21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цiскам кiраваць можна. I трэба

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiпертэнзii Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя»

(Працяг. Пачатак у нумарах за 30 лістапада, 1 і 2 снежня.)

— Вiктар, Мiнск. Мой сябар, якому яшчэ няма 40 гадоў, перанёс iнфаркт. Нельга сказаць, што ён нiколi не мераў цiск i не рабiў кардыяграму. Як можна прадухiлiць, прадбачыць падобную праблему? Што трэба рабiць?

— Калi нiчога не турбуе, то няма падстаў рабiць разгорнутае даследаванне. Калi ж чалавек скардзiцца на нейкiя непрыемныя адчуваннi, то нават пры нармальнай кардыяграме можна зрабiць велаэргаметрычны тэст, калi кардыяграма пiшацца падчас выканання фiзiчнай нагрузкi, якая паступова павялiчваецца. Ёсць i другi метад — сутачнае манiтарыраванне кардыяграмы, калi чалавеку ставiцца манiторчык для фiксацыi работы сэрца на працягу сутак. Даныя доктар расшыфроўвае з дапамогай камп’ютара. Пацыент павiнен весцi дзённiк... Нармальная кардыяграма яшчэ нi аб чым не гаворыць. Калi разам з ёю выяўляецца высокi ўзровень халестэрыну, ёсць скаргi ад пацыента, нейкiя змяненнi па тэстах, мы можам хвораму i каранараграфiю зрабiць. Нельга, праўда, забываць, што iснуе яшчэ паняцце спецыфiчнасцi i адчувальнасцi любога метаду даследавання. Рэальна прадухiлiць iнфаркт цi iнсульт досыць складана. Яны могуць з’явiцца раптоўна, прычым з лятальным зыходам. У наш час мужчыны ва ўзросце 35—55 гадоў знаходзяцца ў групе рызыкi. Для асоб маладзейшага ўзросту iнфаркт асаблiва небяспечны, таму што маладыя тканкi — нетрэнiраваныя да кiслароднага галадання. I тут часцей здараюцца раптоўныя смерцi.

— А што паказвае ўльтрагукавое даследаванне сэрца?

— Яно паказвае стан сардэчнай мышцы, яе павелiчэнне, змяненне поласцяў сэрца, стан яго клапанаў. Гэта погляд на сэрца знутры. У вялiкай працэнтнай колькасцi такi метад дыягнастуе парокi, стэнакардыю — прыступ сардэчных боляў, якiмi праяўляецца хранiчная iшэмiчная хвароба i якая можа прывесцi да iнфаркту. Можна ўбачыць змяненнi сардэчнай мышцы пасля iнфаркту, а «прадбачыць» апошнi можна толькi падчас, як я ўжо сказала, выканання нагрузачных тэстаў.

— Турбуе Барыс Канстанцiнавiч са Слонiма. Мне 83 гады. Сёлета з 29 мая па 3 чэрвеня я знаходзiўся на лячэннi ў кардыяхiрургiчным аддзяленнi РНПЦ «Кардыялогiя» з дыягназамi: iшэмiчная хвароба сэрца, атэрасклератычны кардыясклероз, атэрасклероз аорты i вянечных сасудаў, пнеўмасклероз, хранiчны калькулёзны халецыстыт. 31 мая iмпланцiравалi электракардыястымулятар. Дома прымаў берлiпрыл-5, кардылапiн-5, кардыямагнiл-75, пiрацэтам-0,4 i 7 дзён антыбiётыкi. Праз два тыднi перастаў прымаць кардылапiн. А яшчэ праз паўтара месяца — кардыямагнiл, бо ў вобласцi грудзей пачала ўтварацца пухлiна. Пухлiна сышла. У канцы верасня прыняў 30 таблетак атэраклефiту. Зараз прымаю толькi берлiпрыл i пiрацэтам. Цiск 130/70. Электракардыястымулятар працуе нармальна. Парайце, што прымаць замест кардыямагнiлу, каб кроў не згушчалася i не ўтваралiся тромбы i бляшкi. Мiлдранат не падыходзiць, ён павышае цiск. Зараз пасля чатырох месяцаў паспрабаваў прымаць кардыямагнiл, але давялося спынiць. Цi трэба паўтарыць прыём кардылапiну? Цi з’яўляецца мой дыягназ падставай для ўстанаўлення мне II групы iнвалiднасцi?

— Пухлiна, якая ўтварылася ў вас у вобласцi грудзей, не была звязана з прыёмам кардыямагнiлу. Гэты прэпарат не выклiкае такiх пабочных эфектаў. Таму вам трэба вярнуцца да яго прыёму, прымаць пажыццёва, для таго, каб не ўтваралiся тромбы. Гэта прафiлактыка развiцця розных сардэчна-сасудзiстых ускладненняў. Што датычыцца прэпарата кардылапiн, то ён садзейнiчае змяншэнню прыступаў стэнакардыi, якiх у вас зараз няма, i знiжае артэрыяльны цiск, якi ў вас таксама зараз у межах нармальных значэнняў. Таму неабходнасць у яго прыёме адпадае. Адносна ўстанаўлення групы iнвалiднасцi. Гэтым займаюцца МРЭК-камiсii. Iх спецыялiсты ацэньваюць усе дадзеныя паражэннi органаў-мiшэняў.

— Леанiд Камароўскi, Чэрвень. Мне 86 гадоў. Усё жыццё ў мяне быў панiжаны цiск, i адчуваў я сябе добра. А апошнiм часам цiск зашкальвае за 200. Таблеткi не дапамагаюць, ды i арганiзм iх не прымае. Цi ёсць iншыя сродкi для нармалiзацыi цiску i захавання працаздольнасцi?

— На жаль, дастаткова часта людзi, якiя маюць нармальны i панiжаны цiск у юнацтве, з узростам пераходзяць у другую катэгорыю i церпяць ад павышанага цiску — артэрыяльнай гiпертэнзii. Не важна, у якiм узросце яна выяўляецца. Вы павiнны прымаць прэпараты, каб знiжаць артэрыяльны цiск да такiх умоўных лiчбаў, як 140/90 i нiжэй. Таму ваш урач павiнен падабраць прэпараты, якiя дапамогуць знiзiць цiск і прадухіліць ускладненні, такiя, як iнфаркт мiякарда, iнсульт. Метады ж немедыкаментознага лячэння трэба прымяняць у комплексе. Вы не павiнны есцi прадукты, якiя ўтрымлiваюць шмат солi, трэба абмяжоўваць аб’ёмы вадкасцi. Калi вы можаце рухацца, то прагулкi павiнны быць штодзённымi. Аднак гэта ўсё — дадатковыя метады, галоўнае — пастаянны прыём лекаў.

— Юрый Казлоўскi. Тэлефаную з Маладзечна. Мне 32 гады. Цiск 160/85. Адчуваю я сябе, у прынцыпе, нармальна, але ўзнiкаюць пытаннi, калi даводзiцца праходзiць медыцынскую камiсiю. Я праходзiў абследаванне ў кардыялагiчным аддзяленнi ў Маладзечне i Бараўлянах. Аднак прычыну павышанага цiску так i не здолелi ўстанавiць. Хацелася б прайсцi абследаванне ў кардыялагiчным цэнтры ў Мiнску.

— Павышаны артэрыяльны цiск — гэта захворванне. Тое, што вы добра сябе адчуваеце пры цiску 160/85, не значыць, што вы не павiнны лячыцца. Не трэба шукаць нейкiя мiфiчныя прычыны павышэння цiску, бо любая прычына ўсё роўна патрабуе прыёму лекаў. Чым раней вы гэта зразумееце i пачняце лячыцца, тым больш доўгiм i якасным будзе ваша жыццё. Як вынiкае з вашага званка, вы абследавалiся ў кардыялагiчных аддзяленнях i вам хутчэй за ўсё быў выключаны сiмптаматычны характар павышэння артэрыяльнага цiску. Мяркую, вам не патрэбны кардыялагiчны цэнтр у Мiнску. Аднак калi вы так настойваеце, то ваш урач можа даць накiраванне да нас. Пасля звяртайцеся ў полiклiнiчнае аддзяленне РНПЦ «Кардыялогiя» па вулiцы Фабрыцыуса, 13 у Мiнску штодзённа ў працоўныя днi, акрамя суботы i нядзелi.

