21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аблiгацыi ААТ «Белiнвестбанк» — зберажэнне, даступнае любому

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Ёсць шэраг магчымасцяў захаваць i памножыць зберажэннi. Гэта значыць, у кожнага з нас ёсць выбар, прычым выбар багаты. А што менавiта ў рэшце рэшт падказвае нам адзiны прымальны варыянт, дык гэта асабiсты iнтарэс. Таму не магчыма, напэўна, назваць якi-небудзь спосаб найлепшым i «найпрадуктыўнейшым»...

I ўсё ж такi амаль унiверсальным банкаўскiм прадуктам — даступным, простым i прывабным з любога боку — з’яўляецца сёння аблiгацыя, якая павольна i ўпарта заваёўвае сваё месца на рынку рознiчных банкаўскiх паслуг. Падрабязней пра станоўчыя характарыстыкi аблiгацыi расказвае начальнiк галоўнага аперацыйнага ўпраўлення ААТ «Белiнвестбанк» Сяргей КАВАЛЕЎСКI.

— Я хацеў бы адразу заўважыць, што аблiгацыi дастойны ўвагi самых розных людзей, незалежна ад дастатку цi ўзросту. Аблiгацыi нельга блытаць з акцыямi, якiя не атрымалi надзвычай шырокага распаўсюджвання ў нашай краiне перш-наперш па той прычыне, што ўладальнiкi апошнiх не пабачылi вялiкiх дывiдэндаў. Усё таму, што акцыi знаходзiлiся ў непасрэднай залежнасцi ад работы канкрэтных прадпрыемстваў. Аблiгацыя — iншая справа, гэта той жа ўклад, толькi значна больш мабiльны.

— Чым жа гэты вiд каштоўных папер так выгадна адрознiваецца ад укладаў?

— Нагадаю, што Белiнвестбанк прыступiў да выпуску i продажу аблiгацый яшчэ ў чэрвенi гэтага года. Мы зрабiлi гэта для зручнасцi як мага большай колькасцi клiентаў. Скажам, у выпадку продажу, перадачы ў спадчыну цi дарэння ўклад прымянiць нельга. А аблiгацыю — можна.

Звычайнага чалавека, напрыклад, пенсiянера, палохае складанае i незразумелае. У дадзеным выпадку ўсё проста. Аблiгацыя выпускаецца на прад’яўляльнiка, гэта не iмянны дакумент. Для яе набыцця, атрымання даходу, якi, дарэчы, згодна з беларускiм заканадаўствам, не абкладваецца падаткам, пагашэння ў банку не патрабуецца дакументаў, пасведчанняў асобы. Па заканчэннi тэрмiну абарачэння любая фiзiчная асоба можа прад’явiць аблiгацыю i атрымаць грашовыя сродкi без афармлення спецыяльных даверанасцяў. Банк у сваю чаргу абавязаны прадаставiць грамадзянiну намiнальны кошт аблiгацыi ва ўстаноўлены тэрмiн з выплатай даходу. Даход па аблiгацыi можна атрымаць у любым фiлiяле i аддзяленнi банка, незалежна ад месца яе набыцця. Неабходна толькi прад’явiць арыгiнал. Белiнвестбанк наогул распрацаваў аптымальныя ўмовы па аблiгацыях для Беларусi на падставе сусветнага вопыту па абслугоўванню клiентаў.

— Якi намiнальны кошт маюць першыя аблiгацыi?

— Аблiгацыi першага выпуску ААТ «Белiнвестбанк» маюць намiнальны кошт 100 тысяч рублёў. Даходнасць па iх складае зараз 12 працэнтаў гадавых, а тэрмiн абарачэння — адзiн год, з 28 чэрвеня 2006 года да 27 чэрвеня 2007 года. Выплата даходу ажыццяўляецца адзiн раз у тры месяцы ў выглядзе працэнтнага, купоннага даходу.

Аблiгацыi другога выпуску маюць намiнальны кошт 100 долараў ЗША i даходнасць 8 працэнтаў гадавых. Тэрмiн абарачэння складае паўтара года — з 28 чэрвеня 2006 года па 27 снежня 2007 года.

