Спорт-тайм
У «ДЫНАМА» — НОВЫ НАСТАЎНIК
Сярод кандыдатаў на пост галоўнага трэнера сталiчнага «Дынама» значылiся немец Тонi Хей, чэх Пётр Улiчны, украiнец Аляксандр Сявiдаў, расiянiн Васiль Кулькоў, беларусы Аляксандр Хацкевiч i Юрый Пышнiк, але выбар быў зроблены на карысць 54-гадовага расiянiна Аляксея Пятрушына. Новы настаўнiк у саставе маскоўскага «Дынама» выйграў чэмпiянат СССР у 1976-м i праз год заваяваў Кубак СССР. Пятрушын працаваў трэнерам у маскоўскiм «Дынама» (1999), яраслаўскiм «Шыннiку» (2000) i алмаацiнскiм «Кайраце» (2004—2005). СВЯТА АДЗНАЧАЛI АКТЫЎНА У рамках святкавання 50-годдзя беларускага гандбола адбылiся таварыскiя матчы нашых нацыянальных зборных i Лiтвы. I жаночая, i мужчынская (на фота) беларускiя каманды парадавалi перамогамi 38:28 i 31:19 адпаведна. Дарэчы, для дзяўчат матч стаў этапам падрыхтоўкi да плэй-оф чэмпiянату Еўропы: 28 мая нашы гандбалiсткi памераюцца сiламi з галандкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод кандыдатаў на пост галоўнага трэнера сталiчнага «Дынама» значылiся немец Тонi Хей, чэх Пётр Улiчны, украiнец Аляксандр Сявiдаў, расiянiн Васiль
|
|