21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Жыць разам Беларусi i Украiне прадвызначана»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыi, што адбылася ў Нацыянальнай бiблiятэцы, тры гадзiны адказваў на пытаннi прадстаўнiкоў украiнскiх сродкаў масавай iнфармацыi.



Гэта была першая сустрэча беларускага Прэзiдэнта з такой вялiкай колькасцю — больш за трыццаць — украiнскiх журналiстаў. I калi гэта сустрэча не спазнiлася, то па меншай меры наспела. Бо, як адзначыў А. Лукашэнка, украiнцы — брацкi народ, з якiм мы маем агульную гiсторыю, з якiм цяпер развiваем цесныя гандлёва-эканамiчныя адносiны i якi заўсёды гатовы прыйсцi на дапамогу.

А. Лукашэнка ўзгадаў, што пасля распаду СССР краiны, якiя ўваходзiлi ў яго, «пайшлi сваiм шляхам». Такi выбар кiраўнiк дзяржавы лiчыць памылковым, тым больш што агульны ўклад у СССР Беларусi i Украiны быў вельмi iстотным. У вынiку, паводле яго слоў, выбар зрабiла група палiтыкаў, якая не глядзела на тое, што будзе праз 15—20 гадоў. Аднак памылкi памылкамi, а рухацца наперад, наладжваючы страчаныя сувязi, проста неабходна. Паездка па Беларусi ўкраiнскiх журналiстаў — адзiн з прыкладаў наладжвання гэтых сувязяў. Пры гэтым вельмi важна, адзначыў А. Лукашэнка, каб у iх склалася ўласнае, а не навязанае, меркаванне аб краiне. Зразумела, прымаючы бок паказваў не самае горшае. Аднак, запэўнiў кiраўнiк дзяржавы, падобныя прыклады не адзiнкавыя, i пры жаданнi можна знайсцi яшчэ лепшыя. Бо за апошнiя гады беларускiя прадпрыемствы развiвалiся, працуючы ў канчатковым вынiку на ўвесь народ, а не на частку багатых. Дарэчы, паказвалi ўкраiнскiм журналiстам не толькi сталiцу, але i малыя гарады, менавiта ў якiх, лiчыць А. Лукашэнка, i iснуе буйны патэнцыял для далейшага развiцця. I справа тут не толькi ў развiццi на iх тэрыторыi прадпрыемстваў, але i паляпшэннi дабрабыту насельнiцтва, якое там жыве. У прыватнасцi, кiраўнiк дзяржавы расказаў аб перааснашчэннi сучасным абсталяваннем медыцынскiх устаноў, што знаходзяцца ў раённых i абласных цэнтрах.



Беларусь будуе сацыяльна арыентаваную, суверэнную дзяржаву, падвёў вынiк свайго ўступнага слова А. Лукашэнка. Нешта Беларусь гатова падказаць Ўкраiне, i яе вопыт можа спатрэбiцца нам. У рэшце рэшт большага заўсёды ўдаецца дабiцца разам. А. Лукашэнка выказаў упэўненасць, што жыць разам нам прадвызначана, i гэта разумее як беларускае, так i ўкраiнскае кiраўнiцтва. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што падчас прэзiдэнцкiх выбараў ва Украiне беларускi бок не даваў каментарыяў адносна палiтычных працэсаў, што там адбывалiся. Пры наяўнасцi пэўных непаразуменняў у гэтай сферы падобным чынам павiнна паступаць i ўкраiнскае кiраўнiцтва, тым больш што заўсёды ёсць магчымасць сканцэнтраваць увагу на эканамiчным супрацоўнiцтве.

Адказваючы на пытаннi ўкраiнскiх журналiстаў, А. Лукашэнка ўзгадаў, што i ў эканамiчных узаемаадносiнах памiж краiнамi назiраўся спад. Так, тавараабарот з 1 млрд. долараў панiзiўся да 500 млн. Аднак пасля гэтага краiны зразумелi, наколькi яны адна адной патрэбныя ў эканамiчным плане. У вынiку цяпер тавараабарот павялiчыўся да 2 млрд. А таму эканамiчныя адносiны, адзначыў А. Лукашэнка, — гэта базiс для палiтыкаў, якiя ў адпаведнасцi з iм павiнны будаваць узаемаадносiны i ў iншых сферах.

Калi ў эканомiцы памiж краiнамi дынамiка добрая, то ў палiтыцы пакуль горш. Паводле слоў А. Лукашэнкi, многае было страчана яшчэ 5—6 гадоў таму. Пры гэтым ён адзначыў, што вiна Беларусi тут адсутнiчае, што наша краiна ўжо даўно прасiла кiраўнiцтва Украiны вызначыцца па асноўных супярэчных пытаннях. Не ўсё iдэальна з-за розных прычын у палiтычных узаемаадносiнах i сёння. Тым не менш Беларусь працягвае выказваць сваю гатоўнасць да шырокага супрацоўнiцтва, аднак пры адной умове: каб краiны самi вызначылi ўмовы супрацоўнiцтва, каб на iх дзеяннi ў гэтым накiрунку не ўплывалi iншыя дзяржавы. Пры гэтым А. Лукашэнка выказаў пажаданне, каб палiтычнае кiраўнiцтва Украiны зыходзiла з iнтарэсаў, якiя выгадныя народу. Таксама ён выказаў пажаданне неабходнасцi наладжвання больш цеснага супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi на самым высокiм узроўнi — на ўзроўнi прэзiдэнтаў. У якасцi прыкладу А. Лукашэнка прывёў кiраўнiкоў ведамстваў краiн, якiя, паводле яго слоў, працуюць больш цесна i эфектыўна. Аднак i ў палiтычнай сферы драматызаваць узаемаадносiны Беларусi i Украiны А. Лукашэнка не стаў.

На першаснасць эканамiчных iнтарэсаў, нават у палiтычных пытаннях, указвае i той факт, што Беларусь мае добрыя гандлёвыя сувязi з краiнамi Еўрасаюза i ЗША. Нягледзячы на негатыўныя палiтычныя выказваннi з боку краiн Еўропы, паведамiў А. Лукашэнка, тавараабарот нашай краiны з iмi павялiчыўся ў тры разы. Палiтыка палiтыкай, лiчыць ён, а ў аснове — прагматызм, таму i добры тавар будзе заўсёды купляцца. Гэта характарызуюць i эканамiчныя ўзаемаадносiны з ЗША, якiя павялiчылiся ў 1,8 раза. Больш таго, паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, Штаты па iнвестыцыях у Беларусь саступаюць толькi Расii.

А. Лукашэнку было зададзена пытанне адносна асоб прэм’ер-мiнiстра i прэзiдэнта Украiны. Паводле яго слоў, Вiктар Януковiч — прагматычны, прафесiйны, моцны чалавек, якi добра ведае сваю справу. Пры гэтым ён адзначыў, што яго палiтычныя дыскусii з украiнскiм прэзiдэнтам пры пераходзе на сур’ёзную пасаду перайшлi на другi план. На такой пасадзе, лiчыць А. Лукашэнка, становяцца не правым i не левым, а праўкраiнскiм палiтыкам. З В. Януковiчам, паведамiў ён, «можна размаўляць на любой мове». Тое ж самае можна сказаць i ў адносiнах да Вiктара Юшчанкi. «Для мяне гэта абсалютна зразумелы чалавек, — адзначыў А. Лукашэнка. — Я разумею яго залежнасць па асобных пытаннях». Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаў пажаданне, каб украiнскi прэзiдэнт прыбыў на самiт кiраўнiкоў дзяржаў СНД (паводле некаторай iнфармацыi, В. Юшчанка не зможа на яго прыбыць), на якiм можна б было правесцi i двухбаковую сустрэчу.

А. Лукашэнка выказаў упэўненасць, што нават iнiцыятыва Украiны па ўступленню ў НАТО не зможа прывесцi да разрыву ўзаемаадносiнаў памiж краiнамi. Куды б нi арыентавалася Украiна, на НАТО цi iншыя саюзы, адзначыў ён, «мы — суседзi, а суседзяў не выбiраюць». А таму ў знешняй палiтыцы Украiны абавязкова знойдзецца месца i сувязям з Беларуссю, бо калi адбудзецца рэальнае абвастрэнне, «не зразумее народ». Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што нiчога дрэннага ў тым, што ва Ўкраiны добрыя адносiны з такой моцнай структурай, як НАТО, няма. Аднак неабходна i памятаць, якiя iнтарэсы адстойвае гэта арганiзацыя i, у прыватнасцi, ЗША, якой у НАТО належыць галоўная роля. А. Лукашэнка адзначыў, што пры правядзеннi знешняй палiтыкi любая буйная дзяржава ў першую чаргу адстойвае свае iнтарэсы. Прычым свае iнтарэсы такiя дзяржавы знаходзяць усюды, а таму, зразумела, вельмi рэдка ўлiчваюць iнтарэсы iншых дзяржаў. «Я не стаў бы цягнуць Украiну ў НАТО», — адзначыў А. Лукашэнка. На яго думку, украiнскi народ яшчэ не гатовы да гэтага, таксама гэта можа пацягнуць за сабой сур’ёзныя эканамiчныя наступствы.

Папрасiлi ўкраiнскiя журналiсты пракаментаваць i сiтуацыю з пастаўкамi расiйскага газу, тым больш што з падобнай праблемай сутыкаецца i iх краiна. А. Лукашэнка адзначыў, што ў гэтай сiтуацыi галоўнае пытанне заключаецца не ў тым, будзе газ цi не. Галоўнае — колькi ён будзе каштаваць. На думку кiраўнiка дзяржавы, цана на яго можа быць як 50, так i 150 долараў, галоўнае — каб цэны былi аднолькавыя як для Беларусi, так i для Расii. «Менавiта ў гэтым заключаецца сутнасць роўных умоў», — адзначыў ён. Калi ўмовы гаспадарання будуць розныя, нельга будзе казаць пра нармальны саюз: «гэта ўжо не тая адзiная дзяржава, якую iмкнёмся пабудаваць». А таму, упэўнены А. Лукашэнка, будаўнiцтва саюзных адносiнаў на нераўнапраўнай аснове немагчыма. Дарэчы, у якасцi альтэрнатывы расiйскiм энерганосьбiтам можна б было закупляць нафту ў Азербайджана, пастаўляць яе праз порт Адэсы на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусi. Аднак, зноў жа, тут сутыкаюцца шматлiкiя iнтарэсы, а таму неабходна высокая зацiкаўленасць дзвюх краiн.

Украiнскiя журналiсты прапанавалi стварыць саюзную дзяржаву Беларусi i Украiны. Калi б быў створаны такi саюз, адзначыў А. Лукашэнка, з такой дзяржавай лiчылiся б усе. Пры гэтым ён лiчыць, што Украiна больш падобная на Беларусь у параўнаннi з Расiяй, а таму «нам бы лягчэй было дамаўляцца». Аднак, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, спроба стварэння такога саюза сутыкнецца з процiдзеяннем iншых дзяржаў. Паводле слоў А. Лукашэнкi, такое аб’яднанне мала каму патрэбна, бо гэта створыць iншую канфiгурацыю сiл у свеце.

Сяргей КАРАЛЕВIЧ.

(Больш падрабязна — у наступным нумары.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыi, што адбылася ў Нацыянальнай бiблiятэцы, тры гадзiны адказваў на пытаннi прадстаўнiко
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика