21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: «Усiх нас згуртоўвае галоўная мэта: пабудаваць моцную i квiтнеючую краiну»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi галоўнага дзяржаўнага свята — Дня незалежнасцi — прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям краiны, якiя найбольш вызначылiся.

Прэзiдэнт адзначыў, што Беларусь у 2006 годзе ўзяла добры старт у рэалiзацыi новай сацыяльна-эканамiчнай праграмы. Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту пры заданнi на першае паўгоддзе 107 працэнтаў за пяць месяцаў склаў 110,5 працэнта. Найбольшы прырост у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года адзначаны ў прамысловасцi (12,5 працэнта), вытворчасцi харчовых тавараў (13,5 працэнта), аказаннi паслуг насельнiцтву (17,5 працэнта), рознiчным тавараабароце (20,5 працэнта).

Высокiя тэмпы эканамiчнага развiцця ствараюць надзейную аснову для стабiльнага росту даходаў людзей, падкрэслiў беларускi лiдар.

Асаблiвасць гэтай цырымонii ўручэння дзяржузнагарод заключалася ў тым, што сярод узнагароджаных значную групу склалi людзi, якiм прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнiк» у розных галiнах. Такое званне, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, прысвойваецца не за нейкае асобнае, разавае дасягненне, а за шматгадовую плённую i паспяховую работу. «Гэта сапраўды высокае грамадскае прызнанне ўкладу чалавека ў агульныя справы працоўнага калектыву i цэлай галiны народнай гаспадаркi», — сказаў прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, у нарошчваннi аб’ёмаў вытворчасцi i асваеннi новых мадэляў аўтатранспарту, сельскагаспадарчай тэхнiкi, iншых прамысловых тавараў значныя заслугi кiраўнiкоў, вучоных i спецыялiстаў Мiнскага аўтамабiльнага завода, Нацыянальнай акадэмii навук.

Ганаровым званнем «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь» адзначаны поспехi лепшых прадстаўнiкоў прадпрыемства «Мiнскметрабуд», Мiнскага завода буйнапанэльнага домабудавання №1, адкрытага акцыянернага таварыства «Салiгорскпрамбуд». На iх рахунку нямала працоўных перамог i ўзведзеных аб’ектаў, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Адзначаны высокiмi дзяржаўнымi ўзнагародамi дасягненнi лепшых работнiкаў вёскi, транспарту, сувязi, сацыяльнай абароны, адукацыi, культуры, спорту.

Прэзiдэнт уручыў ордэн Францыска Скарыны дырэктару — мастацкаму кiраўнiку Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Мiхаiлу Фiнбергу, дырэктару — мастацкаму кiраўнiку Маладзёжнага тэатра эстрады Васiлю Раiнчыку i мастацкаму кiраўнiку ансамбля «Сябры» Анатолю Ярмоленку.

За значны асабiсты ўклад у развiццё нацыянальнай культуры, захаванне i прапаганду лепшых музычных традыцый ганаровае званне «Народны артыст Беларусi» прысвоена Аляксандру Цiхановiчу i Ядвiзе Паплаўскай, артысту Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiру Пятрову i салiсту Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Мiкалаю Скорыкаву.

Спявачцы Анжэлiцы Агурбаш прэзiдэнт уручыў нагрудны знак да звання «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь».

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, прысваенне ганаровых званняў дзеячам культуры i мастацтва — сведчанне вялiкай увагi з боку дзяржавы да творчай iнтэлiгенцыi i ў цэлым да таленавiтых людзей краiны.

Уручаны дзяржаўныя ўзнагароды лепшым супрацоўнiкам праваахоўных органаў, сiлавых структур, якiя забяспечваюць мiр, парадак i сацыяльную стабiльнасць у грамадстве.

Дастойна адзначаны працоўныя заслугi i арганiзатарскiя здольнасцi работнiкаў дзяржаўнага кiравання. Ордэна Айчыны III ступенi ўдастоены памочнiк прэзiдэнта — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Алег Праляскоўскi.

«Усiх нас згуртоўвае галоўная мэта: пабудаваць моцную i квiтнеючую краiну», — сказаў беларускi лiдар.

Ён пажадаў усiм узнагароджаным шчасця, здароўя, дабрабыту, новыя працоўных поспехаў i творчых дасягненняў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi галоўнага дзяржаўнага свята — Дня незалежнасцi — прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям кра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика