21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сучаснае становiшча ў свеце абумоўлiвае неабходнасць правядзення ваенных вучэнняў

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi, Галоўнакамандуючы Узброенымi Сiламi краiны Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня прыняў удзел у беларуска-расiйскiм камандна-штабным вучэннi «Шчыт Саюза-2006». У гэты дзень на Абуз-Лясноўскiм палiгоне пад Баранавiчамi прайшла яго актыўная фаза.

Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з тым, як адпрацаваны сумесныя дзеяннi падраздзяленняў беларускай i расiйскай частак рэгiянальнай групоўкi войскаў у абарончай аперацыi. У ходзе вучэння ўпершыню на практыцы было праверана функцыянаванне асобных элементаў сiстэмы кiравання рэгiянальнай групоўкай войскаў Беларусi i Расii, дадзена ацэнка яе эфектыўнасцi i жыццяздольнасцi.

На час вучэння з запасу часова прызваны 2 тыс. 400 ваеннаабавязаных. Падраздзяленнi тэрытарыяльных войскаў разгорнуты ў Воранаўскiм раёне Гродзенскай вобласцi i Бярозаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi.

Пасля наведвання актыўнай фазы вучэння Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытаннi айчынных i замежных журналiстаў. Кiраўнiк дзяржавы пазiтыўна ацанiў ход беларуска-расiйскага вучэння. «Як мне далажылi начальнiкi з беларускага i расiйскага бакоў, ваенныя дзейнiчаюць вельмi прафесiянальна, мiж iмi ёсць поўнае ўзаемаразуменне», — паведамiў прэзiдэнт. На яго думку, у гэтым — галоўны палiтычны вынiк праведзенага мерапрыемства.

«Мы праводзiлi вучэннi i ў рамках АДКБ, але фактычна ўдзельнiчала групоўка беларускiх i расiйскiх войскаў на заходнiм напрамку. У рамках АДКБ гэта наша зона адказнасцi. Нам няма неабходнасцi куды-небудзь пасылаць хлопцаў ваяваць, аб чым наша апазiцыя часта гаворыць. Мы павiнны забяспечыць бяспеку заходняга напрамку АДКБ, i натуральна, тут — адзiная групоўка войскаў Беларусi i Расii», — падкрэслiў прэзiдэнт.

Адказваючы на пытаннi, кiраўнiк дзяржавы выказаў перакананасць, што няма неабходнасцi ўводзiць на тэрыторыю Беларусi расiйскую тактычную ядзерную зброю ў выпадку ўзнiкнення рэальнай пагрозы бяспецы Саюзнай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Мне здаецца, размяшчаць тактычную ядзерную зброю ў паласе першага ўдару няма неабходнасцi. Гэтай зброi дастаткова i ў Расii. Таму я думаю, што не будзе такога становiшча i сiтуацыi, каб сюды дастаўляць расiйскую тактычную ядзерную зброю».

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што адзiная сiстэма ППА Беларусi i Расii — гэта «ўзмацненне нашай незалежнасцi i суверэнiтэту». «Пры ўзнiкненнi ваеннай небяспекi плячо нам падставiць Расiя. Нам гэта выгадна», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў каласальную падтрымку расiйскага боку. Адказваючы на пытаннi, кiраўнiк дзяржавы заявiў, што цяперашняе становiшча ў свеце абумоўлiвае неабходнасць правядзення ваенных вучэнняў.

«Незалежнасць сваёй зямлi, дзяржавы, бяспека людзей — гэта самыя галоўныя каштоўнасцi, даражэй нiчога няма», — падкрэслiў прэзiдэнт.

«Паглядзiце, што адбываецца ў свеце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Каля заходнiх гранiц нашай дзяржавы, як грыбы пасля дажджу, з’яўляюцца ваенныя базы — вы ведаеце, чые. Мы вымушаны адказваць i дэманстраваць, што нашы ваенныя недарма ядуць хлеб. I мы гатовыя абаранiць мiрную працу беларусаў. Тыя, хто не кормiць сваiх салдат, будзе кармiць чужых...»

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi, Галоўнакамандуючы Узброенымi Сiламi краiны Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня прыняў удзел у беларуска-расiйскiм камандна-штабным вучэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика