Бабры разгулялiся...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Тры гады таму, калi яны «па сваёй iнiцыятыве» з рэчкi Iпуць перасялiлiся ў мелiярацыйны канал паблiзу вёскi Дударава Добрушскага раёна, дзе размясцiлася некалькi дачных таварыстваў гамяльчан, гараджане толькi любавалiся стараннем i воднымi забавамi пушысцiкаў. Але прайшоў час, i звяркi збудавалi тут дзве плацiны, якiя пачалi ўзнiмаць узровень вады, i сёлета, калi пайшлi моцныя дажджы ў пачатку чэрвеня, яна затапiла некалькi зямельных участкаў.
Дачнiкi ўсур’ёз занепакоiлiся: што рабiць? Было б лепш, каб баброў перасялiлi ў iншыя месцы. А потым, калi пачалася спякота, выявiлася, што менавiта бабровыя плацiны выратавалi ўраджай многiх. Дарэчы, пытанне аб перасяленнi баброў яшчэ летась дачнiкамi было пастаўлена перад райвыканкамам. Iм абяцалi вырашыць яго, але...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дачнiкi ўсур’ёз занепакоiлiся: што рабiць?
|
|