Цяпер вiдавочна, што ўладальнiкам нашых аблiгацый можа стаць любы чалавек з любым узроўнем даходу.

— Цiкава, на што банк плануе накiраваць грошы, атрыманыя ад продажу аблiгацый?

— На будаўнiцтва жылля, на выдачу крэдытаў для фiнансавання доўгатэрмiновых, перспектыўных iнвестыцыйных праектаў. Такiм чынам, мы разам — банк i нашы клiенты — дапаможам далейшаму развiццю Беларусi.

— Сёння ўсе банкi актыўна развiваюць рознiчныя паслугi, агучваюць новыя прапановы. Чым выгадна адрознiваецца ў гэтым сэнсе ААТ «Белiнвестбанк»?

— Работа з насельнiцтвам — стратэгiчны накiрунак работы банкаў краiны. Можна сказаць, банкаўская сiстэма працуе зараз пад умоўным дэвiзам «Ёсць клiенты — ёсць банк». Адносна нашай установы можна прыгадаць прапанову моднай, асаблiва сярод маладых людзей, уладальнiкаў пластыкавых картак, паслугi — «SMS-банкiнг». Я ацанiў яе зручнасць лiтаральна на ўласным вопыце, калi дачка папрасiла «кiнуць» на яе мабiльнiк грошай. Яна была вельмi занятая, але ж i ў мяне — тэрмiновыя справы. Каб выканаць яе даручэнне, я павiнен быў знайсцi блiжэйшае аддзяленне банка. Але я змог зрабiць гэта значна прасцей, лiтаральна за хвiлiну, з дапамогай сваёй плацежнай карткi i мабiльнага тэлефона.

SMS-банкiнг — гэта наогул магчымасць без страты нерваў i часу аплацiць камунальныя паслугi, паслугi сувязi на адрас усiх аператараў сотавай сувязi Беларусi, спадарожнiкавае тэлебачанне «Космас-ТБ», вучобу ў ВНУ цi прабыванне дзяцей у дашкольных установах, паслугi ахоўнай сiгналiзацыi аб’яднання «Ахова» i некаторыя iншыя.

Хочацца адзначыць i тое, што Белiнвестбанк прапануе зараз крэдытныя карткi MasterCard Electronic тэрмiнам крэдытавання на тры гады. Сума крэдыту залежыць ад сярэднямесячнага даходу крэдытаатрымальнiка, максiмум яе — 12 мiльёнаў беларускiх рублёў. З дапамогай такой карткi можна аплачваць тавары i паслугi гандлю i сэрвiсу, камунальныя паслугi, атрымлiваць наяўныя ў банкаматах i пунктах выдачы наяўных любых банкаў краiны.

А да 30 лiстапада гэтага года мы працягваем разыгрываць каштоўныя прызы сярод уладальнiкаў нашых картак. Кожны, хто да названай даты будзе ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы за тавары i паслугi на прадпрыемствах гандлю i сэрвiсу, у банкаматах i iнфакiёсках банкаў Беларусi з выкарыстаннем карткi ААТ «Белiнвестбанк», аўтаматычна стане ўдзельнiкам гульнi. У трох намiнацыях разыгрываюцца тры прызы: тры карткi VISA CLASSIC з залiчэннем на рахунак кожнай 200 USD, тры карткi MASTERCARD STANDARD з залiчэннем на рахунак 150 USD i тры карткi MASTERCARD STANDARD — плюс 100 USD. Пераможцамi ў кожнай намiнацыi стануць тыя ўдзельнiкi гульнi, хто зробiць безнаяўныя плацяжы на максiмальную суму.

Аб падрабязнасцях любых нашых прапаноў можна даведацца па нумарах: 289 35 28 i 289 28 82 або на сайце www.belinvestbank.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць шэраг магчымасцяў захаваць i памножыць зберажэннi. Гэта значыць, у кожнага з нас ёсць выбар, прычым выбар багаты. А што менавiта ў рэшце рэшт пад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика