21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ураджай бульбы з панiжаных участкаў лепш максiмальна выкарыстаць яшчэ ўвосень

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

Як i можна было меркаваць, уборка бульбы сёлета праходзiць складана: пасадкi паўсюдна пацярпелi ад лiшкаў вiльгацi. Напрыклад, толькi за апошнюю дэкаду жнiўня iх колькасць амаль у пяць разоў перавысiла норму. Моцныя ападкi ў жнiўнi i пачатку верасня прывялi, з аднаго боку, да змыву ўзбуджальнiка фiтафтарозу з бацвiння ў глебу i заражэння клубняў, з другога, да пераўшчыльнення самой глебы i, як вынiк, да ўдушэння клубняў. Таму цалкам захаваць убраны ўраджай будзе вельмi складана, прагназуюць спецыялiсты РУП «Iнстытут бульбаводства НАН Беларусi». «Звязда» звярнулася з просьбай да iх даць рэкамендацыi па правядзенню ўборкi i закладцы на захоўванне бульбы, якiя б дазволiлi зменшыць магчымыя страты ўраджаю.

Паводле гэтых рэкамендацый, перад уборкай трэба абавязкова прарыхлiць мiжраддзi. Гэты прыём зменшыць шчыльнасць глебы, што дазволiць, з аднаго боку, сфармiраваць больш шчыльныя лупiны i пазбегнуць ужо згаданага ўдушэння клубняў за кошт лепшага забеспячэння iх кiслародам, з другога, паскорыць прасыханне самой глебы.

Абсушванне клубняў садзейнiчае iх абеззаражванню. Пры гэтым яны вызваляюцца ад зямлi, разам з якой выдаляюцца споры ўзбуджальнiкаў хвароб. Ачышчаная ад зямлi бульба больш раўнамерна вентылюецца i лепш захоўваецца. Пры ўборцы капалкай для абсушвання клубнi можна на 1—2 гадзiны пакiнуць у баразне.

Бульбу з панiжаных участкаў неабходна ўбiраць i захоўваць асобна ад iншых партый. Можна правесцi выбарачную ўборку такiх участкаў або адразу, або, наадварот, у апошнюю чаргу. Гэта дазволiць яшчэ ў полi максiмальна праявiць сябе гнiлым клубням, гавораць у iнстытуце. Ураджай з панiжаных участкаў трэба абавязкова закласцi на два тыднi спачатку на часовае захоўванне з наступнай пераборкай, а затым максiмальна выкарыстаць яго яшчэ ўвосень на харчовыя, тэхнiчныя мэты, або на корм жывёле.

Пры закладцы насеннай бульбы магчыма правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў, якiя павышаюць захаванасць ураджаю. У прыватнасцi, насенныя клубнi можна азелянiць, што забяспечыць лепшую iх лёжкасць i захаванне насенных якасцяў. Для азелянення адбiраюць насенную фракцыю i рассыпаюць слоем у адзiн-два клубнi на пляцоўцы на рассеяным святле. На працягу 8—9 дзён клубнi трэба адзiн-два разы перавярнуць. Пасля завяршэння азелянення, калi клубнi набываюць зеленаватую афарбоўку, iх збiраюць i закладваюць на працяглае захоўванне. Пры гэтым трэба абавязкова памятаць, што такiя клубнi назапашваюць у значных колькасцях атрутнае рэчыва саланiн, таму iх нельга ўжываць у ежу цi скормлiваць жывёле.

На захаванасць клубняў вялiкi ўплыў аказвае наяўнасць механiчных пашкоджанняў: чым iх больш, тым горш захоўваецца бульба. Таму ўбiраць трэба выспеўшую, са шчыльнымi, добра сфармiраванымi лупiнамi, бульбу, а вышыня падзення клубняў пры пагрузцы бульбы ў транспартныя сродкi i пры разгрузцы не павiнна перавышаць 30—35 сантыметраў. Акрамя таго, вялiкi ўплыў на магчымае ўзнiкненне траўмаў клубняў аказвае стан глебы — яе тэмпература i вiльготнасць. Найбольш спрыяльныя ўмовы для ўборкi бульбы — тэмпература глебы вышэй 7—8°С i вiльготнасць 17—23 працэнта. Панiжэнне тэмпературы глебы значна павялiчвае механiчныя пашкоджаннi. Таму ўборка бульбы павiнна быць завершана да наступлення сярэднясутачнай тэмпературы паветра не нiжэй +5°С, глебы — +10°С, падкрэслiлi ў РУП «Iнстытут бульбаводства НАН Беларусi».

Захоўванне той цi iншай партыi бульбы можна спрагназаваць шляхам вызначэння iх лёжка- здольнасцi. Для гэтага ад партыi бульбы адбiраюць здаровыя клубнi i змяшчаюць iх у полiэтыленавыя пакеты, якiя шчыльна завязваюць i захоўваюць пры тэмпературы каля +15°С на працягу двух тыдняў. У кожную партыю кладуць па 100 клубняў. Павiнен быць трохразовы паўтор.

Далей усе пробы па колькасцi клубняў, паражоных мокрай гнiллю, дзеляць на тры групы. Да першай адносяцца тыя пробы, дзе няма клубняў з адзнакамi мокрай гнiлi, да другой — дзе прысутнiчаюць такiя асобныя клубнi, але масавага развiцця хваробы не адбываецца, да трэцяй — дзе ўсе клубнi аказваюцца хворымi. Партыi бульбы, аднесеныя да першай групы, пры падтрыманнi спрыяльных тэмпературна-вiльготнасных рэжымаў захоўваюцца добра, ачагоў загнiвання ў iх не выяўляецца. Партыi бульбы, якiя маюць прамежкавую адзнаку (другая група), патрабуюць вельмi стараннага падтрымання рэжымаў у перыяд захоўвання, кантролю i збору загнiўшых клубняў з паверхнi ў сховiшчы. Партыi «другога хлеба», аднесеныя да трэцяй групы, да захоўвання непрыдатныя. Яны могуць выдзяляць вялiкую колькасць бактэрыяльнай iнфекцыi, што адмоўна адбiваецца на здаровых клубнях.

Разам з тым, паведамiлi спецыялiсты, трэба памятаць, што лёжказдольнасць клубняў не з’яўляецца стабiльнай велiчынёй. Яна можа iстотна змяняцца ў бок пагаршэння ў працэсе ўборкi, сартавання i захоўвання бульбы. Таму неабходна праводзiць пастаянны кантроль за тэмпературай i вiльготнасцю ў сховiшчах i буртах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i можна было меркаваць, уборка бульбы сёлета праходзiць складана: пасадкi паўсюдна пацярпелi ад лiшкаў вiльгацi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика