21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не забудзьцеся пра сяўбу

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Калi падзiмнюю сяўбу правесцi своечасова, зiмовыя маразы не нашкодзяць, а першая гароднiна прыйдзе на наш стол на 2—3 тыднi раней, чым пры вясенняй сяўбе.

Пад зiму вопытныя агароднiкi высяваюць радыску, бручку, рэпу, буракi, моркву, пятрушку, сельдэрэй, кроп. Часта ўзнiкае пытанне наконт тэрмiнаў пад-зiмняй сяўбы. Да яе прыступаюць позняй восенню, калi глеба прамерзне на 2—3 см, а вось градкi трэба падрыхтаваць загадзя, да замаразкаў.

Тэхналогiя простая: спачатку трэба разрыхлiць глебу, заправiць угнаеннямi. На 1 кв. м патрабуецца 6 кг перагною, 25—30 г фосфарных, 12—15 г калiйных угнаенняў i 0,5 кг драўнiннага попелу. Зямлю неабходна капаць глыбока, паверхню выроўнiваць граблямi, упоперак градак правесцi баразёнкi глыбiнёй да 2,5 см i шырынёй 2—3 см, адлегласць памiж барознамi 12—14 см. У iх высяваюць моркву, пятрушку цi кроп. Пад радыску, рэпу рыхтуюць лункi глыбiнёй 2,5—3 см. Адлегласць памiж iмi залежыць ад агароднiннай культуры. Радыску высяваюць па два насеннi ў лунку, а рэпу — па тры. Перад сяўбой дно баразёнак i лунак трэба прысыпаць слоем сухога пяску. На яго i высяваюць насенне, потым зноў слой сухога пяску (1—1,5 см), астатнюю частку баразёнак i лунак прысыпаюць перагноем цi торфакампостам. Сухi пясок стварае найлепшыя ўмовы для зiмоўкi насення.

ЯК САДЖАЦЬ АЗIМЫ ЧАСНОК

У нашай клiматычнай зоне звычайна яго саджаюць у канцы верасня—пачатку кастрычнiка. Часам тэрмiны некалькi ссоўваюцца. Усё залежыць ад надвор’я. Трэба iмкнуцца пасадзiць азiмы часнок за 5—6 тыдняў да наступлення ўстойлiвых халадоў. Поспех у многiм залежыць ад выбару месца. На градках нi восенню, нi зiмой не павiнна затрымлiвацца вада, iнакш часнок вымакне i загiне.

Пад перакопку трэба ўнесцi добра перапрэлы гной цi кампост (2—4 кг на 1 кв. м), суперфасфат i хлорысты калiй (40 i 10 г на 1 кв. м). Важна таксама не памылiцца з папярэднiкамi. Часнок добра адчувае сябе пасля агурка, капусты, бабовых культур. На старое месца гэтую гароднiну трэба вяртаць не раней чым праз 3—4 гады. Высаджваць часнок неабходна здаровымi буйнымi зубкамi. Глыбiня пасадкi — 5—7 см, адлегласць памiж раслiнамi 6—8 см, а памiж радамi 20—25 см. Пасля пасадкi абавязкова трэба замульчыраваць перагноем цi торфам — два вядры на 1 кв. м.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi падзiмнюю сяўбу правесцi своечасова, зiмовыя маразы не нашкодзяць, а першая гароднiна прыйдзе на наш стол на 2—3 тыднi раней, чым пры вясенняй ся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика