21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узнагароды iнтэлектуалам

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Факт

У Мiнскай ратушы ўзнагароджвалi сталiчных эрудытаў. Старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў уручыў юным iнтэлектуалам дыпломы i грашовыя прэмii.

— З 1997 года мэрыя сталiцы адзначае навучэнцаў за поспехi ў вучобе i творчасцi, — расказала карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» начальнiк упраўлення адукацыi Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Зоя Хахлова. — У мiнулым ўзнагароджанне штогод атрымлiвалi 25 юнакоў i дзяўчат, зараз iх колькасць павялiчылася ўдвая, бо мiнскiя школьнiкi займаюць лiдзiруючыя пазiцыi па вынiках рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд на працягу сямi гадоў. Толькi ў гэтым навучальным годзе сталiчнымi эрудытамi заваявана 137 дыпломаў трох ступеняў. У лiку ўзнагароджаных — адзiнаццацiкласнiк гiмназii № 1 Уладзiслаў Парыцкi, выпускнiк 51-й школы Аляксандр Жугроў, вучань 11-га класа гiмназii № 7 Iлья Барысаў.

Кожны з 50 разумнiкаў атрымаў узнагароджанне ў памеры 10 базавых велiчынь.

Галiна МАЛАХОЎСКАЯ, «Мiнск—Навiны».

НА БЫХАЎШЧЫНЕ ВЫМУШАНА СЕЎ САМАЛЁТ

Прама ў полi каля вёскi Абiдавiчы Быхаўскага раёна Магiлёўскай вобласцi вымушаную пасадку зрабiў самалёт. Сведкамi здарэння сталi жыхары вёскi, якiя прымалi ўдзел у апошнiм званку ў мясцовай школе. Яны ж i выклiкалi выратавальнiкаў.

Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС, самалёт належыць ААТ «Гомельхiмсэрвiс» i займаецца хiмiчнай апрацоўкай палёў. Пры аварыйнай пасадцы самалёт загарэўся, але агонь быў лiквiдаваны пажарнай камандай СВК «Абiдавiчы». У самалёце знаходзiўся толькi пiлот, ён не пацярпеў.

Вядзецца праверка ўсiх абставiнаў здарэння i высвятляецца яго прычына.

Ул. iнф.

АД ГУМАРУ ДА ЭРОТЫКI АДЗIН... РЭКЛАМНЫ РОЛIК

Толькi адзiн дзень, 3 чэрвеня, у канцэртнай зале «Мiнск» будзе паказана незвычайная калекцыя рэкламных ролiкаў «Гумар i эротыка ў сусветнай рэкламе». Да таго, як трапiць у беларускую сталiцу, гэта калекцыя была прадстаўлена на знакамiтых мiжнародных фестывалях LEAF i EPICA Awards.

Як лiчаць арганiзатары паказу, прадстаўнiкi кампанii «Плаза Медыя», акцыя павiнна паспрыяць не толькi далучэнню беларускай грамадскасцi да сусветнага фестывальнага руху, але i павышэнню крэатыўнасцi i якасцi айчыннай рэкламы. Нагадаем, што некалькi разоў у Беларусi з вялiкiм поспехам праходзiла «Ноч паглынальнiкаў рэкламы», i цяперашнi паказ можна назваць яе працягам. Кошт бiлетаў вагаецца ад 6 да 16 тысяч беларускiх рублёў — у залежнасцi ад часу, месца i працягласцi сеанса.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскай ратушы ўзнагароджвалi сталiчных эрудытаў. Старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў уручыў юным iнтэлектуалам дыпломы i грашовыя прэмii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика