21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У кампанii MTS — змена iмiджу

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Праўда, абавязацельствы за якасную i бездакорную мабiльную сувязь перад сваiмi аба- нентамi застаюцца на ранейшым, надзвычай высокiм узроўнi.

Менавiта ў такiм ключы гэтымi днямi ў Мiнску прайшла прэс-канферэнцыя вядучага на айчынным рынку аператара сотавай сувязi «Мабiльныя ТэлеСiстэмы», прысвечаная змяненню фiрменнага лагатыпа i адкрыццю сталiчнага офiса на плошчы Незалежнасцi. Усе гэтыя мерапрыемствы супалi з 4-годдзем з дня ўтварэння кампанii МТС.

Прэзiдэнт ААТ «Мабiльныя ТэлеСiстэмы» (РФ) Леанiд Меламед падрабязна расказаў журналiстам аб новай творчай канцэпцыi фiрмы, якая хутка будзе асацыiравацца ў клiентаў як два чырвоныя квадраты, у адным з якiх знак накшталт курынага яйка, у другiм — тры магiчныя лiтары МТС. Спадар Меламед адзначыў, што абнаўленне брэнда — справа няпростая. Тым не менш кампанiя «Мабiльныя ТэлеСiстэмы», якая знаёмая ў свеце амаль 64 мiльёнам карыстальнiкаў, свядома пайшла на гэты крок, каб прыдаць большы дынамiзм i свежасць у сваiм развiццi, адрэагаваўшы такiм чынам на змяненне прыярытэтаў на рынку.

Сiмвал яйка, падкрэслiў высокi маскоўскi госць, — гэта сiмвал прастаты, пачатку. Iншымi словамi, дасканаласць, даведзеная да прастаты. А чырвоны колер, якi пераважае ў новым лагатыпе, — гэта колер лiдара.

Генеральны дырэктар СТАА «МТС» Уладзiмiр Карповiч, кранаючы тэму работы кампанii на айчыннай прасторы, зазначыў, што дзейнасць МТС сёння цесна сплялася з жыццём беларускага грамадства. Мы ўсвядамляем сваю высокую сацыяльную адказнасць, падкрэслiў выступоўца, таму нашымi асноўнымi прыярытэтамi заўсёды былi i застаюцца iнтарэсы карыстальнiка, даступнасць паслуг сувязi, зручнасць карыстання iмi i якасць абслугоўвання. Новы вiток развiцця рынку патрабуе ад нашай кампанii новых, нестандартных рашэнняў, дыктуе неабходнасць не толькi знешнiх, але i маштабных змяненняў, засяродзiў увагу журналiстаў спадар Карповiч. Мы дасягнулi чарговага рубяжа ў сваiм развiццi, заключыў ён, таму прынялi рашэнне абнавiць брэнд МТС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, абавязацельствы за якасную i бездакорную мабiльную сувязь перад сваiмi аба- нентамi застаюцца на ранейшым, надзвычай высокiм узроўнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика