Святочныя мерапрыемствы ў прамым эфiры
БЕЛТА
Святочны эфiр на Першым нацыянальным тэлеканале 2 лiпеня пачне тэатралiзаванае гала-прадстаўленне «Плошча Перамогi-2006», дзе прагучаць лепшыя песнi з кiнафiльмаў пасляваенных гадоў у выкананнi Анатоля Ярмоленкi, Ядвiгi Паплаўскай, Аляксандра Цiхановiча, Прэзiдэнцкага канцэртна-сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь пад кiраўнiцтвам Вiктара Бабарыкiна i iнш.
Гледачы галоўнага тэлеканала краiны таксама ўбачаць урачысты сход i канцэрт, прысвечаныя Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь i прэм’еру першых дзвюх серый ваенна-прыгоднiцкага серыяла рэжысёра Зiновiя Ройзмана «Апошнi браняпоезд». У дзень дзяржаўнага свята 3 лiпеня тэлегледачы Першага нацыянальнага тэлеканала ўбачаць вiдэафiльм «Квiтней, Беларусь!» Па-за сцэнарыем...», якi расказвае пра акцыю, прысвечаную Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь «Квiтней, Беларусь!». Святочны эфiр тэлеканала прадоўжаць прамая трансляцыя ўрачыстага шэсця ў гонар Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, спецыяльны праект карэспандэнтаў Агенцтва тэлевiзiйных навiн Белтэлерадыёкампанii «Мы — беларусы», а таксама трансляцыя святочнага канцэрта-акцыi Белтэлерадыёкампанii «Ты ў сэрцы маiм, Беларусь!» з удзелам папулярных беларускiх, расiйскiх i замежных выканаўцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочны эфiр на Першым нацыянальным тэлеканале 2 лiпеня пачне тэатралiзаванае гала-прадстаўленне «Плошча Перамогi-2006»
|
|