Як змагацца з нашэсцем «чорных археолагаў»?Рэха публікацыі «Звязды» Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь былi прааналiзаваны праблемныя пытаннi прававога характару, якiя ўзнiмалiся ў артыкуле дырэктара Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксандра Каваленi «Нашэсце «чорных археолагаў» на Беларусь — стыхiйнае бедства», якi апублiкаваны ў газеце «Звязда» ад 4 кастрычнiка 2006 г. У iм закраналiся праблемы, звязаныя з правядзеннем на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь так званымi «чорнымi археолагамi» несанкцыянаваных раскопак у месцах пахавання гiсторыка-культурных каштоўнасцяў у выпадках, калi такiя месцы не адносяцца да помнiкаў гiсторыi i культуры, якiя знаходзяцца пад аховай дзяржавы. У артыкуле зроблена выснова аб неабходнасцi ўстанаўлення адказнасцi за правядзенне такiх раскопак, а таксама заканадаўчага замацавання статуса аб’ектаў, на якiх у цяперашнi час праводзяцца несанкцыянаваныя раскопкi, i знойдзеных падчас такiх раскопак культурных каштоўнасцяў.Праведзены Мiнiстэрствам юстыцыi аналiз нарматыўна-прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгламентуюць пытаннi статуса i аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, паказаў, што ў гэтай сферы сапраўды iснуюць некаторыя праблемныя пытаннi. Падставай для аховы якога-небудзь аб’екта як гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з’яўляецца наданне яму такога статуса ў парадку, якi прадугледжаны артыкулам 23 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь». У дачыненнi ж да матэрыяльных аб’ектаў або прадметаў, якiя не маюць статуса гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, але маюць пэўную гiстарычную i культурную значнасць для нашай краiны, ахова ажыццяўляецца iншым чынам, якi не дазваляе з належнай эфектыўнасцю спыняць несанкцыянаваныя раскопкi. Перш за ўсё, у заканадаўстве варта дакладна вызначыць, цi з’яўляюцца курганы або iншыя месцы, у якiх «чорныя археолагi» здабываюць гiсторыка-культурныя або культурныя каштоўнасцi, помнiкамi гiсторыi i культуры, а таксама ўстанавiць, цi з’яўляюцца незаконна здабытыя з гэтых месцаў прадметы культурнымi каштоўнасцямi. Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць толькi за процiпраўныя дзеяннi ў адносiнах да прадметаў, якiя валодаюць статусам гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама за дзеяннi, якiя пацягнулi пагаршэнне тэхнiчнага стану такiх каштоўнасцяў або iх навукова неабгрунта ваныя змяненнi. Крымiнальнае заканадаўства рэспублiкi ўстанаўлiвае адказнасць за наўмыснае разбурэнне, знiшчэнне або пашкоджанне помнiкаў гiсторыi i культуры, якiя знаходзяцца пад аховай дзяржавы, або за знiшчэнне або пашкоджанне прадметаў або дакументаў, якiя адносяцца да асаблiва каштоўных, унiкальных помнiкаў гiсторыi i культуры. Аднак крытэрыi аднясення помнiкаў гiсторыi i культуры да асаблiва каштоўных або ўнiкальных не вызначаны. Аб гэтых праблемах Мiнiстэрства юстыцыi праiнфармавала Урад Рэспублiкi Беларусь, якi даручыў Мiнiстэрству юстыцыi, Мiнiстэрству ўнутраных спраў i Мiнiстэрству культуры сумесна разгледзець праблему, узнятую аўтарам у артыкуле, i ўнесцi канкрэтныя прапановы аб вызначэннi крытэрыяў аднясення курганоў i iншых месцаў, з якiх здабываюцца гiстарычныя прадметы, а таксама самiх прадметаў да прадметаў, якiя маюць статус культурных або гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, асаблiва каштоўных або ўнiкальных помнiкаў гiсторыi i культуры, i аб адказнасцi за правядзенне несанкцыянаваных раскопак. Мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь Вiктар ГАЛАВАНАЎ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь былi прааналiзаваны праблемныя пытаннi прававога характару, якiя ўзнiмалiся ў артыкуле дырэктара Iнстытута г
|
|