З высокiм пачуццём адказнасцiНапiсаць гэты матэрыял мне параiў начальнiк упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Гомельскага аблвыканкама Мiхасёў. Расказваць аб рабоце калектыву Уладзiмiр Iльiч не стаў, але адзначыў, што справы там пад кiраўнiцтвам генеральнага дырэктара прадпрыемства Анатоля Ласiцы, якi ўзнагароджаны Ганаровай граматай мiнiстэрства i нагрудным знакам «Ганаровы работнiк жыллёва-камунальнай гаспадаркi», iдуць добра. Так што лепш за ўсё паехаць туды i ўсё паглядзець на свае вочы. Адным словам, поўны парадак. Дарэчы, у кватэрах жыхароў былi ўстаноўлены новыя газавыя плiты, i аплата за гэту аказаную паслугу праводзiцца ў растэрмiноўку. Iх набываў (i не толькi для гэтага дома) райжылкамгас за свае грошы, а людзi разлiчваюцца за тыя плiты на працягу 12 месяцаў, што для iх, згадзiцеся, зручна. Заходзiм у цеплавы вузел. Усё, што патрабуецца правiламi яго ўтрымання, тут маецца: прыборы ўлiку, тэрмометр, заiзаляваныя трубы i г.д. Дом гатовы прымаць цяпло ўжо зараз, хоць пачатак ацяпляльнага сезона яшчэ наперадзе. Наогул жа падрыхтоўка да яго ў горадзе, расказвае Любоў Васiльеўна, пачалася ў красавiку, i за гэты час адрамантаваны 15 тысяч квадратных метраў дахаў, цеплавыя вузлы, адмосткi, бойлеры, стыкi ў сценах дамоў. Зараз праводзiцца ашкленне падвальных вокнаў i некаторыя iншыя работы. Усе шматкватэрныя дамы аснашчаны дамафоннымi сiстэмамi, якiя ўстанаўлiваюцца за кошт жыхароў. Акрамя таго, людзi на добраахвотнай аснове, разумеючы, што бюджэтных грошай у дастатковай колькасцi не хапае на рамонты пад’ездаў, закупляюць неабходныя матэрыялы, а мы рамантуем iх, гаворыць Дворкiна. I тады ў пад’ездах з’яўляюцца кветкi, вывешваюцца карцiны. Тут яшчэ i такая немалаважная дэталь: калi чалавек уклаў у справу свае грошы, ён будзе сачыць за парадкам, клапацiцца аб iм. Сёлета падобных рамонтаў пад’ездаў выканана ўжо больш як на 700 мiльёнаў рублёў. Дарэчы, усё часцей у горадзе плануецца асобная работа па капiтальных рамонтах дахаў, i сёлета ў вынiку iх рэканструкцыi шатровыя дахi з’явяцца замест плоскiх на двух дамах па вулiцах Сняжкова, 19 i Савецкай, 145. Самым старым мiкрараёнам у горадзе з’яўляецца «Цэнтральны», дзе нямала дамоў, пабудаваных у 50-я гады мiнулага стагоддзя. I таму тут больш жылля, якое патрабуе капiтальнага рамонту. У шматпавярховiках па вулiцах Iнтэрнацыянальнай, 3, Савецкай, 33 i 42 ужо завершаны рамонт, на 2008 год запланавана абнавiць дом па вулiцы Савецкай, 106, а вось сёлета намечана закончыць капiтальны рамонт 80-кватэрнага дома № 102 па гэтай жа вулiцы i прадоўжыць рамонт па Iнтэрнацыянальнай, 4. Мы пабывалi i там, i там. Першы дом — пераходны аб’ект мiнулага года. Летась там былi капiтальна адрамантаваны iнжынерныя сеткi, пад’езды, а сёлета праводзiцца рамонт стыкаў вонкавых сцен фасадаў, добраўпарадкаванне двара i г.