5 манет стануць залатымi...
Iгар ГРЫШЫН
У другой палове лiпеня Нацыянальны банк Беларусi ўвядзе ў абарачэнне 5 залатых памятных манет серыi «Нацыянальныя паркi i запаведнiкi Беларусi», паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Такiм чынам, у абарачэнне будуць уведзены залатыя манеты «Белавежская пушча. Зубр», «Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк. Бобр», «Нацыянальны парк «Нарачанскi». Лебедзь-шыпун», «Нацыянальны парк «Прыпяцкi». Шэры журавель» i «Нацыянальны парк «Браслаўскiя азёры». Чайка-клыгун». Як патлумачыў Мiхаiл Журавовiч, раней гэтыя манеты чаканiлiся з серабра i медна-нiкелевага сплаву. Аднак, каб задаволiць попыт пакупнiкоў, якi расце, на золата, цяпер манеты будуць выпускацца i з гэтага каштоўнага металу. Кожная з манет будзе выпушчана тыражом па 3 тысячы штук, якасцю «пруф», намiналам па 50 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другой палове лiпеня Нацыянальны банк Беларусi ўвядзе ў абарачэнне 5 залатых памятных манет серыi «Нацыянальныя паркi i запаведнiкi Беларусi»
|
|