Урачы лечаць, а iх калечаць
Андрэй КАРАВАЙКА, «Мiнск—Навiны»
Узровень вытворчага траўматызму сярод медыцынскiх работнiкаў за 2005 год вырас удвая. Прычым у пераважнай большасцi выпадкаў траўмы ўрачам наносяць пацыенты. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» паведамiў старшыня Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Дзмiтрый Пiневiч.
— У такiх выпадках узбуджаюцца крымiнальныя справы, але сiтуацыя прымае такiя маштабы, што хутка давядзецца аснашчаць брыгады хуткай дапамогi сродкамi абароны. У прыёмных пакоях бальнiц дзе-нiдзе ўжо дзяжураць узброеныя нарады мiлiцыi, — адзначыў Дзмiтрый Пiневiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень вытворчага траўматызму сярод медыцынскiх работнiкаў за 2005 год вырас удвая
|
|