д. Зазiрнулi мы ў кватэру № 18 гэтага дома. Тут рабочыя мянялi сiстэму ацяплення, трубы газа- i водаправода, устанаўлiвалi прыборы ўлiку. Акрамя брыгады сантэхнiкаў i газавiкоў клопатаў хапала i электрыкам. У гэты ж самы дзень названыя спецыялiсты завiхалiся i на Iнтэрнацыянальнай, 4. А вось дахаўшчыкам перашкаджаў дождж, i ўпушчаны з-за гэтага час яны будуць наганяць пасля. Гэты аб’ект — пераходны, як i дом № 19 па вулiцы Сняжкова мiкрараёна «Маладзёжны», дзе работы будуць закончаны таксама ў наступным годзе. Як бачна, на сёння асноўнай задачай калектыву райжылкамгаса з’яўляецца падрыхтоўка ўсiх камунiкацый i жыллёвага фонду да зiмы. Як вядома, мiнулая была з моцнымi маразамi, непагаддзю i з’явiлася сур’ёзным экзаменатарам не толькi для работнiкаў ЖКГ. Але рэчычанам яна асаблiвых «сюрпрызаў» не прынесла, бо ўсё было прадугледжана i выканана загадзя. Аварый на цепласетках не назiралася, жыллёвы фонд быў уцеплены як трэба, i кожнае структурнае падраздзяленне райжылкамгаса забяспечыла стабiльную работу па ўсiх напрамках сваёй дзейнасцi. Да слова, летась на капiтальным рамонце жылфонду тут было асвоена 2420 мiльёнаў рублёў, у тым лiку 694 мiльёны бюджэтных. Сёлета пры плане асвоiць за год на ўказаныя мэты 1971 мiльён рублёў ужо выканана работ на 1314 мiльёнаў. КУП «Рэчыцкi райжылкамгас» быў створаны ў 2002 годзе ў вынiку рэарганiзацыi раённага i гарадскога вытворчых аб’яднанняў ЖКГ. У яго складзе, акрамя галаўнога прадпрыемства, функцыянуюць пяць даччыных арганiзацый: «Рэчыцаводаканал», «Цепласетка», «Рэчыцадобраўпарадкаванне», «Рэчыцкi разлiкова-касавы цэнтр» i «Рэчыцажылкамсэрвiс». Так, сёння магутнасць водазабораў у КУП «Рэчыцаводаканал» складае 63 тысячы кубiчных метраў у суткi, ачышчальных збудаванняў — 40 тысяч, а працягласць сетак водаправода i каналiзацыi — адпаведна 403 i 205 кiламетраў. У эксплуатацыi знаходзiцца 100 артэзiянскiх свiдравiн, 31 каналiзацыйная помпавая станцыя. КУП «Цепласетка» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў вобласцi, у 68 кацельнях якога працуе 231 кацёл з устаноўленай магутнасцю 364 гКл у гадзiну, за год водпуск цяпла складае 413 гКл. У 2002 годзе было створана камунальнае даччынае ўнiтарнае прадпрыемства «Рэчыцкi разлiкова-касавы цэнтр», асноўным вiдам дзейнасцi якога з’яўляецца налiчэнне, збор i апрацоўка ўсiх вiдаў плацяжоў. Тут унiфiкавана база даных фiнансава-разлiковых рахункаў жыхароў, наладжана мадэмная сувязь памiж жыллёва-эксплуатацыйнымi ўчасткамi галаўнога прадпрыемства КУП «Рэчыцкi райжылкамгас», заключаны дагаворы з банкам, поштай на прыём ад насельнiцтва плацяжоў у бездакументальнай форме, што дазваляе жыхарам горада аплачваць жыллёва-камунальныя паслугi без прад’яўлення квiтанцый, цэнтралiзавана налiчваць плату за тэхнiчнае абслугоўванне i камунальныя паслугi. Вялiкi i патрэбны аб’ём работ выконваюць таксама КУП «Рэчыцадобраўпарадкаванне», якое сёлета адзначыла свой 50-гадовы юбiлей, i «Рэчыцажылкамсэрвiс», што створаны нядаўна. Агульная колькасць працуючых у райжылкамгасе — 2800 чалавек, i дзейнасць iх накiравана на забеспячэнне камфортнага жыцця насельнiцтва i выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. I сёння немагчыма ўявiць нашу рэчаiснасць без святла, цяпла, вады ў кватэрах, без адрамантаваных жылых дамоў, без дагледжаных газонаў i клумбаў, без чысцiнi i парадку на вулiцах i дварах, чым займаюцца камунальнiкi. На балансе ў iх у горадзе i сельскай мясцовасцi 670 дамоў, якiя яны абслугоўваюць, i па вынiках рэспублiканскага агляду ўтрымання i тэхнiчнага стану камунальнага жыллёвага фонду за 2002 год Рэчыцкi райжылкамгас заняў 1-е месца ў краiне сярод аналагiчных прадпрыемстваў. Поспех спадарожнiчаў яму i ў наступным 2003 годзе, калi Рэчыца была прызнана пераможцай сярод населеных пунктаў другой катэгорыi краiны па вынiках агляду санiтарнага стану i добраўпарадкавання. А ў 2004—2005 гадах вёска Холмеч Рэчыцкага раёна заняла першае месца ў абласным конкурсе-аглядзе па ўказанай намiнацыi. Па вынiках леташняга года прадпрыемства выйшла на бясстратную дзейнасць i даход тады склаў 42,2 мiльярда рублёў, што вышэй папярэдняга года больш як на 7 мiльярдаў. Сёлета райжылкамгас таксама паспяхова выконвае асноўныя мэтавыя паказчыкi. I ўсё гэта дзякуючы стараннасцi i творчым пошукам граматных спецыялiстаў i рабочых, якiя заўсёды знаходзяць шляхi вырашэння ўзнiкаючых праблем. Сярод iх — намеснiкi генеральнага дырэктара Любоў Дворкiна, Алена Данiльчанка, Iрына Селiванава, галоўны iнжынер Вiктар Севярынец, старшыня аб’яднанага прафсаюзнага камiтэта Людмiла Чыжык, дырэктары даччыных прадпрыемстваў Аляксандр Хамякоў, Аляксандр Астапенка, Аляксандр Рапейка, Святлана Пiменава, рабочая па комплекснай уборцы i ўтрыманню домаўладанняў ЖЭУ «Усходняе» Любоў Грабцэвiч, слесар аварыйна-аднаўленчых работ «Рэчыцаводаканала» Анатоль Мазурэнка, маляр РБУ Надзея Краснакуцкая, прадавец нехарчовых тавараў «Рэчыцадобраўпарадкавання» Ала Быкоўская i iншыя. Прадпрыемства багатае на таленты. Калектыў мастацкай самадзейнасцi стаў пераможцам 5-га абласнога агляду-конкурсу сярод аналагiчных арганiзацый у мiнулым годзе. У лiдарах знаходзяцца i спартсмены райжылкамгаса, якiя летась занялi першае месца ў летняй спартакiядзе. Адным словам, калектыў жыве паўнакроўным жыццём. Асобнае пытанне, якое ў пэўнай меры стрымлiвае дзейнасць камунальнiкаў, гэта пратэрмiнаваная запазычанасць насельнiцтва за iх паслугi. Па стану на 1 лiпеня яна складала 492 мiльёны рублёў. Каб спагнаць грошы з даўжнiкоў, работнiкi ЖКГ разам з работнiкамi мiлiцыi наведваюць iх дома, выдаюць прадпiсаннi на адключэнне камунальных паслуг, што потым i робяць, калi папярэджаннi iгнаруюцца, падаюць iскавыя заявы ў суд i г.д. Пэўнае ўздзеянне на неплацельшчыкаў гэта аказвае, але хацелася б, каб кожны гаспадар дома цi кватэры разлiчваўся за атрыманыя паслугi без спазненняў. Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напiсаць гэты матэрыял мне параiў начальнiк упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Гомельскага аблвыканкама Мiхасёў. Расказваць аб рабоце калектыву |
|