Хроніка апошніх падзей
Паўночная Карэя выканала пускi ракет. Тры з iх ляцелi ў бок Расii
КНДР выканала серыю выпрабавальных пускаў ракет, у тым лiку адзiн пуск балiстычнай ракеты вялiкай дальнасцi, якая здольная паражаць цэлi на тэрыторыi ЗША i Японii. Запушчаныя ракеты ўпалi ў раёне, якi значна блiжэй размешчаны да Расii, чым да Японii, не кажучы пра ЗША. На працягу сутак было ажыццёўлена сем пускаў. МЗС Расii выказала «сур’ёзны непакой з нагоды дзеянняў КНДР, якiя iдуць уразрэз са спадзяваннямi мiжнароднай супольнасцi». Для тлумачэнняў у Мiнiстэрства замежных спраў РФ быў выклiканы пасол КНДР. Афiцыйны прадстаўнiк МЗС Расii Мiхаiл Камынiн заявiў учора, што «запуск Паўночнай Карэяй ракет з’яўляецца правакацыяй, якая сур’ёзна ўскладняе сiтуацыю вакол ядзернай праграмы КНДР». Тым часам афiцыйны прадстаўнiк Паўночнакарэйскага МЗС Лi Хен Ток на прэс-канферэнцыi ў Пхеньяне заявiў, што «правядзенне ракетных выпрабаванняў з’яўляецца неад’емным i суверэнным правам КНДР». У адказ на гэта Японiя i ЗША патрабавалi тэрмiновага склiкання пасяджэння Савета Бяспекi ААН. «Дыскаверы» ўсё ж паляцеў... НАСА святкуе перамогу: напярэдаднi вечарам з выспы Канаверал паспяхова стартаваў касмiчны карабель шматразовага выкарыстання «Дыскаверы». У разлiковы час шатл быў выведзены на арбiту i зараз выконвае палёт да МКС, стыкоўка з якой адбудзецца праз суткi. «Дыскаверы» пабываў на арбiце год назад, i той палёт стаў першым пасля двухгадовай адмены запускаў амерыканскiх касмiчных караблёў. Гэты старт, як i папярэднi, некалькi разоў адкладваўся — то па тэхнiчных прычынах, то з-за дрэнных умоў надвор’я, аднак НАСА ўсё ж прыняло рашэнне аб палёце. Мiж тым, паводле папярэднiх звестак НАСА, у час старту карабля ад знешняга палiўнага бака адвалiлiся шэсць фрагментаў, якiя могуць быць кавалкамi цеплаiзаляцыйнай пены абшыўкi цi нейкiмi iншымi часткамi карабля. Вiдэазапiс старту зараз уважлiва вывучаецца спецыялiстамi. На борце шатла знаходзяцца сем астранаўтаў, сярод iх — дзве жанчыны. Крызiс ва Украiне дасягнуў «пiка» Учора дэпутаты Вярхоўнай Рады прадоўжылi кансультацыi для пошуку кампрамiсу па выхаду з парламенцкага крызiсу. Напярэдаднi лiдары каалiцыi i апазiцыi зрабiлi першыя крокi па ўрэгуляванню спрэчных пытанняў, аднак варыянты ўзаемных абвiнавачванняў пераходзяць усе разумныя гранiцы. Блакада парламента працягваецца, а патрабаваннi апазiцыi становяцца ўсё больш жорсткiмi. Акрамя заяўленых раней умоў прызначэння спiкера i прэм’ера, а таксама прэтэнзiй на вядучыя парламенцкiя камiтэты, апазiцыйная фракцыя Партыя рэгiёнаў хоча атрымаць пасаду першага вiцэ-спiкера i сваю квоту пры прызначэннi суддзяў Канстытуцыйнага суда. Да таго ж яны патрабуюць узгадяюць з Партыяй рэгiёнаў назначэнне i зняцце з пасад старшынь мясцовых адмiнiстрацый. Каля 20 дэпутатаў ад гэтай фракцыi аб’явiлi галадоўку. Аднак палiтыкi i эксперты сыходзяцца ў думцы, што далей так працягвацца не можа. Апошняе слова — за прэзiдэнтам. Незвычайная папулярнасць Кандалiзы Райс у ЗША Згодна з апошнiмi сацыялагiчнымi даследаваннямi, рэйтынг папулярнасцi дзяржсакратара ЗША Кандалiзы Райс значна перавышае рэйтынгi кiраўнiка Белага дома Джорджа Буша i вiцэ-прэзiдэнта Дзiка Чэйнi. I гэта нягледзячы на тое, што з моманту, калi ў студзенi 2005 года Кандалiза Райс заняла пасаду дзяржсакратара ЗША, яна нi разу не паставiла пад сумненне нiводнага палiтычнага рашэння свайго шэфа, пiша газета «Вашынгтон пост». Хутчэй наадварот: Райс валодае дзiўным уменнем паводзiць сябе так, што мала хто ставiць яе побач з самымi непапулярнымi рашэннямi адмiнiстрацыi Буша. У тым лiку i па пытаннях вайны ў Iраку, да развязвання якой сп. Райс мае непасрэднае дачыненне, бо ў той час працавала дарадцам прэзiдэнта Буша па пытаннях нацыянальнай бяспекi. У апытаннi лiпеньскага нумара часопiса «Эсквайр» тысячу мужчын папрасiлi выбраць з 14 вядомых жанчын тую, якую яны хацелi б запрасiць на вячэру. Кандалiза Райс заняла першае месца, апярэдзiўшы ў гэтым спiсе Анджэлiну Джолi, Джулiю Робертс, Опру Уiнфры i iншых вядомых амерыканак. Сама Райс заявiла, што проста ўзрушана вынiкамi апытання. Андрэй Краско памёр на здымках Папулярны расiйскi кiнаакцёр Андрэй Краско раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу. Яму было 48 гадоў. Краско знаходзiўся ў Адэсе, дзе здымаўся ў карцiне Сяргея Урсуляка «Лiквiдацыя». Кiнематограф прынёс вялiкую папулярнасць акцёру. Гледачы палюбiлi яго па серыялу «Агент нацыянальнай бяспекi», ён здымаўся ў фiльмах «Сволачы», «72 метры», «9-я рота», «Сёстры», «Блокпост», «Аперацыя «З новым годам» i многiх iншых. Як паведамляе IТАР-ТАСС, пахаваны Андрэй Краско будзе ў Пецярбургу, адкуль ён родам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўночная Карэя выканала пускi ракет. Тры з iх ляцелi ў бок Расii
|
|