— Тамара Максiмаўна, Горацкi раён. У мяне аднойчы рэзка павысiўся цiск да 180. Каб збiць яго, мне прапiсалi эналапрыл. Лякарства прымаю эпiзадычна. Яно дапамагло, зараз адчуваю сябе нармальна. Цi варта i далей прымаць прэпарат?

— Нават, калi вы адчуваеце сябе нармальна, гэта не значыць, што хваробы няма. Прэпарат трэба прымаць пастаянна. Калi ёсць хвароба, цiск можа зноў павысiцца. Гэта адна праблема. А другая заключаецца ў тым, што акрамя павышэння цiску, хвароба праяўляецца змяненнямi ў сэрцы, галаўным мозгу, сасудах. I вось сучасныя прэпараты, да якiх адносiцца i эналапрыл, якi вы прымаеце, уплываюць на тое, каб змяненнi не прагрэсiравалi.

— Таццяна, Асiповiчы. Рэгулярна прымаю лекi ад цiску. 1—2 разы на месяц у мяне здараецца рэзкае павышэнне ўзроўню артэрыяльнага цiску. Прымаю карвалол i сардэчнiк, якiя не заўсёды дапамагаюць. Як мне быць, калi здараецца гiпертанiчны крыз?

— Верагодна, той прэпарат, якi вы прымаеце, недастатковы для таго, каб зняць рэзкiя павышэннi артэрыяльнага цiску, якiя здараюцца з вамi 1—2 разы на месяц. Карвалол i сардэчнiк — прэпараты, хутчэй, для заспакаення, чым для панiжэння цiску. Таму вам проста трэба правiльна падабраць лякарства, якое вы будзеце прымаць штодзённа, каб знiзiць рызыку гiпертанiчных крызаў.

— Соф’я Аўрамава з Мiханавiч. Мне 71 год, перанесла iнсульт. I пасля гэтага па вечарах пачаў павышацца цiск. Пачынаю збiваць яго таблеткамi. Аднак цiск усё роўна павышаецца, i так амаль усю ноч. Да ранiцы — падае. Адчуваю сябе вельмi дрэнна. Маю спадарожныя захворваннi: астму i глаўкому. Гэтыя хваробы таксама абвастраюцца. Цi можна мне падабраць такiя лекi, каб яны адрэгулявалi цiск i не мелi пабочных з’яў, не абвастралi iншыя хваробы? Зараз прымаю пiрацэтам, нiфедзiпiн, нарматэнз, эналапрыл, фезам.

— У вас няправiльна падабрана лячэнне. Ёсць прэпараты, якiя дзейнiчаюць цэлыя суткi i прымаюцца адзiн раз на суткi. Ёсць прэпараты, якiя дзейнiчаюць 12 гадзiн, iх трэба прымаць двойчы ў суткi. Трэба правiльна падабраць лякарства, размеркаваць яго на працягу сутак. Магчыма, дастаткова будзе прымаць дзённую дозу прэпарата, якая да вечара дасягне максiмальнага дзеяння. I ноччу ў вас не будзе такiх праблем. Вашы спадарожныя захворваннi накладваюць адбiтак на спектр прэпаратаў, якiя могуць прымяняцца, гэта значыць, ёсць пэўныя прэпараты, якiя не пажадана прымяняць. Але наш арсенал лекаў вельмi шырокi. Iснуе 5 груп прэпаратаў для лячэння гiпертанii, i трэба, каб урачы выбралi лякарства з працяглым часам дзеяння.

«Прамую лінію» правялі Святлана БАРЫСЕНКА і Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика