Еўропа ацанiла вясновы настрой i талент расiянак-блiзнят
Галоўнай культурнай падзеяй выхадных, безумоўна, стаў IV мiжнародны дзiцячы конкурс песнi «Еўрабачанне-2006», якi праходзiў у сталiцы Румынii. Удзел у iм прымалi прадстаўнiкi 15 краiн, але асноўнае спаборнiцтва разгарнулася памiж беларусам Андрэем Кунцом i сястрычкамi-блiзняткамi з Расii Насцяй i Машай Талмачовымi.
Перад пачаткам галасавання краiн, каб нiкому не было крыўдна, арганiзатары зрабiлi ўсiм удзельнiкам падарунак — паставiлi вышэйшы бал, 12, кожнаму. У працэсе глядацкага галасавання канкурсанты з Беларусi, Расii i Швецыi амаль адразу выйшлi на пазiцыi лiдараў, толькi час ад часу мяняючы пазiцыi. У вынiку «курскiя салаўi» Насця i Маша набралi 154 балы i атрымалi пераканаўчую перамогу. «Сярэбраны прызёр» Андрэй Кунец атрымаў ад гледачоў 129 балаў (у тым лiку вышэйшую ацэнку мазыранiну паставiлi Партугалiя, Мальта i Расiя), а на трэцiм месцы ўтульна размясцiлася тыповая «бландзiнка скандынаўскага тыпу», спявачка са Швецыi Молi Сандэр, якая пры падтрымцы дзвюх сваiх сясцёр на бэк-вакале набрала 116 балаў. Магчыма, 14-гадовую Молi падвёў занадта дарослы (у параўнаннi з iншымi канкурсантамi) знешнi выгляд i рэпертуар, затое, шчыра кажучы, я нiколькi не здзiўлюся, калi праз пару гадоў мы ўбачым юную шведку на дарослым «Еўрабачаннi». У пяцёрку лiдараў таксама ўвайшлi Iспанiя i Сербiя. Украiнец Назар Слюсарчук з песняй «Хлопчык рок-н-рол» аказаўся толькi на 9-м месцы. Аднак наўрад цi можна гэта назваць няўдачай, улiчваючы непрыемнасць, якая напаткала ўкраiнскую дэлегацыю напярэдаднi фiналу: адна з танцорак атрымала на рэпетыцыi даволi цяжкую траўму. Дзяўчынцы спатрэбiлася аперацыя, а нумар давялося ў тэрмiновым парадку «перастаўляць».
Але вернемся да пераможцаў. 9-гадовыя Маша i Насця, якiя выклiкалi фурор яшчэ падчас нацыянальнага адбору (яны набралi тады 5000 галасоў, а блiжэйшая канкурэнтка — 3000) — адны з самых юных удзельнiкаў сёлетняга «Еўрабачання». (Дарэчы, на наступны год Еўрапейскi вяшчальны саюз, хутчэй за ўсё, павысiць мiнiмальны ўзрост канкурсантаў, каб не было галасавання «за самых маленькiх»). Дзяўчаты, мама якiх — настаўнiца музыкi, спяваюць з 4 гадоў, а з 6 займаюцца ў эстраднай студыi. На iхнiм сумесным рахунку некалькi перамог у мiжнародных конкурсах; праўда, у будучым дзяўчаты мараць стаць зусiм не спявачкамi, а ...урачамi. Зрэшты, магчыма, цяперашнi поспех унясе карэктывы ў гэтую мару.
Адметна, што многiя расiйскiя СМI загадзя пазiцыянiравалi Машу i Насцю як «помсту за Бiлана». Аднак калi Андрэй Кунец насамрэч аказаўся ў ролi Бiлана — на пачэсным, i ўсё ж крыўдным другiм месцы, — то куранак нiяк нельга параўнаць з фiнскiмi «Лордзi». Нягледзячы на ўсю «добрасуседскасць» ацэнак, перамога не па-дзiцячы галасiстых спявачак не выклiкала нiякiх спрэчак — яна была насамрэч заслужанай.
Што да Андрэя, то, безумоўна, яго выступленне пацвердзiла высокi клас падрыхтоўкi i маленькага спевака, i танцавальнай групы. Так што па прылёце дадому беларуская дэлегацыя прымала не спачуваннi, а вiншаваннi. «Можам жа, калi пастараемся!» — дамiнаваў агульны настрой. Ну а хто б сумняваўся, што ў Беларусi хапае таленавiтых дзяцей...
Паводле слоў Святланы Стацэнка (педагог Андрэя, мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва iмя У. Мулявiна), хлопчык атрымаў заманлiвую прапанову вучыцца ў ЗША, але Андрэй вырашыў застацца ў Беларусi i рыхтавацца да выступлення на дзiцячым конкурсе ў рамках «Славянскага базару-2007».
Ужо вядома, што юбiлейны, пяты дзiцячы конкурс «Еўрабачання» пройдзе 8 снежня 2007 года ў Ротэрдаме (Нiдэрланды). А сёння, дарэчы, мы даведаемся iмёны 15 фiналiстаў, якiя ў сярэдзiне снежня-2006 будуць змагацца за права прадставiць Беларусь на «Еўрабачаннi» дарослым.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.