Хулiган напаў на ўрача
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Адбылося гэта надзвычайнае здарэнне на вулiцы Багдановiча ў Гомелi, калi ў адзiн са шматпавярховiкаў была выклiкана брыгада хуткай медыцынскай дапамогi. I калi ўрач з санiтаркай у дзевяць гадзiн вечара зайшлi ў пад’езд, п’яны хулiган, якi там знаходзiўся, палiчыў, што гэта прыехалi забiраць яго ў выцвярэзнiк i накiнуўся на жанчын з кулакамi.
Санiтарцы ўдалося вырвацца з яго рук, i яна паклiкала на дапамогу людзей. Мiлiцыя хутка ўтаймавала хулiгана, а вось доктарка апынулася ў бальнiцы з чэрапна-мазгавой траўмай, аб чым нам паведамiла прэс-група УУС Гомельскага аблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося гэта надзвычайнае здарэнне на вулiцы Багдановiча ў Гомелi, калi ў адзiн са шматпавярховiкаў была выклiкана брыгада хуткай медыцынскай дапамог
|
|