Алена Грышанава спяе не толькi для футбалiстаў i бiзнэсменаўМуз-news А вы ведаеце, што LG можа расшыфроўвацца як «Lena Gri-shanova»? Магчыма, не ў апошнюю чаргу дзякуючы супадзенню «iнiцыялаў» адбыўся вялiкi гастрольны тур беларускай спявачкi па Грэцыi, арганiзаваны па асабiстаму запрашэнню гендырэктара кампанii LG electronics мiстара Ру. Хоць знаёмства з прадстаўнiкамi кампанii ў Алены адбылося насамрэч значна раней — да 2003 года, калi спявачка выступала ў складзе дуэта «Авацыя» ў Англii на дамашнiм стадыёне «Манчэстэр Юнайтэд». Дый цяпер, дарэчы, Алена Грышанава засталася звязана з футболам — выступала на Крыце на канферэнцыi, прысвечанай Чэмпiянату свету-2006.— Мае грэчаскiя гастролi не былi спецыяльна запланаваны так, каб яны супалi з «Еўрабачаннем», але я рада, што апынулася там у гэты час, — расказвае спявачка. — Пераканалася, што конкурс песнi сапраўды адыходзiць на другi план, а галоўным становiцца шоу. Канешне, я перажывала за Палiну Смолаву... Будзе памылкай сцвярджаць i тое, што нас у Еўропе не любяць, i тое, што Беларусь перамагла. Зараз, канешне, можна гаварыць што заўгодна, але не адна Палiна нясе адказнасць за вынiкi — там працавала цэлая каманда. Палiна, я лiчу, зрабiла ўсё, што ад яе залежала. Ну а я — я пакуль не магу адназначна сказаць, цi буду ўдзельнiчаць у адборы на «Еўрабачанне-2007». Надалей Алена плануе запiсаць дуэт з нейкiм вядомым выканаўцам (мужчынам) — але пакуль не прызнаецца, з кiм. Працягнецца i супрацоўнiцтва з лiдарам гурта «Тяни-Толкай» Паўлам Клышэўскiм, якi з’яўляецца аўтарам паловы песень Грышанавай. Так, артысты паабяцалi запiсаць i прадставiць слухачам рускамоўную версiю песнi «You Can’t Stop This Dance» — яна, маўляў, першапачаткова i была на рускай мове. — А калi вам прапанавалi б напiсаць гiмн для «Манчэстэр Юнайтэд», каму са сваiх аўтараў вы гэта даверылi б — Генадзю Маркевiчу або Паўлу Клышэўскаму? — Не правакуйце вы мяне, — смеючыся, спявачка пагражае пальцам. — Абодвум! У Беларусь Алена Грышанава вярнулася не толькi з мноствам творчых iдэй i прапаноў наконт гастроляў, але i з альбомам «Каханне не забiваюць». Пласцiнка, заўважым, мультымедыйная: акрамя 13 песень, сюды ўвайшоў вiдаэклiп «Каханне не забiваюць» i фотагалерэя. У блiжэйшы час — 8 чэрвеня — у сталiчным комплексе «Журавiнка» адбудзецца i гала-прэзентацыя альбома. Вядучая рубрыкі Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А вы ведаеце, што LG можа расшыфроўвацца як «Lena Gri-shanova»? Магчыма, не ў апошнюю чаргу дзякуючы супадзенню «iнiцыялаў» адбыўся вялiкi гастрольны
|
|