МУС не Мiнздраў — двойчы не папярэджвае...
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Новая праграма, якую прадставiла сваiм слухачам радыёстанцыя «Радыус-FM», амаль адразу стала папулярнай. I гэта цалкам лагiчна: значную колькасць слухачоў складаюць вадзiцелi, а праграма «Мiлiцэйская хваля» якраз прадстаўляе самы поўны агляд сiтуацыi на дарогах Беларусi.
Зрэшты, аднымi дарогамi «Мiлiцэйская хваля» не абмяжоўваецца. Двойчы на тыдзень, па панядзелках i пятнiцах, вядучая праграмы, маёр мiлiцыi з самым прыемным голасам, начальнiк Упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС РБ Кацярына Самусенкава-Шэлегава i яе калегi расказваюць пра падзеi з жыцця беларускай мiлiцыi. «Мы хочам не проста канстатаваць сухiя факты, — дзелiцца Кацярына Самусенкава-Шэлегава, — а стараемся даваць праграме прафiлактычную скiраванасць. Напрыклад, калi па рэспублiцы зарэгiстравана многа фактаў фальшываманецтва, мы даём некалькi парад, як пазнаць падробку i не трапiць на кручок махляроў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая праграма, якую прадставiла сваiм слухачам радыёстанцыя «Радыус-FM», амаль адразу стала папулярнай
|
|