларусь за досыць кароткi час павiнна ператварыцца з краiны, якая ў асноўным займаецца вытворчасцю прадукцыi, у краiну, якая да таго ж займаецца i распаўсюджваннем гэтай прадукцыi.

Справа ў тым, што беларусы шмат стагоддзяў былi народам вытворцаў. I ў сваёй памяцi беларусы не маюць уяўлення пра сябе як пра народ, якi прадае тое, што ён вырабляе, якi кантралюе ўвесь ланцуг: ад вытворчасцi да збыту сваёй прадукцыi. Цяпер жа беларусы павiнны навучыцца захоплiваць знешнiя рынкi, там трымацца i зарабляць грошы.

Другi момант, на якi я звярнуў увагу. У блiжэйшай будучынi нас чакае яшчэ адна сацыяльная трансфармацыя. Будзе адбывацца пераход да эканомiкi iнавацый, ведаў, постiндустрыяльнасцi. Гэта пераход да эканомiкi, дзе большасць працоўнай сiлы занятая ў сектары паслуг i вытворчасцi ведаў...

Па меры таго, як дабрабыт жыхароў Беларусi будзе расцi, наш унутраны рынак будзе павялiчвацца i ўсё больш людзей (асаблiва моладзi, людзей з правiнцыi) будуць арыентавацца на працу, звязаную з задавальненнем узрастаючага спажывецкага попыту. Гэта значыць, будзе павялiчвацца сектар паслуг.

— Гаворачы пра выбары ў мясцовыя саветы, якiя ў блiжэйшай будучынi павiнны адбыцца ў Беларусi, прэзiдэнт адзначыў, што апаненты сённяшняй улады «рыхтуюцца да жорсткай схваткi, марачы пра рэванш за нядаўняе сакрушальнае паражэнне i маючы спадзяванне стварыць плацдарм на будучыню». Наколькi вострай, на ваш погляд, будзе барацьба на гэтых выбарах?

— Апазiцыйныя структуры рэальна iснуюць толькi ў Мiнску, абласных цэнтрах i некалькiх iншых буйных гарадах. У глыбiнцы, дзе мясцовае самакiраванне сапраўды мае значэнне, апазiцыйныя структуры амаль незаўважальныя...

Таксама падчас сёлетняй кампанii па выбарах прэзiдэнта краiны наша апазiцыя занадта радыкалiзавалася. I мне цяжка ўявiць сабе, як гэтыя вельмi радыкальна настроеныя людзi могуць псiхалагiчна перабудавацца i пайсцi да электарату на мясцовых выбарах. Бо на мясцовых выбарах не вырашаюцца нейкiя буйныя палiтычныя пытаннi, там не адбываецца нiякiх iстотных iдэалагiчных спрэчак. Там iдзе гаворка пра вырашэнне бытавых праблем на месцах. I тыя, хто знаходзiўся на Кастрычнiцкай плошчы ў палатачным гарадку, будуць здольныя «ўзяць» галасы абывацеляў на месцах? Я не ўпэўнены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя наступствы для Беларусi можа мець намер расiйскай кампанii «Газпрам» падняць з наступнага года кошт прыроднага газу, што пастаўляецца ў нашу краi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика