21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выступленне старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь п

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступленне старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалая ЧАРГIНЦА па пытанню «Эфектыўнае кiраванне i барацьба з карупцыяй — ключавыя iнструменты светабудавання i прадухiлення канфлiктаў»

Падчас штогадовых парламенцкiх слуханняў у ААН прадстаўнiкi парламентаў з усяго свету абмеркавалi праблемы эфектыўнага кiравання i барацьбы з карупцыяй, а таксама шляхi павышэння ўцягнення парламентарыяў у дзейнасць ААН.

Паважаны спадар старшыня, паважаныя дэлегаты!

У Рэспублiцы Беларусь пытанням барацьбы з карупцыяй i яе папярэджанню ўдзяляецца вялiкая ўвага. Мы цудоўна разумеем, якую шкоду прыносiць карупцыя як унутры краiны, так i ў мiжнародных адносiнах. Таму ў Рэспублiцы Беларусь прадпрыняты шэраг мераў па стварэнню антыкарупцыйнай прававой базы.

Беларусь ратыфiкавала шэраг мiжнародных канвенцый у гэтай галiне: Канвенцыю ААН па барацьбе з карупцыяй, Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганiзаванай злачыннасцi, Канвенцыi Савета Еўропы аб грамадзянска-прававой i крымiнальнай адказнасцi за карупцыю.

У 2006 годзе ў Беларусi прыняты Закон «Аб барацьбе з карупцыяй».

Закон устанаўлiвае прававыя асновы дзяржаўнай палiтыкi, вызначае асноўныя задачы i прынцыпы барацьбы з карупцыяй i яе папярэджання, а таксама сiстэму дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з карупцыйнымi правапарушэннямi. Закон замацоўвае комплекс мераў, накiраваных на папярэджанне карупцыi, прадугледжвае пэўныя абмежаваннi правоў дзяржаўных службовых асоб, дае размежаваннi памiж правапарушэннямi, якiя ствараюць умовы для карупцыi, i карупцыйнымi правапарушэннямi, устанаўлiвае меры па лiквiдацыi iх наступстваў.

У Беларусi дзейнiчае Дзяржаўная праграма па ўмацаванню барацьбы з карупцыяй на 2002—2006 гады, зацверджаная Указам Прэзiдэнта.

Барацьба з карупцыяй ажыццяўляецца пры дапамозе комплекснага прымянення ўстаноўленых законам мераў. Яе ажыццяўляюць органы пракуратуры, унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi.

Спадар старшыня, iснуе яшчэ адзiн аспект карупцыi — гэта так званая палiтычная карупцыя. Калi ва ўгоду нейкай краiны або групы краiн службовыя асобы мiжнародных арганiзацый, у тым лiку мiжпарламенцкiх, прадпрымаюць дзеяннi па нанясенню ўрону палiтычным i эканамiчным iнтарэсам дзяржаў — членаў гэтых мiжнародных арганiзацый.

Напрыклад, па надуманых, часта чыста паклёпнiцкiх падставах, арганiзоўваюцца якiя-небудзь разборы ў рознага роду камiтэтах i камiсiях па абвiнавачанню суверэннай краiны ў якiх-небудзь дзеяннях. Часцей за ўсё вылучаюцца надуманыя, несправядлiвыя прэтэнзii ў галiне правоў чалавека з наступным штампаваннем на пленарных пасяджэннях праектаў рашэнняў гэтых жа камiтэтаў i камiсiй. Ва ўгоду палiтычна ангажыраваным, палiтычна карумпiраваным чыноўнiкам падрыхтоўваюцца патрэбныя гэтым чыноўнiкам праекты рашэнняў. Чыноўнiкi, у сваю чаргу, выкарыстоўваючы службовае становiшча, нярэдка парушаючы рэгламент або выкарыстоўваючы яго недахопы, навязваюць удзельнiкам пленарных пасяджэнняў i асамблей, якiя ў пераважнай большасцi зусiм не ў курсе сапраўднага становiшча, галасаванне па гэтых рэзалюцыях.

Гэта ж можна сказаць i аб кадравай палiтыцы. У якасцi прыкладу карумпiраванасцi можна назваць расстаноўку на ключавых пастах «патрэбных» палiтычна карумпiраваным чыноўнiкам i iх заказчыкам людзей, блакiраванне кандыдатур прадстаўнiкоў няўгодных краiн.

Аб гэтым часта сарамлiва замоўчваецца, але я думаю, што такое паняцце, як палiтычная карупцыя, павiнна быць у полi нашага зроку.

Менавiта палiтычная карупцыя прыводзiць да палiтыкi двайных стандартаў. Яна прычыняе ўрон не толькi палiтычным, але i эканамiчным iнтарэсам краiн, садзейнiчае з’яўленню ў чыноўнiкаў унутры дзяржаў думкi, што ў пэўных сiтуацыях карупцыя можа iснаваць, таму што дурны прыклад — заразлiвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
па пытанню «Эфектыўнае кiраванне i барацьба з карупцыяй — ключавыя iнструменты светабудавання i прадухiлення канфлiктаў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика